сенажа́ць, ‑і, ж.

1. Травастой; месца, дзе расце трава на сена; луг. Касіць сенажаці. □ Жанкі жалі сярпамі жыта, а мужчыны дакошвалі купістую сенажаць. Чорны. Пахнуць сенажаці звялаю травою. Астрэйка. Па абодва бакі дарогі ляжала скошаная сенажаць. Чарнышэвіч. // Месца касьбы. [Алег] разам з.. [хлопчыкамі] ездзіў на сенажаць, наглядаў, як працавалі трактарныя сенакасілкі, ганяў на начлег калгасных коней, хадзіў на рыбалку. Гамолка.

2. Пара, калі пачынаюць касіць. Рыхтаваліся да сенажаці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́зны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і позні. Ужо позны час, глыбока ночка, А хлапчукі сядзяць маўкліва І навакол глядзяць пужліва. Колас. Ўжо пара мне дадому збірацца, — Вечар позны, а час не стаіць. Багдановіч. — Прыйшлі багатыя і дурныя людзі і забілі .. [птушку] і піскляняты цяпер прападуць: вывадак позны. Самуйлёнак. Мой сябар.. моцна лае мяне за такое пазнае спаннё. Трэба зараз жа ехаць з ім у маёнтак. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

череда́I ж., мн., нет

1. (вереница) чарада́, -ды́ ж.; гуж, род. гу́жа м.; (о птицах) ключ, род. ключа́ м.;

2. (порядок) уст. пара́дак, -дку м.;

3. (время) уст. пара́, род. пары́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ціск, -ку м.

1. (действие) давле́ние ср.; нажи́м;

2. прям., перен. давле́ние ср.;

ц. па́ры — давле́ние па́ра;

эканамі́чны ц. на малы́я дзяржа́вы — экономи́ческое давле́ние на ма́лые госуда́рства;

крывяны́ ц. — кровяно́е давле́ние;

атмасфе́рны ц. — атмосфе́рное давле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўно, даўным-даўно; цеперся (абл.); калі (перан.) □ каторы час, каторая пара, не сягоння, сто гадоў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мя́тый

1. мя́ты; каме́чаны; памя́ты; пакаме́чаны;

мя́тый пар техн. мя́тая па́ра;

2. (раздавленный) ці́сканы, ду́шаны; цёрты, то́ўчаны; паці́снуты, паду́шаны;

3. (замешенный) ме́шаны;

4. (растоптанный) тапта́ны; патапта́ны;

5. (о льне, пеньке) цёрты; мя́ты; см. мять.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згу́стак, ‑тка, м.

Густая маса, камячок, які ўтварыўся пры загусценні вадкасці. Згустак смятаны. □ Пятрусь Саўчык выцер потным рукавом згусткі крыві і прышпорыў каня. Каваль. // перан.; чаго. Канцэнтрацыя, сканцэнтраванне чаго‑н. Рылееў не пісаў спецыяльна песні, песню стварыў народ, які адабраў самы згустак тэксту ў сорак радкоў з адной думы, названай Рылеевым «Смерць Ермака». «Беларусь». Верш «Мінула пара дзявочая...» — сапраўды выхаплены з жыцця згустак чалавечай радасці, замілаванасці, смутку. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даара́цца, ‑аруся, ‑арэшся, ‑арэцца; ‑аромся, ‑арацеся; зак.

Разм.

1. Аручы, дасягнуць якога‑н. месца. Даарацца да дарогі. Даарацца да лужка.

2. Працуючы на ворыве, змарыцца, знясіліцца. Даараўся да таго, што ног не чуе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказацца поўнасцю ўзараным. Хлеб запах суха і кісла — так, як і пахне ён, паляжаўшы ў торбе паўдня на полі, пакуль не даарэцца загон і не падыдзе пара есці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лістапад1 ’назва адзінаццатага месяца’ (ТСБМ, Бес., Гарэц., Нас., Бяльк., Яруш.), ’пара, калі ападае ліст з дрэў’ (Бяльк.), ’ападанне лісця восенню’ (ТСБМ). Укр. листопа́д ’тс’, рус. уладз., кур. листопад ’восень’, арханг. ’позняя восень’, наўг. ’верасень’; уладз., арханг., ярасл. ’кастрычнік’; том., вяц., перм., цвяр., кур. ’лістапад’; польск. listopad ’тс’, а ў XV ст. і ’кастрычнік’, в.-луж., чэш., славац. listopad ’лістапад’; славен. listopàd, серб.-харв. ли̏стопад ’лістапад’, ’ападанне лісця’, ’апалае лісце’, макед., балг. листопад ’час ападання лісця’, ст.-слав. листопадъ ’месяц кастрычнік’. Прасл. listo‑padъ ’ападанне лісця’ > ’час, калі ападае лісце’. Да ліст1 і па́даць (гл.). Аналагічна ўтвораны і літ. lapkritỹs ’лістапад’, дыял. ’кастрычнік’, ням. Laubfall ’ападанне лісця’, ст.-грэч. φυλλοχόος ’месяц, калі падае лісце’ (Слаўскі, 4, 285–287; Кочерган, Мовознавство, 1967, 1, 59; Стабей, ZfslPh, 1971, 36 (1), 108).

Лістапа́д2 ’туберкулёз’ (Касп.), смал. ’лаянкавае слова’. Параўн. листопа́дина, уладз. листопа́дица, алан. листопадка, смал. листопадница, смал., наўг., пск., паўн.-рус. листопадня (колотуха) ’ліхаманка’, ’гарачка’. У выніку семантычнага пераносу (агульная прыкмета — гарачка) з рус. гаворак у віц. листопад ’хвароба’ — таксама семантычны перанос з ’асенняя пара’ (калі часцей, чым летам, прастужваюцца). Параўн. яшчэ рус. дан. листопадный ’брыдкі, агідны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́ўза, прі́вза, прі́зва, пры́взы, прэ́взэ ’палкі, якімі ўзмацняецца стог’ (Выг.), сюды ж пріўзу́к, прузу́к ’раменьчыкі, якімі звязваюцца часткі цэпа’ (Выг.); пры́звапара маладых бяроз, звязаных верхавінамі, якія кладуцца на верх стога’ (Сіг.) з метатэзай элементаў кораня. Параўн. рус. дыял. при́уза, при́у́з, при́вза ’цэп’; ’раменьчык, які змацоўвае біч і дзяржанне цэпа’; ’вяроўка, завязка’, таксама приву́з, при́вуза ’тс’, ст.-рус. привяза ’тс’, славац. privez, priveza ’тс’, серб.-харв. прѝвеза, прѝвезак ’тс’, балг. при́вез ’тс’. Прасл. *privęzъ, *privęza, вытворнае ад *privęzati (Фасмер, 3, 368; БЕР, 5, 700). Гл. пры́вязь, прузак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)