паке́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., з каго-чаго.
Разм. Кпіць, насміхацца. Хлопцы сядзелі ў бытоўцы, курылі і пакеплівалі адзін з аднаго. Грахоўскі. Дзеці дражняць Сцёпку сцяблом-граблом, відаць, за доўгія ногі і часта з яго пакепліваюць. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адбіць усё, многае; адбіць у многіх месцах. Паадбіваць абшыўку. Паадбіваць пальцы малатком. □ — Відаць, узялі сваё [хлопцы] у скоках, абцасы паадбівалі. Б. Стральцоў. [Максіма] так катавалі ў дэфензіве, што, пэўна, усе вантробы паадбівалі. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́льны, ‑ая, ‑ае.
Няспешны; марудны. Павольныя рухі. Павольная хада. □ Людзі стаялі цесна; усе сталыя, спрацаваныя твары; павольныя словы, цвёрдыя позіркі. Чорны. Была.. [Маша] невысокая, павольная і, відаць, дужая. Мележ. // Спакойны; размераны. Марыля глядзіць на павольныя марскія хвалі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надымі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Навыпускаць многа дыму. Грубка надыміла.
2. чым і без дап. Напусціць многа дыму. У гутарцы [мужчыны] так надымілі люлькамі, што і галоў не было відаць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́ска, ‑і, ДМ ‑пасцы; Р мн. ‑сак; ж.
Прыпынак у дарозе для кармлення, яды; папас. Абозная папаска заўсёды была ў карчме на гасцінцы. Чорны. Луг пад раку ўсыпалі журавы. Асеў, відаць, вырай нанач на папаску. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бурлі́цца, ‑ліцца; незак.
Тое, што і бурліць. На рэчках на вашых Бурліліся б воды, Каб плавалі з крыкам Гусей карагоды. Русак. У добрых ленінскіх вачах Іскрынкай радасць усплывала; Відаць, што ў сэрцы Ільіча Надзей бурлілася навала. Шушкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плённасць, ‑і, ж.
Уласцівасць плённага. А на ліры звонкай струны гімн звінелі Пра красу і плённасць нашае зямлі. Гурло. Плённасць маладнякоўскага ўплыву на творчасць Змітрака Бядулі відаць перш за ўсё ў шырокім жыццёвым дыяпазоне яго паэзіі. Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смалаку́р, ‑а, м.
Той, хто займаецца смалакурэннем. На.. палацях раней, відаць, стаяла самае дарагое ў смалакураў — шкіпінар у вялікіх бутлях. Ваданосаў. У карчму сышліся грэцца мужыкі. Смалакуры з-пад Крывічаў і Смургонаў, Жабракі і местачковыя майстры. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарата́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.
Разм. Лёгкая на двух колах павозка. Цяжка сказаць, што бацька любіў больш: грошы, якіх у яго на пачатку было, відаць, ніштавата, ці гонар — запрэжаную паркай рысорную таратайку. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.
Пазіраючы, заўважыць, выявіць. Панна Людміла.. зараз жа падмеціла.. нясмеласць і замяшанне [Лабановіча], і гэта ёй, відаць, спадабалася. Колас. У кожным з герояў пісьменнік [Якуб Колас] умее падмеціць нешта добрае, чалавечае і паказаць яго. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)