Выга́ды ’выдумкі, забаўкі, прыхамаць’ (Нас., Яруш., Гарэц.), укр. вигад ’вынаходства’, вигадка ’выдумка, прыхамаць’, польск. дыял. wygadki ’выдумкі, пустыя размовы’. Ад выга́дываць ’прыдумваць’, што ўзыходзіць да гадаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламі́-галава́ ’гарэза, вісус’ (Нас.) можна разглядаць як кантамінацыю рус. сорви‑голова і бел. ламаць (хрыбет, шыю і інш.). Параўн. таксама чэш. lomikost, каш. lam̓ignat ’асілак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мысел (БРС), вы́мысл (Нас.), вы́мыслы ’хлусня; капрызы, выдумкі’ (Шат.). Рус. вы́мысел, польск. wymysł, чэш. vymysl, славац. výmysiel, в.-луж. wumysł. Бязафікснае ўтварэнне ад вымысліць (гл. мысліць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́лія ’пярэдадне свята, пост перад святам’ (Нас.), ст.-бел. вилия, вилея ’тс’ (1539 г.). Запазычана з польск. wilia < wigilia ’тс’ < лац. vigilia ’начная імша’ (Мацэнаўэр, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарло́вы ’які адносіцца да горла, датычыцца ежы (горловая справа)’ (Нас.). У параўнанні з сучасным гарлавы́ націск у слове гарло́вы вельмі падазроны: ці не паланізм гэта (gardłowy)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гас ’страх’ (Нас.: ад гаси́ть). Запазычанне з польск. gas ’тс’ (а гэта з венг. мовы; гл. Брукнер, 136). Параўн. таксама рус. гас у Фасмера, 1, 396.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гвазда́ць ’моцна біць’, гваздзі́ць ’тс’, таксама гваздану́ць (Нас., БРС, Бяльк., Шатал.). Першаснае значэнне ’забіваць, забіць гвозд’. Слав. (прасл.?) *gvozditi (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184–185).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўска́ч ’галопам, скачкамі, вельмі хутка’ (Нас., Гарэц., Яруш., Янк. 1, Бяльк., ТСБМ), на́ўскачы, на́ўскачак, на́ўскачкі ’тс’ (Ян.), на́ўскачка ’тс’ (Гарэц., Янк. БП). Ад ускач, гл. скакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязбо́жны ’бязбожны, неміласэрны’ (Нас.). Ад збо́жны ’міласэрны’, параўн. польск. zbożny ’набожны, багабаязны’, чэш. zbožny ’набожны, пабожны’ і іншыя формы, што ўзыходзяць да прасл. *sъbogъ (гл. збожжа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́жнік ’валет (у картах)’ (Нас., Бяльк.), укр. ни́жник ’тс’, польск. niżnik ’тс’. Відаць, да ніжні, г. зн. ’які знаходзіцца ў паслядоўнасці буйных картаў на самым нізе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)