Разду́рбаць ’паволі разбудзіць моцна спячага’ (ашм., Стан.), разду́рдаць ’разбудзіць тармосячы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’разбудзіць не ў час’ (Сцяшк. Сл.), розду́рбаць ’раскатурхаць’ (ТС), разду́рдацца, разду́рбацца ’ачуняць, прачнуцца’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. dùrdyti ’калоць’, ’тыкаць’, durdeti ’грымець, грукатаць, трашчаць’. Сюды ж, відаць, і дэфармаванае пад уплывам іншых слоў раздуры́ць ’раскатурхаць’, раздура́ць ’раскатурхваць’, раздура́цца ’прачнуцца’ (Юрч.). Параўн. разгурзацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ха ’неахайніца’: раха ходзіць без спадніцы (латг., Новы час, 2003, 23, 7), параўн. укр. ря́ха ’чапуруха’. Паводле Горбача (Арго, 30) сувязь апошняга з укр. ра́ха ’маладзіца, жанчына’ другасная, зыходная форма з цыганскага раклі ’дзеўка (не цыганка)’, што не пераконвае. Супрацьлеглае значэнне ў выніку атаясамлівання ня‑ (не-) у няраха (гл.) з адпаведнай узмацняльнай часціцай (гл. не-). Гл. атраха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рачкава́ць ’працаваць, стоячы ракам’ (Некр.), ’нахіліўшыся, выконваць якую-небудзь работу’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ’рабіць, не разгінаючыся доўгі час’ (Жд. 1), ’цяжка працаваць’ (Мат. Гом.), рачкова́ць ’рабіць сагнуўшыся; поўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. укр. рачкува́ти ’поўзаць на карачках’, польск. raczkować ’тс’, рачко́м ’поўзаючы як рак, на карачках’ (Нас.), ра́чкі ’тс’ (Ян.), гл. рак1, ракам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суто́н ’тонкі лядок на вадзе’ (ПСл, ТС), суто́нь, суто́н ’тс’ (ТС), суто́н, сыто́н ’шарош’ (люб., мазыр., ЛА, 2), укр. палес. сутуон ’тонкі лёд на рэчцы ў час асенніх замаразкаў’. Суадносіцца з прасл. *sъtęti sę ’замерзнуць, ператварыцца ў лёд’: вада сцялася на рацэ; больш шырокае значэнне ’згусціцца, сціснуцца’ (Мяркулава, Этимология–1975, 56; Казлова, Регионализмы, 5) тлумачыць і наступнае слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мігце́ць, ‑ціць; незак.

1. Ледзь свяціцца. У хаце чад, мігціць газніца. Лужанін. У адным акне мігцеў скупы агонь. Чарнышэвіч.

2. Свяціць няроўным бляскам. Праз некаторы час неба на ўсходзе пабялела і зоркі пачалі мігцець не так ярка. Ляўданскі.

3. Хутка праносіцца, мільгаць. Вятры тугія свішчуць ля кабіны, Мігцяць слупы, зігзагі паваротаў. Ставер.

4. перан. З’яўляцца на кароткі час і зноў знікаць. Мігцяць думкі. □ Мучыў боль па загінуўшым сыне, мігцела надзея хоць што-небудзь пачуць аб ім. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Перажыць шмат гора. // Пражыць пэўны час, пераадольваючы цяжкасці. Адгараваць зіму. □ Ёсць родныя. Ды ўсе жывуць сабой, І толькі верная твая любоў Са мной мой век адгаравала. Буйло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акуну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Апусціць у вадкасць на некаторы (звычайна кароткі) час. Лясніцкі ўпаў перад.. [ручаём] на калені, потым лёг ніцма, напіўся і акунуў у халодную ваду галаву. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лаз, ‑а, м.

Шчыліна, дзірка (у сховішчы, нары і пад.), праз якую можна вылезці. У час землетрасення Змяя патрапіла ў бяду: Засынала ўсе вылазы каменнем, Не выпаўзці па харч і па ваду. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агі́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які выказвае агіду, поўны агіды да каго‑, чаго‑н. Лясніцкі.. уздрыгнуў ад раптоўнага прыліву гневу і агідлівай пагарды да гэтага чалавека [Гаруна], якому вельмі доўгі час яны [партызаны] без сумнення верылі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны. Людны сход. Людны рынак. // Такі, дзе бывае звычайна многа прахожых, праезджых. Людная вуліца. Людная дарога. □ У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)