маніпуля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Цыркавы артыст, які робіць розныя фокусы з дапамогай лоўкасці рук; фокуснік.
2. Чалавек, які займаецца падробкай, рознымі махінацыямі (неадабр.).
3. Назва некаторых прыстасаванняў для выканання складаных рухаў, дзеянняў, падобных на дзеянні рук (спец.).
|| прым. маніпуля́тарскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і маніпуля́тарны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Маніпулятарскі прыём.
Маніпулятарская махінацыя.
Канструкцыя маніпулятарнага тыпу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́крайка, ‑і, ДМ ‑крайцы; Р мн. ‑краек; ж.
Узорная форма, па якой крояць часткі адзення, абутку і пад. Пакуль Наталля Яўхімаўна выкрайку робіць, Валерыя дзяўчынкам паказвае, як правільна іголку трымаць, як напарсткам карыстацца. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апаліты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад ўдзелу ў ім. [Маргун] пачакаў, пакуль выйдзе Шаевіч, і ўзяўся даваць мне праборку: — Бачыш, беспартыйны, апалітычны чалавек, а робіць тое, што трэба. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
менаві́та, часціца.
Тое, што і іменна. [Марына Паўлаўна] не зманіла — яна ў гэту хвіліну ўжо сапраўды была ўпэўнена, што едзе менавіта заўтра. Зарэцкі. Валерык і сам дакладна не ведаў, дзе менавіта і што робіць яго бацька. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Калупа́с, кылупас ’чалавек, які не спяшаецца, робіць марудна’ (Яўс.). Мясцовае ўтварэнне ад калупаць ’рабіць марудна’. Утворана экспрэсіўпым суфіксам ‑ас, параўн. яшчэ вырвас ’хапуга’, які, апрача магілёўскіх, вядомы яшчэ шэрагу беларускіх гаворак, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дакла́дчык, ‑а, м.
Той, хто робіць даклад (у 1 знач.). Даць заключнае слова дакладчыку. □ — Наш калгас можа даць не менш як сто пяцьдзесят цэнтнераў мяса і па восемсот малака на кожныя сто гектараў, — гаварыў дакладчык. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўгу́р, ‑а, м.
1. У Старажытным Рыме — жрэц, які тлумачыў уяўную волю багоў па шчабятанню і палёце птушак.
2. Іран. Пра таго, хто свае спецыяльныя веды ператварае ў тайну, хто робіць выгляд, што ведае асаблівыя тайны.
[Лац. augur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мару́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Чалавек, які вельмі павольна ўсё робіць. — Узарві спачатку масты, пасля — вадакачку і стрэлкі. Толькі хутчэй, а то вы маруды! Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мару́длівы, ‑ая, ‑ае.
Які павольна, без паспешлівасці робіць што‑н. [Якуб] скрозь сачыў за Сініцкім, не зводзячы з яго гарачых вачэй, як дзіця з марудлівага бацькі, што, прыехаўшы з кірмашу, ніяк не збярэцца паказаць прывезенага гасцінца. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уплыво́вы, ‑ая, ‑ае.
Які робіць уплыў або здольны ўплываць на каго‑, што‑н.; аўтарытэтны. Нацэвіч выклікаў да сябе старастаў і найбольш уплывовых у сяле мужчын. Галавач. Сацыялізм у нашы дні стаў самай уплывовай грамадскай сілай. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)