саста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены; зак., што.

1. Паставіць побач або ў адно месца.

С. снапы ў мэндлікі.

С. сталы ў адзін рад.

2. Атрымаць што-н. цэлае, злучыўшы асобныя часткі.

С. цягнік.

С. лякарства (перамяшаўшы кампаненты).

3. Зняць што-н. зверху.

С. вазоны з акна на падлогу.

|| незак. састаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. састаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., што.

1. Пасунуўшы, паставіць, пакласці ў што-н., за што-н., пад што-н., схаваць куды-н.

З. сякеру за пояс.

З. чамадан пад ложак.

З. шуфляду.

З. руку ў кішэню.

З. паперы ў стол.

2. Зачыніць, закрыць на засаўку (разм.).

З. дзверы на засаўку.

|| незак. засо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ступі́ць¹, ступлю́, сту́піш, сту́піць; зак.

1. Зрабіць крок, наблізіцца, падысці да каго-, чаго-н.

Не можа с. колькі крокаў.

С. да акна.

2. Паставіць нагу куды-н., наступіць на каго-, што-н.

С. на змяю.

3. Увайсці куды-н.; апынуцца дзе-н.

Першы раз ступіла ў новую кватэру.

|| незак. ступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ступа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак.

1. гл. будзіць.

2. каго-што. Прывесці ва ўзбуджальны стан.

У. хворага.

У. нервы.

3. што. Выклікаць, абудзіць у кім-н. якія-н. пачуцці, думкі, стан.

У. рэўнасць.

У. апетыт.

У. цікаўнасць.

4. што. Паставіць, вынесці на абмеркаванне, вырашэнне.

У. крымінальную справу.

У. пытанне.

|| незак. узбуджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узбуджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уляпі́ць, уляплю́, уле́піш, уле́піць; уле́плены; зак.

1. што ў што. Лепячы, уставіць.

У. мазаіку ў сцяну.

2. перан., што і каму. Моцна ўдарыць, выцяць каго-н. (разм.).

У. яму снежкай.

У. у вуха.

3. перан., што. Прычыніць, зрабіць што-н. (замяняе дзеясловы даць, паставіць і пад.; разм.).

У. вымову.

У. вучню двойку.

|| незак. уле́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стамаўка́ ‘вертыкальна’ (лід., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. ста́млять ‘вертыкальна’, паўн.-рус. стамико́м ‘строма, стаўма’, стами́к ‘вертыкаль; апорны брус’, ‘стромая гара’, першапачаткова *stamъ, роднаснае літ. stomuõ ‘постаць, рост’, лат. stãmenis ‘тулава’, ц.-слав. устаменитипаставіць’, лац. stāmen ‘аснова ставаў’, гоц. stōma ‘фундамент; падножжа’; далей звязана з стаць, стаяць; гл. Траўтман, 282; Фасмер, 3, 745.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паадкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкрыць усё, многае; адкрыць што‑н. у многіх месцах. Паадкрываць дамы культуры ў вёсках. □ Кастусь дапамог Івану.. паставіць лавы, зачыніць вокны, якія паадкрывалі, каб не было так горача ў клубе. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклеймава́ць, ‑кляймую, ‑кляймуеш, ‑кляймуе; зак., каго-што.

1. Паставіць кляймо, метку. Заклеймаваць дрэвы. Заклеймаваць каня.

2. перан. Даць рэзкую адмоўную ацэнку, сурова асудзіць, прызнаўшы чые‑н. учынкі ганебнымі. Ганьбай заклеймаваў Максім Танк заакіянскіх гандляроў людзьмі. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падкузьмі́цьпаставіць у няёмкае становішча, падкусіць’ (ТСБМ, Нас.). Рус. подкузьми́ть ’тс’. Ад уласнага імя Кузьма (параўн. яшчэ рус. объего́рить ’тс’ < Егор). Першапачаткова ’псаваць надзеі, якія былі звязаны з днём Кузьмы’, паколькі дзень св. Кузьмы і Дзям’яна (17 кастрычніка) лічыўся раней тэрмінам заканчэння сельскагаспадарчых пагадненняў (гл. Фасмер, 3, 297; там жа і інш. літ-pa). У бел., мабыць, з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́двинуть сов.

1. вы́сунуць, (вытянуть — ещё) вы́цягнуць;

2. перен. (выделить) вы́ставіць, паста́віць, вы́сунуць;

3. перен. (предложить к избранию) вы́лучыць; см. выдвига́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)