Мужаве́нь ’малады, жанаты мужчына’ (Касп.). Да муж (гл.) > прыметнік мужаў. Аб суфіксе ‑авень са значэннем ’носьбіт адзнакі’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лажня́ ’посуд на мёд’ (Гарэц.) — бел. рэгіяналізм, утвораны ад ла́зіць 3 (гл.) і суф. ‑ьня (са значэннем прадмета дзеяння, як і сяўня́).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лака́льны ’абмежаваны’, ’мясцовы’, ст.-бел. лиокалный ’мясцовы’ (1772 г.) запазычана са ст.-польск. lokalny, якое з лац. localis (Булыка, Лекс. запазыч., 195).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памага́ч ’памочнік’ (Нас., Гарэц., Янк. 1, Інстр. III), памага́чы ’тс’ (Нас., Гарэц.). Да памагаць са старажытным суф. ‑ačь (гл. SP, 1, 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пато́піч ’грузіла’ (віл., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць (па‑тапляць). Аб суфіксе ‑іч (са значэннем ’прадмет дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́ката, пеката́ ’пякотка’ (барыс., чэрв., Сл. ПЗБ). Утвораныя пры дапамозе суф. ‑ат‑а са значэннем ’вынік дзеяння’ ад пе́кці/ пе́кчы < пячы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плястэ́рак ’чалавек са скрыўленым тварам’ (зэльв., Сцяшк. Сл.). Няясна. Параўн. польск. plasterek (памянш. да plaster, Банькоўскі, 2, 599) ’тонка парэзаныя пласцінкі лімона’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́ты ’пена’ (іўеў.), польск. дыял. puty ’тс’. Лаўчутэ (Балтизмы, 49) са спасылкай на Вяржбоўскага выводзіць з літ. putà, мн. л. pùtos пена’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ражы́на ’кветка ружы’ (Нар. Гом.). Слова ўтворана ад ро́жа ружа’ (гл.) з дапамогай суфікса ‑ын‑а са значэннем адзінкавасці, як гарошына, але́шына.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трышэ́ўнік ‘суконная світка са сточанай часткай на спіне’ (паст., Сл. ПЗБ). Утворана на базе словазлучэння тры швы (на спіне), гл. тры, шво.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)