папрыстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Прыставіць, прысланіць да каго‑, чаго‑н. усё, многае. На вільчак паклалі грубейшы прут, астатнія папрыстаўлялі да яго нахільна з абодвух бакоў. Місько.

2. Прызначыць быць дзе‑н., каля каго‑н. — пра ўсіх, многіх. Папрыстаўляць вартавых да палонных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параз’язджа́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Раз’ехацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Аўчароў прыехала некалькі, але разам яны не асталіся, а параз’язджаліся па маёнтках. Чорны. Штаны-ватнікі зіму служылі, яшчэ зіму паслужаць, вага ані нідзе не параз’язджалася і ў кучу не пазбівалася. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пазразаць, пассякаць усё, многае. Журба, амаль непрыкметная, ва ўсім, і перш за ўсё ў травах, якія ведалі, што пасля Янавага дня ім не хаваць у сваіх нетрах Янавых ліхтарыкаў, што прыйшоў іхні час і іх пасцінаюць звонкай касой. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзыхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.

Узысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Сабе заваяваў ты вышыню, Нуды не ўсе жывыя паўзыходзяць. Свірка. А хвойнік любіць тут расці. За два гады, пакуль не арэцца, усё роўна як яго знарок хто пасеяў, — густа паўзыходзіць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Кідаючы, перамясціць у другое месца ўсё, многае. Перакідаць дровы з двара ў павець.

2. Скідаць, злажыць нанава, іначай. Перакідаць стог сена.

3. Укідаць, зацягнуць нанава ніткі асновы красён у бёрда.

перакіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да перакінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

1. Склеіць, паклеіць што‑н. нанава, яшчэ раз. [Валя] наняла майстроў, за адзін дзень пераклеіла сцены, сама вымыла падлогу і вокны. Чорны.

2. Наклеіць што‑н. іначай, у другім месцы. Пераклеіць марку на канверце.

3. Склеіць, паклеіць, наклеіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перала́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць; зак., што.

1. Наладзіць, наладзіць усё, многае.

2. Наладзіць нанава, іначай. Трэба было пераладзіць ветразі, іншы нахіл даць ім, і можа б карабель паплыў з яшчэ большым гонам. Дуброўскі. // Настроіць музычны інструмент на іншы лад. Пераладзіць раяль. Пераладзіць струны балалайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Намаляваць нанава, іначай. Перамаляваць дэкарацыі.

2. Намаляваць усё, многае або ўсіх, многіх.

3. Разм. Малюючы, зняць копію. Перамаляваць пейзаж вядомага мастака. □ [Аркадзь] тлумачыў мне сэнс магічных знакаў старажытнай Індыі, якія ён перамаляваў у сшытак са старой кнігі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расто́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Торкаючы, размясціць у розных месцах або на якой‑н. прасторы (пра ўсё, многае). Расторкаць фасолю па ўсёй градзе.

2. перан. Марна выдаткаваць, зрасходаваць. Абы-як растраціць, расторкаць прадукт можна, толькі хіба ж гэта парадак? М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́кідаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выкінуць у некалькі прыёмаў (усё, многае). Выкідаць на вуліцу ўсе рэчы.

2. перан. Разм. З цяжкасцю ўзгадаваць. Выкідаць дзяцей.

выкіда́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да выкінуць.

выкіда́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́кідаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)