фізі́чны, -ая, -ае.

1. гл. фізіка.

2. Які мае адносіны да чалавечага арганізма або да дзейнасці мышцаў, мускулаў; цялесны.

Фізічная праца.

Фізічная прыгажосць.

Перамагчы фізічна (прысл.).

3. Які адносіцца да палавых узаемаадносін.

Фізічная блізкасць.

4. Матэрыяльны.

Фізічнае старэнне машын.

Фізічная асоба (спец.) — чалавек, індывід як носьбіт грамадзянскіх правоў і абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чараўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. У казках і павер’ях: той, хто валодае чарамі; вядзьмар.

Злы ч. ператварае чалавека ў жабу.

2. Знахар, лекар.

3. перан. Чалавек, здольны захапіць чым-н., зачараваць.

Ч. слова.

Ч. беларускай паэзіі.

|| ж. чараўні́ца, -ы, ДМі́цы, мн. -ы, -ні́ц.

|| прым. чараўні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шука́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, заняты пошукам, здабываннем чаго-н.

Ш. жэньшэню.

Шукальнікі алмазаў.

Ш. прыгод.

2. Прыстасаванне ў розных прыборах, якое аблягчае знаходжанне якога-н. прадмета, аб’екта (спец.).

Ш. у фотаапараце.

|| ж. шука́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

|| прым. шука́льніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разгара́чыцца ’раскірачыцца’, разгара́ка ’раскірака’ (слонім., Нар. словатв.), розґара́ґа ’скрыўлены ад хваробы чалавек’ (драг., Нар. лекс.), разгіра́чыцца ’шырока расставіць ногі’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’расхінуцца’ (Сцяшк.). Не зусім яснае слова. Хутчэй за ўсё, гэта фанетычны варыянт слова раскара́чыцца ’шырока расставіць ногі’, раскара́качалавек з няўклюдна расстаўленымі нагамі’, ’нешта няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае’ (гл.) са зменай к — г у інтэрвакальным становішчы. Сюды ж розґірэ́йдачалавек вуглаваты, няскладны, з крывымі нагамі’ (драг., Нар. лекс., пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 271), разґірэ́ка ’раскірэка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), разгірэ́ня ’разявака’ (Сцяшк.), разгірэ́к ’беспарадак’ (Юрч. СНЛ). Гл. разгірака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўба ’тоўсты, нязграбны чалавек’ (шчуч., Сл. ПЗБ; ТС), ’тоўстая, здаровая жанчына’ (гродз., ЖНС; Скарбы; Юрч. СНЛ), то́ўбіна, то́ўбішча, то́ўбачка ’тс’ (Юрч. СНЛ), то́ўбік ’таўстун’ (Юрч. Мудр.). Укр. то́вба ’непаваротлівы, няўклюдны, тоўсты чалавек (часцей — жанчына)’. Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 109), не зусім яснае слова: магчыма, звязана з літ. taũbė ’тоўба’, якое ўзыходзіць да яўрэйскага імя Taube, параўн. ням. Taube ’голуб’. Зубаты (Studie, 1, 2, 164) супастаўляе са стаўбе́ня ’тоўсты, нязграбны чалавек’, укр. товпи́га, лат. stúlbs ’дурны’. Магчыма, утварэнне на -ба ад *toviti/*tyti ’адкормліваць, рабіцца тучным’ (гл. тучыць), параўн. тоўла, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недара́йда ’неахайны чалавек; няўклюда’ (Сл. ПЗБ), неда‑ ральда ’тс’ (там жа), польск. niedorajda ’расцяпа, няўклюда’. Хутчэй за ўсё ў беларускай мове запазычанне з польскай, у якасці зыходнай формы можа быць спалучэнне адмоўя з дзеясловам doradzić ’даць рады, парадзіць’, літаральна ’чалавек, які не можа сабе даць рады’, або doraič ’параіць’ (Варш. сл., 3, 274). Непераканальныя спробы вывесці названыя словы з літ. *nedadairä (з метатэзай у беларускай мове), якое парву́ноўваецца з neapdairūs ’неабачлівы чалавек’ (Грынавяцкёне і др., LKK, 16, 1975, 184; параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, U6), або з літ. nedereivä ’расцяпа, няўклюда’ (Сл. ПЗБ, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́та ’лапеза, непаваротлівы, нехлямяжы’, ’абадранец, няўклюда’ (Бяльк.), гом. лапуцішча ’няўклюда’ (Мат. Гом.). Укр. бук. лаву́та ’дурань’, рус. раз. лапу́та ’благі чалавек’, лабуда смал. ’лахманы’, раз. ’нявартая рэч’; смал., тул., раз., маск. цвяр. ’пусты, нікчэмны чалавек’; калуж. ’шалапут, бязладны чалавек’ і інш. Семантычна набліжаецца да лабуда (гл.), хаця і магло ўтварыцца самастойна: лап (< /αρ-, параўн. лапік ’латка’) і суф. ‑ūtas, цяпер пашыранага ў літ. дыялектах (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 261–263). Сюды ж, магчыма, драг. лапу́ця ’цяльпук, мяла, разява’ (Клім.), якое можа быць генетычна звязана з лапацон (гл.) паводле семантыкі слова ў сказе-прыкладзе (гл. Клім.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маладзён, ‑а, м.

Абл.

1. Непаўналетні чалавек, хлапец. Быў я тады зусім зялёны, Худы і кволы маладзён. Кусянкоў. // Пра маладога чалавека наогул. І хоць не да твару чалавеку ў маім узросце хвалявацца перад маладзёнам, але я не стрымаўся і ўскіпеў. Васілёнак. [Мароз] і на хвіліну не хацеў уявіць сабе, што гэты маладзён — хто б ён, нарэшце, ні быў — адважыцца пярэчыць яму, сакратару райкома. Лобан.

2. у знач. вык. Малавопытны па маладосці чалавек. Трахім ані не верыў доктару — надта ж маладзён ён быў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аналі́тык, ‑а, м.

1. Спецыяліст, які займаецца аналізам чаго‑н. Хімік-аналітык.

2. Чалавек, які мае схільнасць аналізаваць з’явы навакольнага свету, адносіны паміж людзьмі, адчуванні, перажыванні свае асабістыя і тых, хто яго акружае. Пісьменнік-аналітык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад ўдзелу ў ім. [Маргун] пачакаў, пакуль выйдзе Шаевіч, і ўзяўся даваць мне праборку: — Бачыш, беспартыйны, апалітычны чалавек, а робіць тое, што трэба. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)