пасцінаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пазразаць, пассякаць усё, многае. Журба, амаль непрыкметная, ва ўсім, і перш за ўсё ў травах, якія ведалі, што пасля Янавага дня ім не хаваць у сваіх нетрах Янавых ліхтарыкаў, што прыйшоў іхні час і іх пасцінаюць звонкай касой. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)