Лячэбнік (уст.) ’кніга, у якой апісаны папулярныя спосабы лячэння розных хвароб’ (ТСБМ), лячэбніца ’лячэбная ўстанова спецыяльнага прызначэння’ і лячэбны, паводле Крукоўскага (Уплыў, 59), запазычаны з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малю́ск ’беспазваночная жывёліна, мягкае цела якой накрыта ракавінкамі’ (ТСБМ) запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 88), у якой моллюск ’тс’ — з франц. mollusque < лац. molluscus ’мяккі, мяккацелы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марына́д ’вадкасць з воцатам, соллю і рознымі прыправамі, якой заліваюць прадукты для кансервавання’ (ТСБМ). З рус. маринад ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое з франц. marinade < mariner ’марынаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўдыто́рыя. Новае запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з лац. auditorium, пераробленага па ўзору слоў на ‑ия (пач. XIX ст.), гл. Шанскі, 1, А, 175.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Самшы́т ’паўднёва вечназялёнае дрэва з цвёрдай драўнінай’ (ТСБМ), праз рус. самши́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 73) з пярс. šimšäd ’тс’ (Праабражэнскі, 2, 249; Локач, 151; Фасмер, 3, 555).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пара́д ’урачысты агляд войск’ (ТСБМ). З рус. пара́д ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 74), таксама, як і пара́дны, пара́днасць. Рус. з франц. parade < ісп. parada ’спыненне; месцазнаходжанне’ (Фасмер, 3, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люкс ’нешта асабліва багатае, раскошнае, дабраякаснае’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 89), запазычана з рус. мовы, хаця не выключана магчымасць польск. крыніцы, параўн. luks, luksus ’раскоша’, ’каштоўная, прыгожая рэч’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лібрэта ’слоўны тэкст вялікага музычнага твора’, ’план сцэнарыя’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 84), запазычана з рус. либретто, хаця слова магло быць вядомым праз польск. libretto < італ. libretto ’кніжачка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асамбле́я. З франц. assamblée ’сход’ праз рус. ассамблея, дзе з Пятроўскай эпохі (1696): Курс суч., 166; Крукоўскі, Уплыў, 78. Параўн. Шанскі, 1, А, 169; Маргаран, ЭИРЯ, 6, 92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўра́л (БРС). Новае запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 82) з англ. overall ’усеагульны’, гл. Шанскі, 1, А, 30, або гал. overal ’усюды, паўсюдна’, гл. Фасмер, 1, 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)