О́пера ’твор, пры пастаноўцы якога выканаўцы спяваюць у суправаджэнні аркестра’ (ТСБМ). З рус. опера, якое з іт. opera (Фасмер, 3, 144; КЭСРЯ, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паго́ныч (пагоныш) ’птушка’ (Мат. Гом.). Рус. погоныш ’пастушок, малая балотная курачка’ («свищет по-пастушьи» — Даль). Да гнаць, паганяць: рускі сінонім тлумачыць матывацыю назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лох ’дзікая масліна, расліна Elaeagnus L.’ (ТСБМ, Кіс.). Рус. лох ’тс’. Няясна. Фасмер (2, 524) адмаўляе сувязь з алей (гл. у Гараева, 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луно ’бяльмо на воку’ (слон., Арх. Бяльк.; івац., Нар. сл.). Да лунь2. Канчатак ‑но (< прасл. ‑no), як у pętьno > рус. пятно ’пляма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́віца (іран.) ’рот’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, звязана генетычна з рус. пск. ла́вики ’дзясна’, алан. лавла́ка ’тс’, ’сківіца’ (?).

Лявіца ’ільвіца’ (Кліх). Да леў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магале́йка, мыгале́йка ’кісет’ (Багд., Бяльк.). Роднаснае да паўн.-рус. магиль ’суконная торбачка’, якое Фасмер (2, 555) выводзіць з комі me̮ gi̮ lʼ ’мяшэчак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матыга́ мот, круцель’ (гарад., Нар. лекс.). Рус. алан. моты́га ’ветраны, нясталы чалавек’. Да мот (< мата́ць). Аб суфіксе ‑ыга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 182.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мужскі́ падарожнік ’трыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceolata L.’ (лельч., Нар. лекс.). З рус. мужской ’мужчынскі’. Параўн. мужчы́нскі сардэчнік ’буйміна лугавая, Cardamine pratensis L.’ (Бейл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міжыт ’малако ў каровы перад цяленнем’ (ТС). З *нежыт. Параўн. рус. пери, нежить ’сукравіца’, якое з ne‑žitь. Да не і жыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́ка ’бакенбарда’ (БРС, КЭС). Рус. ба́ки (мн.), укр. ба́ка ’тс’. Слова ўзнікла скарачэннем з бакенба́рды ’тс’. Гл. Праабражэнскі, 1, 12; Фасмер, 1, 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)