Пляндзі́вый ’надакучлівы’ (Мат. Маг.). Магчыма, са ст.-польск. pletliwy ’баламут, гаваркі, балбатун’ < pleść ’плясці’, або ад plątać ’блытаць’, гл. ппяптаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́тацца ’шумець, пеніцца’ (іўеў.). Лаўчутэ (Балтизмы, 49), са спасылкай на Вяржбоўскага, выводзіць з літ. putóti ’пеніцца’. Гл. таксама пу́ты ’пена’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піцны, у вырабе піўны воз ’фуражныя драбіны’ (Гарб.). Са ст.-польск. ріспу < pica ’корм, фураж’ < прасл. *pilja > бел. піша (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі́чка ’п’яніца-жанчына’ (навагр., Дзмітр.). Слова са значэннем асобы ж. р. ад піцец (гл.), утворанае пры дапамозе суф. ‑к‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Равідава́ць ’аглядаць, знаёміцца са становішчам’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з польскай мовы, параўн. польск. rewidować ’абшукваць каго-небудзь’, ’рабіць рэвізію’, ’пераглядаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рамашо́к м. р. ’рамонак’ (маладз., Жд. 2). Перанос рода са звычайнага рамонак (гл.) на запазычанне з рускай, гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ- прыстаўка са значэннем ’аднаўленне або паўторнасць дзеяння; процілеглае дзеянне або супрацьдзеянне’ (ТСБМ). З лац. rě‑ (rěd‑) ’тс’ (Брукнер, 456).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сукарды́чына ’дзеравіна са скручанымі слаямі’ (Полымя, 1970, 2, 120). Відавочна да *сукар (гл. сукарак) з экспрэсіўнай суфіксацыяй; прамежкавая форма *сукарда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцяле́жыць ’зняць панарад (у возе)’ (Варл.), сцяле́жыцца ’сарвацца, здзецца са шворана (пра калёсы)’ (бялын., Янк. Мат.; Гіл.). Да цяле́га, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тацця́нка ’вузкая ў таліі сукенка са зборкамі’ (ТСБМ), таця́нка ’тс’ (Мат. Гом.; навагр., Нар. сл.). Ад Тацця́на, аднак матывацыя няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)