падымі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., чым і без дап.

Дыміць некаторы час. Дзядзька Ігналь адчыніў акно, узяў люльку, падыміў крыху і зноў сеў на крэсла. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што.

1. Выпалаць, апалоць усё, многае. Папалоць буракі. Папалоць усе грады.

2. і без дап. Палоць некаторы час. Папалоць да абеду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак.

Хадзіць некаторы час. Леў Раманавіч зноў пайшоў на двор, без усялякай справы пахадзіў па ім, потым сеў на ссечаную калоду. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашчо́ўкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым і без дап.

Час ад часу, злёгку шчоўкаць. Пашчоўкваць замком партфеля. □ Пашчоўквае метал, звіняць шклянкі, чуецца ціхі .. голас хірурга. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляву́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Гаварыць абы-што, пустое, без толку. Можа, цэлую гадзіну.. [Гардзей] знарок, не зважаючы на непрыхільнасць Ігната, плявузгаў пра розныя дробязі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што.

1. Апрацаваць плугам; узараць. // Зрабіць плугам. Праараць разору.

2. і без дап. Араць некаторы час. Праараць да вечара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабасі́ць, ‑башу, ‑басіш, ‑басіць; зак., што і без дап.

Разм. Сказаць што‑н. або праспяваць басам. — Ды нам заседжвацца і няма калі, гаспадынька, — прабасіў салдат. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Выгабляваць усю паверхню чаго‑н.

2. Зрабіць гэблем палоску ў чым‑н.

3. і без дап. Габляваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракарта́віць, ‑таўлю, ‑тавіш, ‑тавіць; зак., што і без дап.

Сказаць што‑н., картавячы, неразборліва, невыразна. Высокі немец нешта незадаволена пракартавіў, і следчы падышоў да жанчыны. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

1. Прамачыць клеем, памагаць клеем. Праклеіць кардон.

2. і без дап. Клеіць што‑н. некаторы час. Праклеіць цэлы дзень канверты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)