Ле́йтар ’кавалак топленага воску, які мае форму той пасудзіны, у якой застывае’ (Анох.). Няясна. Магчыма, з ням. Leiter ’лесвіца’, выгляд якой маюць крыжыкі ў борці, на якія пчолы вешаюць вашчыны. Наступны этап — перанос лексемы з вашчын на воск (Г. Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лысмантой, у каго лысіна’ (брэсц., Нар. лекс.; Сцяшк. Сл.), н.- і в.-луж. łysman ’бык з белай лысінай’, зах.-в.-луж. hłupy łósman ’дурны’. Да лы́сы (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 116), Карткі (2–3, 69). Гл. таксама лы́зіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лячуха ’люцэрна пасяўная, Medicago sativa L.’ (гродз., Кіс.). Да лячы́ць (гл.). Лексема з суфіксам ‑уха з’яўляецца памылковым перакладам лац. medic‑ago, якое нібыта ад medica ’лячэбныя зёлкі’, у той час як лац. слова паходзіць ад Medus ’мідзійскі’ > mēdica (maedica) herba ’мідзійская канюшына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёмасць, ма́емасць, ма́імысьць ’рэчы, прадметы, каштоўнасці, якія знаходзяцца ў чыім-небудзь уладанні’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Бяльк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне ад маёмы, маімый ’наяўны, той, што ёсць’ (Бяльк.), як вядомы, знаёмы і суф. ‑асць. Сюды ж навуковы тэрмін — новаўтварэнне (калька) маёмасны ’звязаны з уладаннем’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кур’я́н1 ’курыца з прыкметамі пеўня’ (ТС). Да кур1 (гл.). Першапачаткова *куран (Сцяцко, Афікс. наз., 147).

Кур’я́н2 ’дзіцячая гульня’ (ТС). Да курʼян1 (гл.). Параўн. куры (гл.) — тая самая гульня. Ловяць з завязанымі вачыма. Каго зловяць, той «кур’ян» (ТС, 2, 254).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грабе́ц, ‑бца, м.

1. Той, хто грабе, працуе з граблямі. Пабялеўшыя пракосы, накошаныя з рання, перакідаліся грабцамі на другі бок. Гартны.

2. Разм. Тое, што і вясляр. Гоніць чайку грабец. На другім канцы сядзіць са стрэльбаю паляўнічы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да дапытаць.

2. Настойліва, падрабязна распытваць аб чым‑н. А Еве сорам выйсці з хаты: Сустрэнуць дзе і той жа міг Яе дапытваюць дзяўчаты: — Куды падзеўся твой жаніх? Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

б 1, нескл., н.

1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «бэ». Малое б. □ Хто сказаў а, той павінен сказаць і б. Прыказка.

2. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны гук. Звонкае б.

б 2,

гл. бы ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адту́ль, прысл.

З таго месца, з таго боку. Вецер дзьме не ад нас, а насустрач, з балота, — адтуль павінен з’явіцца той, каго мы чакаем. В. Вольскі. Нарэшце Пацейчык развязаў торбу і дастаў адтуль хлеб і кусок сала. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анекдаты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які нагадвае сабою анекдот. Анекдатычнае апавяданне. Анекдатычны выпадак.

2. Неверагодны, недарэчны, варты анекдота. Анекдатычнае паведамленне.

3. Як з анекдота. Анекдатычная слава. □ [Тужыкаў] — тугадум, як той анекдатычны фін, — на пытанне, якое гадалі раніцай, адкажа ўвечары. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)