Драўля́ны, драўня́ны драўляны’ (БРС, Нас., Сл. паўн.-зах.). Беларускае ўтварэнне ад запазычанага з польск. мовы слова дрэ́ва (гл.; параўн. у Трубачова, Эт. сл., 4, 212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыхто́ўны ’моцны (пра матэрыял)’ (Нас.), дыхтоўны (БРС). Паводле Кюнэ (Poln., 52), запазычанне з польск. dychtowy ’тс’ (< ням. dicht). Параўн. Брукнер, 106. Гл. яшчэ ды́хта, ды́кта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жостры ’хуткі, спрытны’ (Песні сямі вёсак), жо́сткі ’шустры’ (Нас., Касп.). Рус. дыял. сімб. жу́стро ’бойка, шустра’. Відаць, вынік кантамінацыйнага ўзаемадзеяння слоў шустры, жорсткі, востры. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́досць ’задавальненне (за абразу і г. д.)’ (Нас.). З польск. дыял., а таксама ў фразеалагізмах zadość ’столькі, колькі дрэва для задавальнення’. Параўн. укр. задо́сить ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зана́дра ’каўнер, выраз у кашулі’ (Нас.). Са ст.-польск. zanadra (суч. zanadrze) ’пазуха’, дзе (як і ў славац. zaňadrie ’тс’) з za + nadr‑. Гл. нетры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачці́вы, пацці́вы ’паважаны, шаноўны’, ’значны’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Грыг., Нас., Касп.). З польск. poczciwy, poćciwy ’тс’. Да po‑ і čьti‑/čet‑/čit‑ (гл. чэсць, чыта́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераглуздзя́чыванне (піріглузьдзя́чывыньня) ’пустыя размовы’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ⁺глуздзячыць, якое з глуздзі́ць ’глупствам набіваць галаву, турбаваць пустымі размовамі’, глуздзе́нь ’пустамалот’ (Нас.) < глузд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкага́лак ’яўрэйская суполка, якая ў сувязі з малалікасцю не мае свайго старшыні і таму прыпісаная да бліжэйшага вялікага таварыства, асабліва гарадскога’ (Нас.). Да кага́л (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыцю́хацца ’стаміцца ад беганіны’ (Нас.), прыцюхкацца, пріцюхацца, пріцёхацца ’стаміцца ў выніку аднастайных рухаў, хады’, ’прывалачыся’ (узд., Жд. 3; мсцісл., З нар. сл.). Да цюхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пу́таўка (пу́тоўка) у выразе нема путоўкі — пра адсутнасць карысці, выніку (ТС). Да пуць ’дарога; лад, парадак’ (Нас.), параўн. без пуця жыве ’бесталкова’ (Ян.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)