шмо́цце, ‑я, н., зб.

1. Паношанае рванае адзенне, бялізна і пад. Бычыха наўмысля апранала сына ў такое шмоцце, што толькі б Шмуілу яго выкінуць. Кулакоўскі. [Паліцыянты] перавярнулі ўсё шмоцце на палацях, адзін палез на печ і пачаў ператрушваць Салвесішыну пасцель. Сабаленка.

2. Кусочкі, шматкі чаго‑н. Апошняя пачка [грошай] была разарвана на шмоцце. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажига́ть несов.

1. (сжигать, расходовать) напа́льваць, спа́льваць;

2. (нагревать, накаливать) разг. напа́льваць, напяка́ць; награва́ць;

нажига́ть печь напа́льваць (награва́ць) печ;

3. (выжигать на поверхности) выпа́льваць;

нажига́ть тавро́ выпа́льваць таўро́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подбро́сить сов., в разн. знач. падкі́нуць;

подбро́сить мяч падкі́нуць мяч;

подбро́сить под дива́н падкі́нуць пад кана́пу;

подбро́сить дров в пе́чку падкі́нуць дроў у печ;

подбро́сить докуме́нты падкі́нуць дакуме́нты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́калны ў выразе: пе́кална дзежка ’дзяжа, у якой расчыняюць цеста і замешваюць яго’ (Янк. 1; гом., Мат. Гом.), пе́кальніца ’дзежка для цеста’ (рэч., б.-каш., Мат. Гом.), ’дзяжа’ (Янк.). Узыходзіць да незафіксаванага ⁺пекаць (гл. пекці), параўн. рус. (дыял.) пека́ть ’пячы’, пекательная печь = русская печьпеч’. Аб другасным зацвярдзенні ‑л‑ гл. Карскі (1, 316). Параўн. таксама рус. пе́кная печь ’пякарня’, пе́кная дежа ’дзяжа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́штукаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Разм. Змайстраваць што‑н., разумна камбінуючы, эканомна выкарыстоўваючы матэрыял; выгадаць, выкраіць. Выштукаваць цацку. □ Разам з тым Лапко ўмудрыўся выштукаваць тут і цэлы пакой для галоўнай свінаркі. Колас. Быў Сахрон майстра на ўсе рукі — ён мог зляпіць печ і грубку, падбіць чаравікі, пашыць боты, выштукаваць раму, пашкліць вокны. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́чнік, ‑а, м.

Гіст. Воін, узброены лукам.

лучні́к, ‑а, м.

Даўнейшае прыстасаванне для асвятлення хаты, у якім гарэла лучына. Як сведак прадзедаўскіх дзён, Лучнік звісае нібы звон, І тоіць нейкі сум зацяты. Колас. — Ты прастудзіўся, — сказала маці і, каб пацешыць сына, дастала з куфра кнігу, падала яму на печ і вышэй падняла лучнік. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыслані́ць, ‑сланю, ‑слоніш, ‑слоніць; зак., што.

1. Прыкрыць засланкай; засланіць няпоўнасцю. Прысланіць печ. □ Мы рукой прыслонім вочы Ды зірнём угору, Дзе грыміць ён, дзе якоча Самалёт маторам. Колас.

2. Прыставіць, прытуліць, прыхіліць. [Халявіч] прысланіў да лаўкі веласіпед і патрухаў за Бялоцкім. Дуброўскі. Стамілася .. [маці] з дарогі, але не прысланіла галавы да падушкі — чакала.., пакуль вярнуўся Петрык. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угарну́ць, угарну, угорнеш, угорне; зак., каго-што ў што.

1. Заграбаючы, горнучы, перамясціць куды‑н. Угарнуць жар у печ. □ Падкаціўшы да камля сасны веласіпед, я падняў шапку і рукою ўгарнуў у яе вожыка. Сачанка.

2. Загарнуць, ухутаць у што‑н., закрыўшы з усіх бакоў; увярцець, укруціць. Угарнуць рэчы ў паперу. Угарнуць дзіця ў коўдру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскіда́цца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыгодным, разбурыцца, разваліцца на часткі.

Печ раскідалася.

2. перан. Разладзіцца, расстроіцца.

Вяселле раскідалася.

3. Размясціцца на вялікай прасторы, далёка адзін ад аднаго.

Рэдкія бярозкі раскідаліся на пагорку.

4. Раскінуць рукі, ногі (у сне).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыгодным, немагчымым для язды (пра дарогу напрадвесні і ранняй вясной; разм.).

6. Захапіцца кіданнем чаго-н. (разм.).

7. Нарадзіць дзіця (разм.).

8. Заняцца адначасова многімі справамі, не засяроджваючыся ні на чым.

|| незак. раскіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і раскі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стая́к, ‑а, м.

1. Вертыкальны брус, слуп і пад. у якім‑н. збудаванні, прыстасаванне якія служаць для апоры або злучэння чаго‑н. Цяпер і клічкі .. [коням] далі, і шыльдачкі пры кожным стаяку прыбілі. Брыль. З той самай ночы, калі не вярнуўся Сяргей, Ліпа амаль кожны дзень выходзіла да парапета. Там была ўтульная лава з чыгуннымі стаякамі. Хомчанка. // Вертыкальная труба збудаванняў. Работнікі сантэхмантажу абавязаны ў новых дамах .. паклапаціцца, каб стаякі і радыятары ў дастатковай ступені награваліся. «Звязда». // Комін ад столі да страхі.

2. Абл. Галандская печ. Вялікую печ, што займала калісьці амаль чвэрць хаты, замяніў стаяк. Пальчэўскі. Ралан .. загадаў Станіку і Чэсю прынесці дроў з павеці і распаліць стаяк. Грамовіч.

3. у знач. прысл. стаяко́м. Разм. У вертыкальным становішчы. Паставіць бервяно стаяком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)