засапці́, -сапу́, -сапе́ш, -сапе́; -сапём, -сапяце́, -сапу́ць; -со́п, -сапла́, -ло́; зак. (разм.).

Пачаць сапці.

Засоп носам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачырване́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Пачаць чырванець (у 1 і 3 знач.).

На ўсходзе зачырванела неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засоса́ть сов.

1. (начать сосать) разг. засса́ць, пача́ць ссаць; засмакта́ць, пача́ць смакта́ць;

2. прям., перен. (поглотить) засмакта́ць, усмакта́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбале́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́цца; зак.

Пачаць моцна балець.

Зуб разбалеўся.

|| незак. разбо́львацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбубні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -ні́мся, -ніце́ся, -ня́цца; зак. (разм.).

Пачаць доўга і моцна бубніць.

Нешта дзед разбубніўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхны́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Пачаць плакаць, выказваючы незадаволенасць кім-, чым-н.

Ну, годзе вам, расхныкаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заара́ць², -ару́, -арэ́ш, -арэ́; -аро́м, -араце́, -ару́ць; -ары́; зак. (разм.).

Пачаць араць.

|| незак. заво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забі́ць², -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; зак.

Пачаць біць (у 1 і 2 знач.).

Забілі бубны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забяле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пачаць бялець (у 2 знач.).

Забялела на ўсходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Перастаць есці скаромнае; пачаць пасціць.

Загавець душой (разм.) — аддаць богу душу, памерці.