чарну́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых, чорнае насенне якой выкарыстоўваецца як вострая прыправа. Пахнуць градкі кменам і чарнушкай. Кляўко.
2. Разм. Чорнавалосая, смуглая дзяўчынка або жанчына; смуглае дзіця. У мінуты добрага настрою маёр расказваў пра сваё жыццё. Звычайна аб гэтым прасіла яна, а ён не адмаўляў ёй ні ў чым, бо яму, ды хіба яму аднаму, падабалася гэта мілая вясёлая чарнушка. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэ́снасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць чэснага (у 1 знач.). [Левановіч:] Там, дзе пануе мужнасць, чэснасць і бальшавіцкая пільнасць — яны [свінячыя маманты] жыць не могуць. Крапіва.
2. Чэсныя паводзіны, чэсныя адносіны да каго‑, чаго‑н. [Курган:] — Ды і што Язэп? Ён тут не жыве і тут ніводнага цвічка не ўкраў і, такім парадкам, не парушае агульнай гармоніі чэснасці нашага сяла. Колас. Усім вядома, што Даніла — гэта адна чэснасць... Пестрак.
3. Строгая маральная чыстата, цнатлівасць. Зберагаць чэснасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шабло́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які зроблены па шаблону, адпавядае шаблону (у 1 знач.). Шаблонныя вырабы. Шаблонная фармоўка.
2. перан. Які прытрымліваецца шаблону (у 2 знач.); збіты, банальны. Шаблонныя фразы. □ [Маркс і Энгельс] надавалі найвялікшае значэнне рэвалюцыйнай творчасці мае, выступалі супраць шаблоннага падыходу да праблем сацыялістычнай рэвалюцыі. «Звязда». Я зразумеў, што гэта дзяўчынка больш дарослая, чым яе аднагодкі, і ёй нельга сказаць тыя шаблонныя пустыя словы, якія звычайна кажуць дзецям пры такім знаёмстве. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шама́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Займацца шаманствам; выконваць абрад шаманства. — Анкат, гэта і ёсць шаман? — запытаў я ціха. — Шаман, шаман. — А што ён робіць? — Шаманіць, з духамі гаворыць, хворага лечыць. Бяганская. // перан. Чараваць. Шаманіць над катлом чабан З даўгім нажом, З двухзубцам. Барадулін. Па берагах не вельмі высокі, але стромкі меднастволы кедрач, густыя зараснікі тальніку, на рацэ дзе-нідзе чарнеюць лункі, ля якіх шаманяць над стаўнымі сеткамі рыбакі. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шумі́ха, ‑і, ДМ ‑місе, ж.
Разм.
1. Размовы, залішне ажыўленае абмеркаванне чаго‑н. з мэтай прыцягнення ўвагі (звычайна пра што‑н. несур’ёзнае, што не мае вялікага значэння, не заслугоўвае ўвагі). «Добра б, каб не рабілі ніякай шуміхі», — разважаў.. [настаўнік]. Даніленка.
2. Тое, што і шум (у 1 знач.). — А калі на цябе дзейнічае так гэты грукат, гэта шуміха, заткні вушы. Машара. Увосень лісце адціскаюць ночкі Няўмольна, Без шуміхі, Без крыві. Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экано́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прытрымліваецца эканоміі (у 1 знач.), беражліва, ашчадна расходуе што‑н. Колішнія невядомыя жыхары Плутона, відаць, былі эканомныя і не раскідваліся сваімі рэчамі. Шыцік. // перан. Дакладна разлічаны, скупы. Рухі ў .. [Цімкі] былі ўпэўненыя, эканомныя, стрыманыя. Карпаў. // Стрыманы, умераны ў праяўленні чаго‑н. Эканомны ў словах і ўчынках.
2. Які патрабуе меншых затрат, дазваляе абыходзіцца меншай колькасцю чаго‑н.; эканамічны. Мастацкая дэталь — гэта найбольш эканомны сродак раскрыцця думак. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспрэ́с, ‑а, м.
Поезд, параход, аўтобус і пад., які ідзе з найбольшай скорасцю і робіць прыпынкі толькі на галоўных станцыях. Вёскі, што спакон веку жылі сярод вады і лесу, нават цяпер, у часы.. аўтобусных экспрэсаў, не развучыліся цаніць падарожжа па рацэ. Карамазаў. Пасажыры прыгараднага цягніка — публіка самая мітуслівая. Гэта не тыя салідныя грамадзяне з транзітных экспрэсаў, якія доўга ехалі і якім няма куды і за чым гнацца. Кірэенка.
[Англ. express з лац.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Каўбы́р ’гладыш для малака’ (Касп.). Лаўчутэ (Сл., 112) мяркуе, што гэта запазычанне з балт. моў і дае ў якасці яго крыніцы літ. дыял. kaubare© kaubore ’драўляная пасудзіна, міска’. Паводле Лаўчутэ, на запазычанне указваюць абмежаваны арэал бел. слова і яго фанетычныя асаблівасці (яна лічыць, што спалучэнне ‑ар‑ было б немагчыма ў выпадку спаконвечнай роднаснасці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Каўжэ́нь ’шустры, нізкага росту хлопчык, малыш’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; не хапае даных аб яго сувязях і гісторыі. Няясная і яго магчымая зыходная форма. Відаць, мы маем справу з сапсаванай лексемай. Няпэўная дагадка: каўжэнь — гэта трансфармацыя першапачатковага кажан. На Браслаўшчыпе слова кажан ужываецца ў значэнні ’злы, невысокага росту чалавек’. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 358.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́ўкнуць 1 ’піснуць (пра ката)’ (Нар. лекс.). Гл. кеўкаць.
Ке́ўкнуць 2 ’здохнуць, памерці’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Укр. кикнути ’тс’. Паняцце «пагібелі» звязваецца з паняццем «гнутага». Параўн. гінуць і гнуць. Гэта дае падставу выводзіць бел. і ўкр. дзеясловы ад прасл. kyka, літ. kùkis ’гак’ і інш. (ЕСУМ, 2, 431). Параўн. таксама звонкі варыянт гегнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)