Аплэ́вух ’непаваротлівы, неахайны чалавек’ (Жд.). Прыведзены як прыклад сказ: «Аплэвух гэты, апусціў крылля, смаркачэ вечна блішчаць на вусах» указвае на імавернасць утварэння ад пляваць агентыўным суфіксам ‑ух (параўн. пастух), які, аднак, звычайна нясе націск. Адсутнасць націску можа тлумачыцца аналогіяй з не́слух. Параўн. рус. оплёвыш, оплеванец ’зняважаны чалавек’ (Даль). Цвёрдасць л — вынік экспрэсіі значэння слова. Значэнне ’непаваротлівы’ (прыклад яго не пацвярджае, але і не пярэчыць яму) можа весці да параўнання з літ. ãplamis ’непаваротлівы чалавек’, аднак і ў гэтым выпадку адбыліся беларуская словаўтваральная апрацоўка і значная фанетычная змена, выклікання, магчыма, народнаэтымалагічным асэнсаваннем слова, якое мае экопрэсіўнае значэнне. Параўн. яшчэ аблавухі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахо́рац ’дуля, фіга’ (Касп., ЭШ рук.). Няясна. Магчыма, сюды ж рус. охора́тчалавек, худы на выгляд’, пск., цвяр., асташ. (КСРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́ўнік1 ’будынак для валоў’ (БРС, Жд.). Суфіксальнае ўтварэнне ад валовы.

Вало́ўнік2чалавек, які паганяе валоў’ (Шатал.). Да валовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́зіць ’гаварыць абы-што’ (карэл., Шатал.). Няясна. Магчыма, роднаснае з укр. лапузачалавек з расплывістай фізіяноміяй’. Параўн. таксама лапеза (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лася́к (зневаж.) ’лысы чалавек’ (глыб., Сл. паўн.-зах.). Да лысы (гл.). Аб пераходзе ы > а (гл.) Карскі 1, 241–242.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матлахо́н ’нясталы, непаседлівы чалавек’ (маладз., Янк. Мат.). Да матла́ць, матлаха́ць. Утворана пры дапамозе рэдкага экспрэсіўнага суфікса ‑он, параўн. лапацо̂н (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярлі́н, мярлюй ’мешкаваты, непаваротлівы чалавек’ (Касп.). Утворана ад (па‑)мёрлы < ст.‑рус. мьрлъ < пргсл. тьгеії. Суфікс ‑ін‑ > магчыма, балтыйскага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навурзня́ ’непаваротлівы пузаты чалавек’ (полац., Нар. лекс.). Відаць, ад наву́рзацца ’наесціся многа, насёрбацца’ з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. мазгаўня і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахажа́лы ’будні (пра адзенне)’, ’паходны (чалавек)’ (Нас.). Да паход, пахаджа́ць < хадзі́ць (гл.). Параўн. серб.-харв. по̏хођани ’перазоў, госці ў маладой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правэ́нда ’бурклівы, надакучлівы чалавек’ (ушац., Нар. лекс.). Дэрыват ад правіць? з суф. -энда (аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)