Пу́ркаць ’пырскаць’ (лід., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. “звонкі” варыянт пу́ргаць (гл.); сюды ж іранічнае пурка‑ вэтка ’матацыкл’ (лун., Сл. Брэс.); не выключана сувязь з літ. purkšti ’пырскаць; фыркаць’, якое, улічваючы лінгвагеаграфію, магло быць крыніцай запазычання. Аднак параўн. прасл. *рьгка(і, якое Трубачоў (Зб. памяці Талстога, 1, 312) ставіць у адзін рад з аднакарэннымі, як правіла пашыранымі, дзеяслоўнымі асновамі *рык‑, *рыІ-, *pьrsk‑ ’пырскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ставень, пастовэнь ’выган ля сяла, дзе пасецца скаціна’ (Бес.). Укр. чарніг. пистівень. Утворана ад паства ’паша’ пры дапамозе суфікса ‑авень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143).

Паста́вень ’прыстасаванне для лоўлі рыбы’ (Мат. Маг.). Да пасто́віць < ставіць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38. Сюды ж (з іншым суфіксам) і пастаўкі ’рыбацкая прылада — вудачка, намотаная на рагульку’ (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іро́нія. Крыніца запазычання: грэч. εἰρωνεία ’пытанне’, потым ’пытанне, якое ставіць у тупік’, ’тонкая насмешка’, адкуль лац. ironia. У бел. мову слова трапіла праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рус. з 10‑х гадоў XVIII ст. (Біржакова, Очерки, 365) з польск., улічваючы націск (Фасмер (2, 139) не выключае магчымасці французскага ці нямецкага пасрэдніцтва, Шанскі (2, I, 114–115) называе французскую крыніцу).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да запалу ​1 (у 1 знач.). Запальны шнур.

2. Прызначаны для запальвання. Запальныя кулі. Запальная бомба.

3. Гарачы, хвалюючы. Кажуць, Слава перадала ёй частку сваёй сілы, і хто ідзе міма бярозкі, той чуе, якім запальным заклікам да помсты прасякнут яе шум. Хадкевіч. У гарачыя з апальныя словы[Вера Засуліч] укладвае сваё глыбокае абурэнне супроць тых, хто ставіць палкі ў кола вялікага будаўніцтва. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струхле́ць, ‑ее; зак.

Стаць трухлявым, ператварыцца ў парахню; сатлець, згніць. [Дзядзька:] — А вось наша хата адно што ліпіць. Як скажуць у сяло пераносіць то хоць плач. Палавіну дакладу трэба, па самыя вокны ўсё струхлела. Дамашэвіч. Паркан за гады струхлеў, хістаўся ад ветру, і Платон узяўся ставіць новы. Ракітны. Залатыя паляны пачарнелі, апалае лісце струхлела і ўжо не шамацела пад нагамі. Хомчанка. // перан. Страціць жыццёвасць. Стары свет дашчэнту прагніў, струхлеў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыні́ць, чыню, чыніш, чыніць; незак., што.

1. Рабіць, учыняць, тварыць. Чыніць суд і расправу. □ Ніякай бяды.. [рака] ніколі не чыніла: не пагражала людзям разлівам, не размывала берагоў, не шумела злоснай пенай. Кулакоўскі. Як у хаты рабункі чыніць Панаедуць чужыя салдаты, Сэрца ўраз зашчыміць, зашчыміць — Бо ўмясціла ўсе хаты. Куляшоў. Запас бяды не чыніць. Прымаўка. // Ствараць, утвараць; ставіць. Амерыканскія ўлады чынілі розныя перашкоды савецкім журналістам. «ЛіМ».

2. Рабіць кудзелю. Дзяўчаты чынілі кудзелю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намервацца, мерыцца, думаць, меркаваць, мецца, меціцца, меціць, цэліцца, нацэльвацца, парывацца, памыкацца, збірацца, рашаць, планаваць, праектаваць; замахвацца (перан.) □ мець намер, строіць планы, мець на мэце, ставіць мэту, ставіць за мэту

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ляка́ць, ляка́тэ ’пужаць’, ляка́цца, ляка́тысь, ляка́тыся ’палохацца’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Шпіл., Бес., Ян., Нар. Гом., Сцяшк. Сл., Касп., БСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Шат., З нар. сл., Нар. лекс.). Укр. ляка́ти(ся), рус. паўд.-зах. лякать(ся), ст.-польск. lękać, польск. lękać się, н.-луж. lěkas (se), чэш. lekati (se), славац. ľakať (se), славен. lę́cati se ’баяцца, падаць духам’, серб.-харв. ле́цати се ’палохацца’, ст.-слав. лѧцатиставіць сілы’ — апошняя форма (з III палаталізацыяй) прадстаўлена ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. lękali ’згінаць, гнуць, закрыўляць’, ’нацягваць’, ’ставіць сілы’ (Слаўскі, 4, 206–208). Са значэння ’згінаць’, ’згінацца’ развілося ’палохаць’: ’згінацца, схіляцца, сціскацца ад жаху, трывогі’. Роднаснымі з’яўляюцца: літ. leñkti ’схіляць, гнуць’, лат. lìekt ’тс’, ст.-ісл. lengia ’пуга’, алб. lëngór ’гнуткі’. Усе да і.-е. *lenk‑/*lek‑/*lonk‑ (Бернекер, 1, 707; Фасмер, 2, 551; Махэк₂, 325; Скок, 2, 280–281; Бязлай, 2, 129; Шустар-Шэўц, 11, 823–824).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дапну́ць ’дабрацца, дайсці, знайсці, дапасці’ (Сцяц.). Як здаецца, можна ставіць пытанне, ці не з’яўляецца гэта лексема запазычаннем з польск. мовы. Параўн. польск. dopiąć ’дабіцца, дайсці’, dopinać ’дабівацца, дасягаць’. Аб магчымасці запазычання сведчыць геаграфія пашырэння слова (зах. гаворкі бел. мовы), а таксама, як здаецца, не зусім звычайны для бел. мовы марфалагічны тып дзеяслова. Прамым запазычаннем з польск. з’яўляецца і бел. дапя́ць (БРС) ’дабіцца, дайсці, апынуцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́мыря ’жах, немарасць, страх’ (Бяльк.), што адпавядала б літаратурнай форме *межара. Па форме і семантыцы збліжаецца з межарасць (гл.), варыянт межарась; здзіўляе падабенства са славен. nemȃrje ’неасцярожнасць, няўвага’, пешага ’магчыма’ і асабліва kakor nemaräst ’нешта гнюснае’ (параўн. uroki in vsa taka nemarast), якое Бязлай (2, 219) лічыць роднасным да прасл. *тага, гл. жара ’прывід, страшыдла, здань; нешта брыдкае’, што ставіць пад сумненне балтыйскую этымалогію бел. межарасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)