фімія́м, ‑у, м.

1. Духмянае рэчыва для курэння ў час рэлігійных абрадаў, а таксама дым, які ўзнікае пры згаранні гэтага рэчыва. // Аб прыемным паху наогул. Фіміям чаромхі.

2. перан. Ліслівая ўзнёслая пахвала. Калі гледачы не хочуць глядзець спектакль, калі штосьці не ўдалося, — ніякія крытычныя фіміямы ўжо не памогуць. Губарэвіч. Ну і Лаўрэн ад фіміяму захмялеў: З тае пары не дакранаўся ён да плуга, А толькі аб сваіх крычаў заслугах... Маеўскі.

•••

Курыць фіміям гл. курыць.

[Грэч. thymíama.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́рні, ‑яў; адз. няма.

1. Уст. і кніжн. Пра калючыя расліны, а таксама калючкі на іх. Сонца ўзыдзе прыгожае, Цемра адхлыне варожая, Церні завянуць калючыя, Раны загоім балючыя. Пушча. — Зірні, — паказаў ёй [Лесі] Мяржынскі. — Усё заглушыў шэры камень: Дубы, непакорныя церні, А кветка прабіла яго. Жычка.

2. перан. Цяжкасці, пакуты, якія сустракаюцца на жыццёвым шляху чалавека (паэта, мастака, вучонага і пад.). [Ярошка:] — Раз ты такі самакрытычны, то будзь гатовы да ўсяго: да лаўраў і да церняў. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягло́, ‑а, н.

1. Гіст. У Рускай дзяржаве ў 15 — пачатку 18 стст. — дзяржаўныя павіннасці сялян і пасадскіх людзей.

2. Гіст. Адзінка абкладання павіннасцямі ў прыгоннай гаспадарцы ў 18–19 стст.

3. зб. Сродкі цягі ў сельскай гаспадарцы. [Паходня:] — Зябліва таксама закончыце коньмі — цягло ў вас спраўнае. Хадкевіч. [Шаройка:] — У нядзелю мабілізуем усё наша цягло, можам нават у суседа пазычыць, так, каб за адзін дзень увесь.. лес быў дома. Шамякін.

•••

Жывое цягло — рабочая жывёла, жывёла для цягі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпо́каць, ‑ае; незак.

Разм. Падаючы, стукаючыся аб што‑н., утвараць кароткі глухі гук. І жалуды, што ападалі з дубоў, часта шпокалі на дол — гэта таксама запомнілася Лугавому. Даніленка. Бывала, калі ўсе [залатыя яблыкі] зараз паспеюць І шпокаць, спелыя, пачнуць на грады — Звон залаты стаіць на ўсю краіну. Сіпакоў. Тут-там абрываліся і гулка шпокалі па лапушыстай лістоце арэшніку кроплі расы. Калодзежны. // Разрывацца (пра кулі). Нават чуваць было, як шпокалі аб зямлю разрыўныя кулі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмпірэ́й, ‑я, м.

1. Ва ўяўленні старажытных грэкаў і ранніх хрысціян — самая высокая частка неба, напоўненая агнём і святлом, дзе жывуць багі (у грэкаў) ці святыя (у хрысціян).

2. толькі мн. (эмпірэ́і, ‑яў); перан. Іран. Сфера летуценнасці, мар, незямнога існавання. — А ты ж таксама не ведаеш, — не прыняла папроку Гаранскага Вера Іванаўна. [Гаранскі:] — Я — іншая справа. Я ўвесь у эмпірэях, і не да плошчаў мне. Сабаленка.

•••

Лунаць у эмпірэях — аддавацца далёкім ад жыцця марам, летуценням.

[Ад грэч. émpyros — вогненны, ахоплены агнём.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́ца ’цяжка, крута’ (Нас.). Да куса (гл.). Гл. таксама куцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́нгра ’венгерац’ (Шат.). Кантэкст: «Па сяле ходзіць вэнгра з лякарствамі». Таму можна меркаваць, што гэта слова мела таксама значэнне ’вандроўны гандляр’. Параўн. рус. венге́рец, венгр ’венгерац’, а таксама ’бродячий торговец, продававший по городам и поместьям товары и лекарства, по происхождению главным образом словак из Венгрии’ (Фасмер, 1, 290, са спасылкай на Мельнікава–Пячэрскага). З польск. węgier ’венгерац’ (гл. Фасмер, там жа). Гл. таксама дадаткі Трубачова (там літ-ра адносна венгерец ’гандляр’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́льчыцца ’дзяцініцца’ (Нас.). Адпрыметнікавае ўтварэнне. Да ма́лькі (гл.). Параўн. таксама мале́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́жытаксама’ (Пал.). Няясна, магчыма, тое ж, што і ніж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асна́ч ’плытагон, сплаўшчык’, асна́к (Янк. БП) ’тс’. Рус., укр. оснач, ст.-рус. осначь ’тс’; рус. арханг. таксама пераносна ’легкадумны чалавек’. З остьнъ ’вастрыё’, ’бусак’ (> асон, гл.) + суфікс ‑ачь (остьнъ мае той жа корань *akʼ‑, што востры, гл.) ці ‑акъ (Супрун, Веснік БДУ, 1971, 1, 72–73). Думка Даля пра паходжанне ад снасть, оснастка, а таксама думка Мацэнауэра, 12, 173 (гл. таксама Міклашыч, 4; Бернекер, 32; Фасмер, 3, 162), пра паходжанне ад гоц. asneis ’падзёншчык’ непераканаўчыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)