Ны́некавых ’сёння’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да піня ’сёння’ (гл.), ускладненага партыкуламі і канчаткам -ых, які належаў форме род. скл. мн. л. (Карскі 2–3, 67): ніне‑ка‑ва > нінекавых як учорых ’учора’ (Мат. Маг.); ы пасля п сведчыць, магчыма, аб захаванні архаічнай формы ныне (звычайна ў беларускіх гаворках ы > і, гл. Карскі, 1, 236) або аб уплыве рускай мовы, параўн., аднак, нынёйшы (нынѣиший) ’цяперашні, сённяшні’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абрызло́е (малако) ’малако, якое без пары загусла’, абрызнуць ’загусцець (аб свежым, салодкім малацэ)’ (КЭС), абрызклы ’пра напаўкіслае малако’ (Некр.). Укр. брезкле молоко ’малако, якое толькі пачало кіснуць’ (Лысенка Жыт.), збресклий (аб малацэ, якое пачынае кіснуць), ст.-рус. обрьзгнути ’пракіснуць’, польск. obrzyzgnąć, чэш. zabřesknouti ’тс’. Звычайна ў якасці індаеўрапейскіх паралеляў прыводзяцца ізаляваныя нарв. brisk ’горкі смак’, brisken ’горкі’, якія нібы да і.-е. *bhrēi ’рэзаць’ (Покарны, 172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўста́ць 1, паўстава́ць ’уставаць’, ’хутка найсці, наляцець (аб ветры)’ (Нас.). Да па‑ (< прасл. po‑) і уста́ць, устава́ць (гл.). Параўн. ст.-рус. повставати ’паднімацца (аб ветры)’ (XVI ст.), серб. поу̀стајати ’паўставаць’.
Паўста́ць 2, паўстава́ць ’узняцца на барацьбу’, ’узнікнуць у памяці, з’явіцца’, ’адрадзіцца’, ’вырасці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Яруш.; шальч., стаўб., Сл. ПЗБ), шчуч. ’набухнуць (пра жылы)’ (Сл. ПЗБ), ’запрацівіцца гвалту’ (КЭС, лаг.). З польск. powstać ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́нкі ў выразе нъ пранкі ’на раннюю паству’ (полац., Нар. сл.). Хутчэй за ўсе, з *на паранкі (нъ пъра́нкі). Менш верагодна з *нъ абранкі, параўн. рус. пск., цвяр. обра́нок ’раніца да узыходу сонца, на зары’, обра́неть ’настаць раніцы, развіднець’; параўн. яшчэ і бел. выразы аб дзень, аб ноч, у якіх прыназоўнік яшчэ не пераўтварыўся ў прыстаўку. Да рана, раніца. Глухасць першага зычнага можна тлумачыць дээтымалагізацыяй выраза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лугаві́шча ’логава свіней, ямка, якую нагарнулі куры’ (паст., Сл. ПЗБ). Да лагаві́шча, логава (гл.). Аб пераходзе а > у гл. Карскі (1, 112–113).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэхі ’транты, анучы, парванае адзенне’ (Сцяшк.), ’лахманы’ (свісл., Шатал.; ваўк., Сл. ПЗБ). Да ла́хі (гл.). Аб пераходзе а > э гл. Карскі (1, 104).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́нуць ’паглядзець’ (Сцяшк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ; віц., Нік. Очерки, 2). Да глядзе́ць (гл.). Аб знікненні г перад л гл. Карскі, 1, 371.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лячоба ’лячэнне’ (бяроз., Сл. ПЗБ; Ян.). Да лячы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑оба гл. Слаўскі (SP, 1, 61–62), Сцяцко (Афікс. наз., 84–85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пабо́жны ’багабаязны, міласэрны’ (Нас.), ’памяркоўны, невялікі ў сэнсе цяжкасці’ (Бяльк.), пабо́жнасць ’набажнасць’ (Нас., Гарэц.). Запазычанне з польск. pobożny, pobożność, аб чым сведчыць націск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазану́ць (экспр.) ’ударыць’ (слуц., Шн. 2). Да мазгатну́ць, якое з мазгатаць (гл.). Аб выпадзенні ‑т‑ перад ‑н‑ суфікса ‑nǫ‑ гл. Карскі (1, 355).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)