пазваро́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.), без дап. Змяніць напрамак свайго руху — пра ўсіх, многіх.

Жанчыны пазварочвалі са сцежкі.

2. каго-што. Накіраваць з якога-н. напрамку ў іншы бок усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. машыны на прасёлачную дарогу.

3. што. Зрушыць з месца, скінуць усё, многае (разм.).

П. мяшкі з воза.

4. што. Звярнуць, збіць на бок усё, многае (разм.).

П. слупы.

5. што. Скідаць, зваліць разам усё, многае (разм.).

П. дровы ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

1. каго (што). Звесці ўніз усіх, многіх.

П. дзяцей з ганка на двор.

2. каго (што). Адвесці на другое месца ўсіх, многіх.

П. коней убок.

3. што. Пра сутаргу: раптоўна і балюча скараціць мышцы.

Сутарга пазводзіла ногі.

4. каго-што. Звесці куды-н., злучыць, аб’яднаць у што-н. усіх, многіх.

П. палкі ў дывізію.

5. каго-што. Знішчыць, перавесці ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

П. лясы.

6. перан., каго. Збіць з правільнага шляху ўсіх, многіх.

Гэта такія сябры пазводзілі хлопцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго-, чаго-н. на пэўную адлегласць.

А. на дзесяць кіламетраў.

2. Паляцець; пакінуць якое-н. месца, вылецеўшы.

Адляцелі буслы ў вырай.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Адысці, мінуць, знікнуць (кніжн.).

Дні дзяцінства адляцелі.

4. Адскочыць убок ад моцнага ўдару, штуршка (разм.).

Мячык адляцеў ад сцяны.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адарвацца, адпасці (пра што-н. прымацаванае; разм.).

Наклейка адляцела.

|| незак. адлята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

е́хаць, е́ду, е́дзеш, е́дзе; е́дзем, е́дзеце, е́дуць; едзь; незак.

1. Рухацца куды-н. пры дапамозе якіх-н. сродкаў перамяшчэння.

Е. на электрычцы.

Е. у машыне.

Е. вярхом.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца (пра сродкі перамяшчэння).

Едзе аўтамабіль.

3. Накіроўвацца куды-н. пры дапамозе сродкаў перамяшчэння; ад’язджаць.

Е. на працу.

Е. за мяжу.

4. Ссоўвацца, саслізгваць са свайго месца.

На мокрай сцежцы ногі едуць убакі.

5. перан., на кім-чым. Выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах, для сваёй выгады (разм.).

Ён едзе на памочніках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упо́р, -а і -у, м.

1. -у, гл. уперці (у 3 знач.), уперціся (у 1 знач.).

2. мн. -ы, -аў. Прадмет, месца, у якое ўпіраюцца; падпорка.

Прылегчы на ў. і стрэліць.

У. для ног.

Ва ўпор

1) у непасрэднай блізкасці ад цэлі.

Стрэліць ва ўпор;

2) адкрыта, без хітрыкаў (разм.).

Сказаць ва ўпор;

3) пільна, прама і блізка.

Паглядзець на каго-н. ва ўпор.

Рабіць упор на каго-што або на кім-чым — звяртаць асаблівую ўвагу на каго-, што-н., падкрэсліваць значэнне каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. на каго-што. Скокнуўшы, апынуцца дзе-н.

У. на лаўку.

2. Хуткім рухам падняцца з месца.

У. ад спалоху.

3. у што. Скочыць у сярэдзіну чаго-н.

У. у лодку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптам з’явіцца, узнікнуць (пра прышч, нарыў і пад.).

На лбе ўскочыў гузак.

5. у што. Імкліва ўвайсці, сілай уварвацца куды-н.

Байцы ўскочылі ў горад.

6. у што. Трапіць куды-н. выпадкова.

У. у яму.

|| незак. уска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цёплы, -ая, -ае.

1. Які мае тэмпературу, сярэднюю паміж гарачым і халодным.

Цёплая вада.

Ц. вецер.

Цёплае надвор’е.

2. 3 высокай сярэднегадавой тэмпературай.

Ц. клімат.

Цёплыя краіны.

3. Які добра засцерагае ад холаду.

Цёплая хустка.

4. перан. Які вызначаецца душэўнай цеплынёй; сардэчны, прыязны, добразычлівы.

Цёплыя словы.

Цёплыя адносіны.

5. перан. Мяккі, прыемны для зроку.

Цёплыя фарбы восені.

Цёплае месца — выгадная пасада.

|| наз. цеплата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| прым. цёпленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стажа́р ‘уваткнуты ў зямлю шост, вакол якога кідаецца стог’, стажа́рʼе ‘аснова стога; падсцілка, на якую ставяць стог сена, каб зберагчы яго ад сырасці’ (ТСБМ), таксама ‘месца, дзе стаяў стог’ (Янк.), стажа́рка ‘стрэшка на чатырох слупах, пастаўленая над стогам’ (Сл. ПЗБ, мёрск., ЖНС), стажа́рня ‘стажарка’, ‘падсцілка пад стог’ (Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.), стажа́рыньне ‘падсцілка пад стог’ (пін., Шатал.), стажа́рышча ‘тс’ (Сцяшк.). Укр. дыял. сто́жармесца, дзе стаяць стагі сена’, стожа́рищемесца, дзе стаяў стажок’, рус. стожа́, стожара́, стожера́ ‘кожны з калоў, якімі ўмацоўваецца стог сена’, стожа́р, стожа́рь ‘шост у стагу’, ст.-рус. стъжаръ ‘шост, уваткнуты ў зямлю для ўмацавання стога’, в.-луж. sćežor ‘шост’, н.-луж. sćažor ‘жардзіна’, чэш. stožár ‘мачта’, славац. stožiar ‘тс’, славен. stožẹ́r ‘шост у стозе’, серб.-харв. сто̏же̑р ‘паля, уваткнутая на таку’, балг. сто́жар, сто́жер ‘тс’, макед. стожер ‘тс’. Прасл. *stožerъ ‘стоўб, шост, жэрдзь’; утворана ад прасл. *stogъ ‘стог’ (гл.) з суф. ‑erъ, гл. Слаўскі, SP, 2, 23. Параўн. літ. stãgaras ‘сухое доўгае сцябло расліны’, лат. stagars ‘тс’, ст.-в.-ням. stecho ‘паля, слуп’; гл. Фасмер, 3, 764; Махэк₂, 580; Сной₁, 611; Шустар-Шэўц, 1274–1275; ЕСУМ, 5, 424. Гл. сцежар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

знахо́дзіць несов.

1. (производя поиски, обнаруживать) находи́ть, оты́скивать, обнару́живать;

2. изы́скивать;

3. (подбирать) находи́ть, поды́скивать;

4. (видеть, замечать) находи́ть, обнару́живатъ;

5. (приходить к заключению) находи́ть, ви́деть, признава́ть;

6. (о чувстве удовлетворения) находи́ть;

1-6 см. знайсці́;

не з. (сабе́) ме́сца — не находи́ть (себе́) ме́ста;

не з. слоў — не находи́ть слов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сарва́цца сов., в разн. знач. сорва́ться;

с. з вяршы́ні гары́ — сорва́ться с верши́ны горы́;

саба́ка ~ва́ўся з ланцуга́ — соба́ка сорвала́сь с цепи́;

а́ўся з ме́сца і пабе́г — сорва́лся с ме́ста и побежа́л;

заду́ма ~ва́лася — за́мысел сорва́лся;

як з ланцуга́ (пры́вязі) ~ва́ўся — как с цепи́ сорва́лся;

а́лася з языка́ — сорвало́сь с языка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)