напрысыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Прыслаць за некалькі прыёмаў у вялікай колькасці. Напрысылаць рабочых. Напрысылаць кніг. Напрысылаць аўтобусаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўсця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Усцягнуць за некалькі прыёмаў куды‑н. значную колькасць чаго‑н. Наўсцягваць жэрдак на гарышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыма́цца, ‑аецца; зак.

Прыняцца — пра ўсё, многае. Зімою зайцы.. сапсавалі некалькі дрэўцаў, але.. [Мікодым] вясной адсадзіў іх, і яны папрымаліся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Таргануцца некалькі разоў. «Пабеда» паторгалася, пафыркала на розных нотах і не кранулася з месца. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

1. Апрацаваць шліфоўкай. Засталося пашліфаваць некалькі дэталей.

2. і без дап. Шліфаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поліметалі́чны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у склад якога ўваходзіць некалькі металаў (пра руду). Поліметалічныя руды. // Заняты апрацоўкай такой руды. Поліметалічны камбінат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правурката́ць, ‑вуркоча; зак.

1. Абазвацца вуркатаннем. Хмару паласнула адразу некалькі маланак, і глуха правуркатаў гром. Даніленка.

2. Вуркатаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пёнтра ’паверх’ (смарг., Сл. ПЗБ), пёптр ’тс’ (борай., Сцяшк. Сл.). З польск. piętro ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3. 514). Сюды ж пёптрынекалькі адзежын, якія відаць адна з-пад другой’ (іўеў., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́сля ‘абарваная нітка ў кудзелі’ (свісл., Шатал.). Ад ⁺свісля < дыял. формы дзеясл. звісаць. Параўн. балг. сисло́некалькі вінаградных гронак, якія пакінуты на лозах’ з аналагічным фанетычным змяненнем св > с; гл. БЕР, 6, 703.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тоўсты; таўсты (абл.) □ у абхват, у некалькі абхватаў, як калода

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)