Павады́р ’той, хто водзіць каго-н.’ (ТСБМ, Нас., Гар., Касп., Шат., Янк. 2, Грыг., Мядз., Сцяшк.), паво́дыр (Бяльк.). Усходнеслав.: рус. пово́дырь, укр. пово́дарь, пово́дирь ’тс’. Ад povoditi < voditi (гл. вадзіць) з суф. ‑yrʼ; праславянская мадэль (SP, 2, 28).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жмодзь ’саранча, навала’ (КСТ). Параўн. рус. разан., тамб. жмуть ’той, хто прыгнятае, уціскае’. Відаць, пераасэнсаванне старой назвы балт. групы плямён (параўн. для вакалізму ст.-рус. 1689 г. жмот ’конь жмудскай пароды’), вядомае і ў іншых выпадках (параўн. варвары).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раз’юры́цца ’разгуляцца’, ’раззлавацца, раз’юшыцца’ (Нас.; ашм., іўеў., Сл. ПЗБ), ’раздурэцца’, ’разгуляцца’ (Сцяшк. Сл.), разъюры́тсь ’раздражніць’ (Шпіл.), разʼюры́цца ’распаліцца палавой страсцю’, разʼюраны ’той, каго ахапіў непамерны шал’ (слонім., Жыв. НС), розʼюры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС). Ад раз- і юр, юры́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саіска́льнік ’удзельнік конкурсу на атрыманне чаго-небудзь’, ’той, хто рыхтуецца да атрымання вучонай ступені за навуковую працу або вучонага звання’ (ТСБМ). Частковая калька (бел. суф. ‑(а)льнік) рус. соиска́тель ’тс’ < искать ’шукаць’, параўн. Крукоўскі, Уплыў, 124 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гуля́ка, ‑і, м.
Разм. Той, хто гуляе, любіць гуляць (у 1, 2, 4, 5 і 6 знач.). Пра музыку вечна ходзіць Слава кепская ў народзе: «Не касец і не ратай, А гуляка і гультай». Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галада́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад галадаць.
2. у знач. наз. галада́ючы, ‑ага, м.; галада́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто галадае. Спектакль ставіўся ў фонд дапамогі галадаючым. Вітка.
3. Дзеепрысл. незак. ад галадаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гані́цель, ‑я, м.
Той, хто праследуе, прыгнятае каго‑, што‑н.; душыцель. Царква і манастыры, выступаючы ў ролі ганіцеляў асветы і навукі, у сваіх інтарэсах свядома культывавалі і падтрымлівалі сярод насельніцтва ўсеагульную непісьменнасць і забабоны. Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлі́жны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца ў выніку адлігі, звязаны з адлігай. [Красана] непакоіла, каб не хлынула адліжная вада на падрыхтаваную пляцоўку. Стаховіч. Заходні вецер даносіў той няўлоўны своеасаблівы пах снегу, які адчуваецца ў адліжныя дні. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́хтавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вахты (у 1 знач.). Вахтавая служба. Вахтавы журнал.
2. Які нясе вахту; дзяжурны. Вахтавы матрос.
3. у знач. наз. ва́хтавы, ‑ага, м. Той, хто стаіць на вахце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́думшчык, ‑а, м.
Разм.
1. Той, хто выдумвае што‑н.; жартаўнік. Выдумшчык забаў. □ Гэты выдумшчык [Цімошка] дзеля жарту кожны раз грыміраваўся, пераймаў паходку, голас, жэсты якога-небудзь добра вядомага ўсім вясковага дзеда. Краўчанка.
2. Хлус, пляткар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)