Вы́мысел (БРС), вы́мысл (Нас.), вы́мыслы ’хлусня; капрызы, выдумкі’ (Шат.). Рус. вы́мысел, польск. wymysł, чэш. vymysl, славац. výmysiel, в.-луж. wumysł. Бязафікснае ўтварэнне ад вымысліць (гл. мысліць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)