іма́м, ‑а, м.
1. Правіцель мусульманкай дзяржавы, які спалучае ў адной асобе свецкую і духоўную ўладу.
2. Духоўны кіраўнік усіх магаметан або групы магаметан. // Той, хто правіць службу ў мячэці, а таксама мула — настаяцель саборнай мячэці.
[Ад араб. imām — які знаходзіцца наперадзе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак., каму.
Захавацца, утрымацца ў чыёй‑н. памяці. На ўсё жыццё запомніўся паэту той дзень, калі ў нумары ад 15 мая 1905 года газета «Северо-Западный край» змясціла яго верш «Мужык». «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бракаро́б, ‑а, м.
Той, хто дапускае брак у рабоце; нядобрасумленны работнік. — Мы, таварышы, гаварыла майстар цэха, — спаборнічаем за тое, каб наш, цэх стаў калектывам камуністычнай працы. Дык хіба мы можам цярпець бракаробаў у нашай сям’і? Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́дачнік, ‑а, м.
Той, хто нясе каравульную службу ў будцы, жыве ў каравульнай, чыгуначнай будцы. Ідзе Сцёпка,.. мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды. Колас. // У дарэвалюцыйнай Расіі — паліцыянт, які глядзеў за парадкам на вуліцы, знаходзячыся ў будцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́дзькаў, ‑ава.
Які належыць дзядзьку. Дзядзькава хата. □ У школе Мікалай хадзіў у ваеннай, дзядзькавай гімнасцёрцы, падпяразаны шырокім салдацкім поясам. Мележ. Цэлыя гадзіны сядзеў .. [Якуб] каля Марціна, калі той кляпаў касу, і не прапускаў ніводнага дзядзькавага руху. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мірае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Разм. пагард. Той, хто жыве з чужой працы; кулак, эксплуататар. Першым быў схоплены [паліцаямі] Стась Галубоўскі, член сельскага савета, які дзяліў паміж сялянамі зямлю пана Скірмунта і такіх міраедаў, як Кандыба. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́мля, ‑і, ДМ ‑ю, Т ‑ем, м.; ДМ ‑і, Т ‑яй (‑яю), ж.
Разм. Той, хто мямліць; вялы, нерашучы чалавек. Прыйшлося ўмовы сацспаборніцтва чытаць. А каму чытаць? Тут жа мямлі якой не даручыш. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.
Крыху, злёгку высушыць, зрабіць сушэйшым. Быў той час, калі людзі прасілі: «Прыходзіла б ужо зіма. Няхай бы падсушылі марозікі зямлю, каб яна не тапілася ў гразі і ў балоце». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праўдалю́б, ‑а, м.
Той, хто любіць праўду, дамагаецца справядлівасці. Сама ж яснасць грамадскіх ідэалаў здымае канфліктаў развіцця, суровасці і бязлітаснасці дыялектыкі. Забываць гэта — забываць аб прыродзе жыцця ўвогуле, аб традыцыях вялікага праўдалюба Багдановіча ў прыватнасці. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псіхо́лаг, ‑а, м.
1. Спецыяліст па псіхалогіі.
2. Той, хто разбіраецца ў характарах, пачуццях, паводзінах і г. д. людзей. Візэнер заўсёды любіў падумаць, усё ўзважыць, сем разоў адмераць, а раз адрэзаць. Ён быў тонкі псіхолаг. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)