наадбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

1. Адабраць, захапіць сілаю многа чаго-н.

2. Адабраць з аднастайных прадметаў значную колькасць чаго-н.

Н. гатунковай морквы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Пачуць, паслухаць многа чаго-н.

Н. казак.

Н. розных прамоўцаў.

2. Атрымаць задавальненне, слухаючы.

Н. спеваў салаўя.

Н. музыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панакле́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

Наклеіць што-н. у розных месцах, наклеіць многа чаго-н.

П. маркі.

П. цацак з паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папавазі́ць, -важу́, -во́зіш, -во́зіць і папаво́жваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Вазіць доўга, неаднаразова; павазіць многа каго-, чаго-н.

Колькі я папавазіў (папавожваў) гэтых дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папалаві́ць, -лаўлю́, -ло́віш, -ло́віць і папало́ўліваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Лавіць доўга, неаднаразова; палавіць многа каго-, чаго-н.

П. рыбкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папанасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць і папано́шваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-чаго (разм.).

Насіць доўга, неаднаразова; панасіць многа каго-, чаго-н.

Папанасіць (папаношваць) вады, дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераме́на, -ы, ж.

1. гл. перамяніць.

2. мн. -ы, -ме́н. Змена, паварот да чаго-н. іншага.

Гэты год прынёс многа перамен (разм.). Рэзкая п. тэмпературы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапаку́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; зак.

1. Зазнаць многа пакут.

Ён шмат перапакутаваў за жыццё.

2. Перажыўшы што-н., кончыць пакутаваць.

П. страту дарагога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Натага́ніць ’наліць, накласці з верхам’ (жлоб., Жыв. сл.), укр. натаганитимнога накласці, многа наварыць’, рус. натаганить ’наварыць (у вялікай колькасці)’. Відаць, да тагин ’падстаўка пад кацёл для прыгатавання ежы ў полі’, першапачаткова наварыць на тагане, г. зн. ’многа’. Няясна, ці звязана са смал. натагин (тянуть) ’у розныя бакі (цягнуць)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́мна1 ’наўрад’ (Мат. Гом.). Гл. сум, сумненне.

Су́мна2 ’надта многа’ (пух., Сл. ПЗБ), сумната́ ’натоўп, гурт, вялікае мноства’, сумнаце́нне ’тс’ (там жа). Няясна; магчыма, пераасэнсаванне сумна ’страшна’ (гл. сум), г. зн. ’так многа, аж страшна’, або ўтварэнне ад сума2 (гл.), што можа суадносіцца з балг. су́мамнога, маса’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)