пятна́ццаць, ‑і, Т ‑ццаццю, ліч. кольк.
Лік і лічба «15». Пятнаццаць памножыць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 15. Пятнаццаць дзён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохбако́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае тры бакі; размешчаны з трох бакоў. Трохбаковая забудова.
2. З удзелам трох бакоў. Трохбаковае пагадненне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыло́гія, ‑і, ж.
Тры літаратурныя або музычныя творы аднаго аўтара, аб’яднаныя агульнай ідэяй і пераемнасцю зместу. Трылогія Якуба Коласа «На ростанях».
[Грэч. trilogoa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тро́йца, -ы, ж.
1. (з вялікай літары). У хрысціянскай рэлігіі: трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.
2. (з вялікай літары). Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха.
3. Пра трох асоб, звязаных паміж сабой сяброўскімі адносінамі (разм., часта іран.).
Неразлучная т.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паслужы́ць сов., в разн. знач. послужи́ть;
~жы́ў тры гады́ — послужи́л три го́да;
п. прычы́най чаго́-не́будзь — послужи́ть причи́ной чего́-л.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прамясі́ць сов., в разн. знач. промеси́ть; промя́ть;
~сі́ў це́ста тры гадзі́ны — промеси́л те́сто три часа́;
~сі́ў глі́ну — промеси́л (промя́л) гли́ну
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перапрацава́ць сов., в разн. знач. перерабо́тать;
п. лён — перерабо́тать лён;
п. арты́кул — перерабо́тать статью́;
п. тры гадзі́ны — перерабо́тать три часа́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Трыні́т ‘спосаб ткання’ (швянч., Сл. ПЗБ), трыні́ці ‘тс’: трыніці ткалі на чырвонай аснове (шальч., Сл. ПЗБ), трынічэ́льніца ‘выраб, тканы ў тры ніты’ (там жа). Параўн. польск. дыял. trynit ‘хатняе палатно’ (Варш. сл.), лат. trinite ‘від палатна’. Выводзяць з літ. trinýčiai ‘тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 138), аднак, зыходзячы з магчымай этымалогіі ад тры (гл.) і ніт ‘ніцяная пятля ў кроснах’ (гл.), можа разглядацца як сумеснае славянка-балцкае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вератні́к, ‑а, м.
Абл. Гоні, загон. Разоў пяць губляў [Сымон] авечкі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, Вератнік аўса прыбіў! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меты́л, ‑у, м.
Група атамаў, у састаў якой ўваходзяць адзін атам вугляроду і тры атамы вадароду (з’яўляецца састаўной часткай многіх арганічных злучэнняў).
[Фр. méthyle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)