свая́цтва, ‑а, н.
1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў. [Абрамовіч:] — Дзякуючы сваяцтву па матчынай лініі з паэтам Багушэвічам і чытанню «Нашай нівы» я, хоць і даволі прыблізна, але арыентаваўся ў літаратуры. «Полымя». — Ды я ж сын Паўлы Мажэйкі, з Узлесся. Мы ўжо былі ў вас некалі, — не ведаючы добра ні цёткі Маланні, ні абстаноўкі ў вёсцы, Мажэйка рабіў упор на сваяцтва. Шахавец. // Блізкасць, якая існуе ў раслін, жывёлін аднаго віду. Аказваецца, многія расліны яловага лесу знаходзяцца ў блізкім сваяцтве з флорай цёплых і гарачых краін. Гавеман. // перан. Падабенства, блізкасць па зместу, уласцівасцях, прыкметах. К. Чорны сам вельмі падкрэсліваў сваё кроўнае сваяцтва з традыцыямі беларускіх класікаў [Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа]. Кучар. Па сутнасці, нейкую новую з’яву мастацкай дакументалістыкі, якая знаходзіцца ў блізкім сваяцтве з кароткім апавяданнем, нагадвае кніга тонкіх псіхалагічных нататак Я. Брыля «Жменя сонечных промняў». «ЛіМ».
2. Роднасць не па крыві, а па шлюбу (адносіны паміж роднымі тых, хто жаніўся). Пра вяселле.. і пра хуткае сваяцтва ніводзін з іх нават і не намякнуў. Кулакоўскі.
3. зб. Родныя, сваякі; радня. Мо таму, што на здымку я быў у капелюшы, у гарнітуры пад гальштукам, яго прымайстравалі на самым відавоку, бо ён аздабляў здымкі мачышынага сваяцтва, якое было знята ў сялянскай вопратцы. Сабаленка. Не даварыўшы, панюхаў і, памянуўшы хрыста з усім сваяцтвам, [Васька] выліў цудоўную страву з усімі прысмакамі пад лазовы куст. Лынькоў.
•••
Ступень сваяцтва гл. ступень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Спаборніцтва на словах, абмеркаванне чаго‑н. дзвюма або некалькімі асобамі, у часе якога кожная з іх адстойвае сваю пазіцыю. За ўвесь сённяшні дзень гэта было адно пытанне [аб начлезе], па якім не адбылося спрэчак паміж таварышамі. Маўр. Зіна пайшла да сваіх, пакінуўшы радыстаў з іх даўняй спрэчкай: як будуць жыць пасля вайны людзі. Ваданосаў. // Барацьба думак па розных пытаннях навукі, літаратуры і пад.; палеміка (звычайна ў друку). Ужо даўно ідуць спрэчкі наконт таго, ці можна нарыс падзеляць на мастацкі і немастацкі. «ЛіМ». // Разм. Сварка, рознагалоссі. У Косцікавым двары такая пачалася гарачая гаворка, што кончылася яна слязьмі і спрэчкаю. Чорны. Яны [вада, агонь і вецер] уступілі трое ў спрэчку між сабою, крычаць, шумяць, трасуцца ды за чубы бяруцца. Дзеружынскі.
2. Аспрэчванне правоў на валоданне чым‑н. Спрэчкі аб маёмасных правах. □ Сонца звярнула з поўдня, пакуль разабраў старшыня іх [Кузьмы і Петрака] спрэчку і вызначыў ім мяжу. Нікановіч.
3. перан. Барацьба, змаганне з чым‑н.; супраціўленне чаму‑н. У прыказках і прымаўках знайшла адлюстраванне спрэчка, якую вёў чалавек працы з непрымальнымі для яго поглядамі. Шкраба. Гэта была вострая спрэчка паміж старым і новым старшынёю. Гурскі.
4. Публічнае абмеркаванне якіх‑н. пытанняў. Ні першага даклада, ні спрэчак, якія разгарнуліся пасля яго, прафесар амаль не чуў. Галавач. [Старшыня сходу:] — Ужо другая гадзіна ночы, а яшчэ не выступіла і палавіна таварышаў, якія запісаліся для спрэчак. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чвэрць, ‑і, ж.
1. Чацвёртая частка чаго‑н. цэлага. Па дарозе, якая цягнулася ад хутара Сяргея за чвэрць вярсты, палякі адыходзілі даўгоў, шэра-зямлістай істужкай. Нікановіч. Не болей чвэрці веку пражыў на свеце Лабановіч, а пабыць яму даводзілася шмат дзе. Колас. // Чацвёртая частка гадзіны (пятнаццаць мінут). Гадзіннік паказваў без чвэрці адзінаццаць. Новікаў.
2. Адзін з чатырох перыядаў, на якія ўмоўна падзяляецца навучальны год. Троек за чвэрць у Стасікавым дзённіку было толькі дзве. Навуменка.
3. Даўняя мера сыпкіх рэчываў, роўная 8 чацверыкам (каля 210 л). Прададзена чвэрць аўса.
4. Даўняя мера вадкасці, роўная чацвёртай частцы вядра (3,08 л); пасудзіна такой ёмістасці. // Пасуда такой ёмістасці з гарэлкай. Неяк Лявон паспрачаўся з мужчынамі на чвэрць гарэлкі. Асіпенка.
5. Старая мера даўжыні, роўная чацвёртай частцы аршына (17,775 см). Бяру аршын і правяраю сам. Дык што ж вы думалі? Ну й жулікі! Ну й чэрці! Недахапіла ў мяне там Ні больш, ні менш — тры чвэрці. Крапіва.
6. Старая мера зямлі, роўная 40 сажням у даўжыню і 30 у шырыню. Як бліжэйшыя сваякі, яны [Нічыпар і Лявон] арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны. Чарнышэвіч.
7. Спец. Мера музычнага часу, чацвёртая частка цэлай ноты.
8. Спец. Адна з чатырох фаз Месяца, вузкі серп Месяца ў першай ці апошняй фазе.
9. Спец. Паз прамавугольнага сячэння па канту дошкі для змацавання адной дошкі з другой. Выбіраць чвэрці.
•••
Тры чвэрці да смерці — пра слабага, хворага чалавека, якому мала засталося жыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпі́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
1. Прыстасаванне з тонкага дроту або пластмасы для заколвання валасоў у жаночай прычосцы. Тады мама нагнулася і, выняўшы з валасоў шпільку, выкалупала ключык са шчыліны. Арабей.
2. Засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне (галоўку). Закалоць кішэню шпількай. // Адзін з відаў іголкі, на тупым канцы якой прымацавана галоўка. Калола Антона гэтае запытанне, нібы накаленая да чырвані шпілька. Бядуля. // Іголка з каляровай галоўкай для аздаблення жаночых галаўных убораў. Жанчына ў старасвецкай дамскай шапачцы, з вялікаю шпількаю ўпоперак цераз яе. Чорны. // перан.; чаго. Пра тое, што падобна на іголку. З зямлі тырчаць чорныя пакручастыя, вузлаватыя карэнні дрэў ды рудыя шпількі вымершай травы. Новікаў.
3. У шавецкай справе — цвік з падвойнай плешкай. Чаравікі на шпільках.
4. Спец. Стрыжань без галоўкі і з разьбой на абодвух канцах, які служыць для змацавання дэталей.
5. толькі мн. (шпі́лькі, ‑лек). Разм. Вузкія і высокія абцасы ў жаночых туфлях, а таксама туфлі на такіх абцасах. Сядзяць будучыя цешчы, Языкі свае палошчуць, Што ў настаўніцы Алёнкі Закароткая сукенка, Што абцасікі як шпількі ў заатэхніка Марылькі. Танк. [Таня] была ў белым лёгкім плацці і белых лодачках-шпільках. Паўлаў.
6. перан. З’едлівая заўвага, колкасць. Гаворка.. пацякла жвавей і лагодней, у ёй не было ўжо ні падкалуплівання, ні шпілек. Хадкевіч. — От такіх кілбас няма там у калгасе, — тонкую шпільку пусціў Цімох. Колас.
•••
Падпусціць шпільку гл. падпусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бале́ць I несов.
1. боле́ть;
у яго́ балі́ць галава́ — у него́ боли́т голова́;
2. перен. (беспокоить) волнова́ть, трево́жить;
гэ́та яму́ не ве́льмі балі́ць — э́то его́ не о́чень трево́жит;
3. в знач. безл. сказ. боле́ть; бо́льно;
балі́ць пад лы́жачкай — боли́т под ло́жечкой;
баля́ць ву́шы — бо́льно уша́м;
балі́ць рука́ — бо́льно руке́;
◊ душа́ (сэ́рца) балі́ць — душа́ (се́рдце) боли́т;
ні свярбі́ць ні балі́ць — ни хо́лодно ни жа́рко;
няха́й яго́ галава́ балі́ць — пусть он ду́мает; э́то его́ забо́та;
гавары́ць язы́к не балі́ць — посл. говори́ть язы́к не боли́т; язы́к без косте́й;
ад цяпло́сці не баля́ць ко́сці — посл. пар косте́й не ло́мит
бале́ць II несов., спорт., разг. (за каго, што) боле́ть (за кого, что);
б. за «Дына́ма» — боле́ть за «Дина́мо»
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лю́дзі ед. нет, в разн. знач. лю́ди;
○ малады́я л. — молоды́е лю́ди;
◊ на (пры) людзя́х — на лю́дях;
ну і л.! — ну и лю́ди!;
вы́йсці (вы́біцца, прабі́цца) у л. — вы́йти (вы́биться, проби́ться) в лю́ди;
быва́ць у людзя́х (у кампа́ніі) — быва́ть в о́бществе;
людзе́й паба́чыць — люде́й повида́ть;
вы́весці ў л. — вы́вести в лю́ди;
л. до́брыя — честно́й наро́д; лю́ди до́брые;
ні сабе́, ні лю́дзям — ни себе́, ни лю́дям;
людзя́м у во́чы глядзе́ць — лю́дям в глаза́ смотре́ть;
л. до́брай во́лі — лю́ди до́брой во́ли;
на людзя́х і паме́рці не стра́шна — посл. на миру́ и смерть красна́;
свае́ л. — памярку́емся — погов. сво́и лю́ди — сочтёмся;
паспе́х — людзя́м на смех — посл. поспеши́шь — люде́й насмеши́шь;
людзе́й слу́хай, а свой ро́зум май — посл. люде́й слу́шай, а свой ум име́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стан
I (род. ста́ну) м. (туловище, телосложение) стан; фигу́ра ж.; стать ж.;
◊ ні са ста́ну ні з тва́ру — ни ко́жи ни ро́жи
II м.
1. род. ста́на (лагерь, стоянка) стан;
палявы́ с. — полево́й стан;
2. род. ста́ну (войско, воюющая сторона) стан;
варо́жы с. — вра́жеский стан;
3. род. ста́на уст. (административная единица) стан;
4. род. ста́ну разг. сосло́вие ср.
III (род. ста́на) м., тех. стан
IV (род. ста́ну) м., грам. зало́г
V (род. ста́ну) м. положе́ние ср.; состоя́ние ср.;
с. рэ́чаў — положе́ние (состоя́ние) дел;
у до́брым ста́не — в хоро́шем состоя́нии;
○ А́кты грамадзя́нскага ста́ну — юр. А́кты гражда́нского состоя́ния;
крыты́чны с. рэ́чыва — физ. крити́ческое состоя́ние вещества́;
змро́чны с. — мед. су́меречное состоя́ние;
◊ першабы́тны с. — шутл. первобы́тное состоя́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Тое, што і гульня (у 1 знач.). У гулянках пралятала маё дзіцячае жыццё. Багдановіч. І стаяць, сумуюць санкі, Не знайсці хлапцам гулянкі, Бо не выпаў снег. Кірэенка.
2. Разм. Вечарынка з песнямі, танцамі, гульнямі. Эх, чаму я не скрыпач, не Янка, Што заўсёды Зою праважае, Што заўсёды ў клубе, на гулянках Песні ёй лірычныя іграе. Танк. Пад канец гулянкі шкло зачэрнівалася ад сажы, танцы спыняліся і ўсе разыходзіліся па хатах. Пальчэўскі.
3. Разм. Вясёлае гулянне з частаваннем. Сынок нарадзіўся — гулянка была. Мыслівец. Гулянкі ж высокіх гасцей і стэнаграмы іх тостаў Андрэя Міхайлавіча ні ў якой меры не цікавілі. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акруглі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Стаць круглым, больш круглым; набыць акруглую форму. Ад нечаканасці і здзіўлення ў Дзямідчыка акругліліся вочы. Краўчанка. // Папаўнець у целе. Аднойчы Граноўская заўважыла, што сын раптам пачаў папраўляцца, неяк акругліліся шчокі, папаўнелі. Гурскі. А на Пятровіча калі зірнуць — Раздаўся ўшыркі, акругліўся, Нібы гарбуз той, сокамі наліўся. Валасевіч. // перан. Канчаткова скласціся, аформіцца (пра думку, мову і пад.). Сапраўды, жанчына тая не надта разумная, не вельмі разборлівая, і яна будзе.. [Хвядосу] ва ўсім памагаць. І толькі гэтая думка акруглілася, як загула ззаду машына. Кавалёў. // Закончыцца, дасягнуць круглага ліку. [Рыгор Іванавіч:] — Восьмы дзесятак акругліўся летась чалавеку, а на адпачынак ні за якія грошы не хоча. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акрыя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Паправіцца пасля хваробы, ачуняць; набрацца сіл, акрэпнуць. [Нупрэй:] — Думалі, ні за што не выжыве [Язэп]. Аж месяц-другі пасядзеў дома і акрыяў трохі. Сачанка. Ранены крыху акрыяў, але не настолькі, каб як след ахапіць розумам сваё становішча. Шарахоўскі. // Дасягнуць (пасля ваеннага разбурэння і пад.) ранейшага стану. Вёска яшчэ не зусім акрыяла ад трох акупанцкіх пажараў. Брыль.
2. перан. Ажыць душой. Іван.. чамусьці пазбыўся ўсіх сваіх ранейшых трывог і на гэтым лугавым прыволлі проста акрыяў душой. Быкаў. [Анюта:] — Каб мне хоць слоўца пра майго Казіка сказаў — дзе ён, што з ім, — дык я ўся душой бы акрыяла, свет перада мной адкрыўся б. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)