Сцэ́на ’падмосткі для прадстаўлення’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’відовішча’ (Гарэц. 1). Ст.-бел. сцена ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. scena ’тс’, якое, у сваю чаргу, з лац. scaena ад грэч. σχηνή ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 166).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сінаго́га ‘яўрэйскі малельны дом’ (ТСБМ), сынаго́га ‘тс’ (Ласт.), ‘важная асоба’ (Байк. і Некр.). Ст.-бел. синагога (синакгогия, сынакгокга, пал. XVIII ст.) з ст.-польск. synagoga, якое з XV ст. праз лац. synagóga ад грэч. συναγωγή (Булыка, Лекс. запазыч., 181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́пік, звычайна тро́пікі ‘гарачы пояс Зямлі, размешчаны на поўнач і поўдзень ад экватара’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мовы з англ. tropic ‘тс’, якое з лац. tropicus (circulus) < ст.-грэч. τροπικός (κύκλος) ‘тс’ (Фасмер, 4, 105; SWO, 1980, 778).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыя́да ‘адзінства, якое ўтвараецца трыма асобнымі прадметамі, паняццямі або часткамі’ (ТСБМ). Праз рускую (триада) ці польскую (triada) мову з формы Р. скл. адз. л. τριάδος ад ст.-грэч. τριάς ‘тройца, траістасць’ < τρεῖς ‘тры’ (Голуб-Ліер, 488; ЕСУМ, 5, 642).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іды́лія. Запазычанне з грэч. εἰδύλλιον ’карцінка’ (ад εἶδος ’вобраз’) праз польск. idylla. Для рус., дзе ў пачатку XVIII ст. идиллия і идилля, таксама магчыма польск. пасрэдніцтва (Віржакова. Очерки, 362; Шанскі, 2, I, 13). Форма на ‑ія пад рус. уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іпадро́м. Запазычана з грэч. ἱπποδρόμος (ἵππος ’конь’ і δρόμος ’рысталішча’) у старажытнарускай мове (Шанскі, 2, I, 112). Ст.-рус. иподромъ, иподромие (у Ізборніку Святаслава 1073 г.) > ст.-бел. иподромъ, иппадромъ (Булыка, Запазыч.). Фасмер (2, 137) памылкова называе французскую крыніцу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаўдан (ст.-бел. лауданъ, лявданъ, 1689 г.) ’жывіца рас ліны Citus polymorphus’. Запазычана са ст.-польск. laukan, якое з с.-лац. laudanum < слгц. ladanum, ledanum < ст.-грэч. λάδανον (Слаўскі, 4, 77; Булыка, БЛ, 9, 32). У суч. бел. мове — ладан (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́фта ’нафта’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), ’газа’ (Сл. ПЗБ, Бес.). Запазычана праз польск. nafta з лац. naphtha (< грэч. ναφθα < перс. näft ’тс’). Ст.-бел. нефть ’нафта’ (1519 г.) з тур. neft (апошняе з перс. näft), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 142.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міне́я ’царкоўная кніга з тэкстам набажэнстваў на кожны дзень месяца, якая змяшчае і жыцці святых, апавяданні аб царкоўных святах’ (ТСБМ). Ст.-рус. минеꙗ ’тс’ (XI ст.), запазычанае з с.-грэч. μηναῖον, мн. л. μηναῖα ’месячныя’ (Праабражэнскі, 1, 537; Фасмер, 2, 624).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Амбо́н (Гарэц., Нас., Шат.), амбона (Байк., Нас., Др.-Падб.), амбонія (Яруш.), ст.-бел. амбонъ (1489) (Булыка, Запазыч.). Відаць, бел. амбона з польск. ambona (Кюнэ, Poln., 40), якое з лац. ambo (італ. ambone). Параўн. ст.-рус. амъвонъ, амъбонъ < ст.-грэч. ἄμβων.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)