прыжыва́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць жывога арганізма або яго частак, органаў прыстасоўвацца да новых умоў, прыжывацца, прырастаць да чаго‑н. Прыжывальнасць саджанцаў. Прыжывальнасць расады. Прыжывальнасць перасаджанай скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змякчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змякчаць — змякчыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змякчацца — змякчыцца. Мазь для змякчэння скуры. Змякчэнне пакарання. Змякчэнне міжнароднай напружанасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саквая́ж, ‑а, м.

Дарожная сумка, звычайна са скуры або тканіны, з замком. Пакуль Кіра Сямёнаўна распраналася ды распакоўвала свой сакваяж, жанчына неадступна пазірала за ёю. Марціновіч.

[Ад фр. sac ад voyage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэк, ‑а, м.

Хлыст, які выкарыстоўваецца пры верхавой яздзе. [Гжэцкі] ездзіў на падгалістай гнядой кабыліцы, замест арапніка павесіўшы на руку стэк, абвіты палоскамі чырвонай лакірованай скуры. Скрыган.

[Англ. stick.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Подсцілка з тонкай скуры, тканіны і пад., якая ўкладваецца ў абутак і прымацоўваецца знутры да падэшвы абутку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпідэ́рміс, ‑а, м.

Спец.

1. Знешні, паверхневы слой скуры жывёл і чалавека, які складаецца з эпітэлію.

2. Покрыўная тканка лісця, сцябла, кораня і іншых органаў раслін.

[Ад грэч. epi — на, над і dérma — скура.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касме́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Вучэнне аб сродках і метадах паляпшэння знешняга выгляду чалавека.

2. Сродкі і спосабы догляду скуры твару, цела і інш., якія выкарыстоўваюцца для падтрымання іх здаровага стану і прыгожага выгляду.

Дэкаратыўная к.

Натуральная к.

Магазін касметыкі.

|| прым. касметы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шмато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Абрэзак, абрывак скуры, тканіны і пад.

Ш. матэрыі.

2. Жмут чаго-н.

Ш. поўсці.

3. Невялікі кавалак, камяк чаго-н.; нязначная колькасць чаго-н.

Ш. сала.

Сям-там тырчалі шматкі сухой травы.

|| прым. шмато́чны, -ая, -ае і шматко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нала́с ’захворванне скуры’ (Касп.). Хутчэй за ўсё ад налазіць дапаўзаць’, гл. ла́зіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нацяжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нацягнуць (у 1 знач.) і стан паводле дзеясл. нацягнуцца (у 1 знач.).

2. Спец. Зрастанне скуры, пашкоджанай раненнем. Першаснае нацяжэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)