Жлу́кта 1 ’драўляная пасудзіна’. Рус. дыял. смал., паўд., зах., кур., белгарад. жлу́кта ’тс’, укр. жлу́кто ’тс’, польск. żłukto з літ. žlùgtas, žlùktas ’пасудзіна, у якой мыюць бялізну’ і ’намочаная бялізна’ (Буга, Rinkt., 2, 685–688; Міклашыч, 412; Фасмер, 258; Кіпарскі, Аткупшчыкоў, Талстой у кн. Лексічныя балтызмы 14, 32, 48; Урбуціс, Baltistica, V, 1, 60). Сумненні Праабражэнскага (1, 234–235) пра балт. паходжанне слова наўрад ці апраўданы. Пра этымалогію балт. слова гл. Фрэнкель, 1318.

Жлу́кта 2 ’той, хто многа п’е’ (ТСБМ). Рус. дыял. кур., смал. ’тлусты, неахайны чалавек; хто многа п’е’. Перанос значэння з жлукта 1 (гл.). Ва ўкр. засведчана такая магчымасць шляхам параўнання (Сл. укр. мови): круглий, як жлу́кто.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*По́свістал 1, бяроз. посвыстол, посвыстол, брэсц. посвыстэя ’свісток’, ’распуснік’ (Сл. Брэс., Шатал.), пасвісцёл ’дудка, жалейка’ (Арх. Бяльк.), пасвісцёлка ’тс’, ’свісток’ (Сцяшк. Сл.), пасві‑ ступака ’тс’ (Нас.). Аддзеяслоўная назва прылады ці выканаўцы дзеяння, утвораная пры дапамозе прыстаўкі по- і суф. ‑л‑ ад свістаць (гл.). Мадэль, якая часта сустракаецца ў антрапонімах — мянушках і прозвішчах, параўн. рус. посмотрил ’той, хто падгледзеў’, постреліш ’той, хто стрэліў’ (Анамасцікон, 59), польск. Pomagiel — прозвішча ад мянушкі са значэннем ’памагаты, памочнік’, чэш. Pospisil. Значэнне ’распуснік’ аналагічнае польск. fujara / fujarka ’дудачка, жалейка’ і ten fujara ’расцяпа, недарэка’.

*По́свістал 2, пбсвістол ’дуднік лясны, Angelica silvestris L.’ (ТС), назва матываваная формай сцябла, што нагадвае дудку ці свісток. Да посвістал 1 (гл.), свісцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салапя́ка ’разява, чалавек з высунутым языком; чалавек з адкрытым ротам; той, хто часта высоўвае язык’ (ТСБМ, Др.-Падб., Шат., Гарэц., Нар. лекс.), салапя́к (Бір. Дзярж.), салапа́йка (Сцяшк. Сл., Янк. 1), солопʼя́ка (Клім.), салопя́ка, салапі́ха (Сл. ПЗБ), сале́па (Скарбы), салапа́ты (Жд. 1), салапа́н (Нар. сл.), солопэ́й (Нар. лекс.), салапа́ты, салапа́йка, салапе́ка (Мат. Гом.), солопе́ка, солопе́та (ТС). Для ўкр. солопій ’салапяка’ і, такім чынам, бел. солопэ́й Анікін, Этымалогія–1982, 69 узнаўляе прасл. *solpějь. Да салупаць (гл.) з рознымі суф. Сюды ж салапа́ты, салапа́ч ’той, хто выгаворвае с замест ш’ (Шат.), салапа́ты ’шапялявы’ (Ян.) з далейшым развіццём значэння ’чалавек з разінутым ротам’ — ’чалавек, які мае дэфект вымаўлення’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грашы́ць несов.

1. рел. греши́ть;

г. су́праць царквы́ — греши́ть про́тив це́ркви;

2. греши́ть, погреша́ть, согреша́ть;

г. су́праць і́сціны — греши́ть (погреша́ть) про́тив и́стины;

◊ няма́ чаго́ бо́гу г. — грех жа́ловаться;

хто спіць, той не грэ́шыць — посл. кто спит, тот не греши́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зло́дзей, ‑я; мн. зладзе́і (з ліч. 2, 3, 4 зло́дзеі), зладзе́яў; м.

1. Той, хто крадзе, робіць кражу. Злавіць злодзея. Пільнаваць злодзея. □ Як яму кепска ні жылося, а ён ніколі ў жыцці не быў злодзеем. Бядуля.

2. Ужываецца як лаянкавае слова. — Ты што ж гэта, злодзей ты, зневажаеш старэйшых, — ціха з прыціскам і крыху нараспеў прыгаварвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха. Колас.

•••

Кішэнны злодзей — той, хто крадзе з кішэняў.

На злодзеі шапка гарыць гл. шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дбаць, дбаю, дбаеш, дбае; незак.

Праяўляць клопаты аб кім‑, чым‑н., турбавацца пра каго‑, што‑н. — Каб вы толькі ведалі, як аба мне дбалі і пра мяне клапаціліся тыя, чужыя людзі, у хаце якіх я ляжаў! Чорны. Купловічу захацелася агледзець калгас уначы, праверыць, як вартуецца грамадская гаспадарка, як і хто дбае пра калгаснае багацце. Дуброўскі. Хто дбае, той і мае. Прыказка.

•••

І не дбае — не звяртае ўвагі, не заўважае. Раніцай яшчэ халаднавата, а .. [Насця] і не дбае. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нырэ́ц, ‑рца, м.

1. Скачок у ваду з галавой. Даць нырца.

2. Той, хто ўмее ныраць, хто добра нырае. Нік крышачку зайздросціў ім, гэтым вялізным жывёлінам. Зайздросціў іх спрыту, іх майстэрству нырцоў. Лынькоў. [Язэп] кінуўся на дапамогу. Нырнуў раз — не знайшоў малога: дужа глыбокую зрабілі копанку для нырцоў. Ваданосаў.

3. Вадаплаўная птушка сямейства качыных, якая здабывае сабе корм, ныраючы пад ваду. Чырвананосы нырэц.

4. У боксе — прыём, калі баксёр хутка прыгінаецца, каб ухіліцца ад бакавых удараў у галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павады́р, ‑а, м.

1. Той, хто водзіць каго‑н. Павадыр мядзведзя. □ Па дарозе ў вёску Ціхі Бор ішоў сляпы жабрак Мітрафан, трымаючыся рукою за плячо свайго хлопца-павадыра. Чарот. Сляпы сляпому не павадыр. Прыказка. // Той, хто паказвае дарогу; праваднік. Павадыр каравана. □ Ісці было нядоўга, але такімі сцежкамі, што без павадыра загубіўся б тут на першай вярсце. Якімовіч.

2. Разм. Важак, кіраўнік якой‑н. групы. Павадыр атрада. □ Толькі адзін павадыр табара аднавокі Ілка сядзіць .. з малымі пры самым агні. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́сар, ‑а, м.

1. Канцылярскі служачы, які займаецца перапіскай, складаннем і рэгістрацыяй канцылярскіх папер. Ротны пісар. □ Група байцоў на чале з пісарам Аляксандрам Жыгуновым узяла пад абстрэл тых, што плылі на лодках. Кухараў.

2. Уст. Асоба, якая займалася перапіскай чаго‑н. Каля аднаго століка, дзе сядзеў нейкі пісар ці можа і сакратар, .. збілася цэлая грамада моладзі. Колас. // Разм. жарт. Той, хто піша, хто ўмее пісаць. — Прачытай, што там накрэмзаў, пісар ты мой, — не выцерпеў дзед. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правадні́к ​1, ‑а, м.

1. Той, хто паказвае дарогу ў незнаёмай мясцовасці. Генадзь і Міша аказаліся добрымі праваднікамі і сувязнымі між горадам і лесам. Няхай.

2. Чыгуначны служачы, які наглядае за парадкам у вагоне. На дапамогу прыйшлі паязны майстар і шмат хто з праваднікоў. Васілёнак. Праваднік запаліў свечку ў вагоне і голасна абвясціў: — Пад’язджаем да Мінска, таварышы... Хадкевіч.

правадні́к ​2, ‑а, м.

Рэчыва, якое добра прапускае праз сябе электрычны ток, гук, цяпло і пад. Праваднік электрычнага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)