Па́фас ’уздым, запал, натхненне, энтузіязм’, ’асноўная ідэя’ (ТСБМ). З рус. па́фос ’тс’, якое з с.- ці новагрэч. πάθος ’страсць’ (Фасмер, 3, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ціна ’зеленаваты налёт на паверхні прадметаў з медзі і бронзы’ (ТСБМ). Праз рус. (па́ти́на) з італ. patina ’тс’. Роднаснае да паты́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пейза́ж ’краявід’ (ТСБМ). З рус. пейзаж ці з польск. pejzaż (старое pejsaż) ’краявід на карціне’, якія з франц. paysage < pays ’мясцовасць, краіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакатле́ць (пірікатле́ць) ’моцна перамерзнуць’ (Юрч. СНЛ). Відаць, да пера- і ⁺катле́ць ’пасінець’, параўн., рус. вяц. котле́ть ’станавіцца чорным (як кацёл)’. Да кацёл (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераста́ча, трэстамі ’перахват’ (саліг., Нар. словатв.), рус. пск., цвяр. перестачиться ’супраціўляцца, упірацца’. Да пера- і стачыць (гл.) ці пера і стаць (< -statja).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́шшу, пе́шу ’пяшком’ (свісл., чэрв., в.-дзв., лудз., Сл. ПЗБ), рус. пешью ’тс’. Прыслоўе ў форме Тв. скл. ж. р. ад pěša (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пнаць ’ісці’ (арго), укр. ηηάηηι, рус. ппагпъ, польск. pnajać ’ісці’, pnajkcu knajka ’нага’. З грэч. πνέω ’дуць’, ’веяць’ (Бандалетаў. Этимология–1980, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пралётка ’лёгкі адкрыты двухмесны экіпаж’ (ТСБМ). З рус. пралётка ’тс’, якое, паводле Даля (3, 493), ад пролетать ’хутка працякаць, прабягаць пэўную адлегласць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праця́жны ’які гучыць павольна, цягуча, не адрывіста’ (ТСБМ), ’марудлівы’ (люб., Сл. ПЗБ). Рус. протя́жный ’павольны, цягучы’, укр. протя́жний ’працяглы’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбе́рдзіцца ’здацца’ (ТС). Да е́рдзіцца з аналагічнай семантыкай, варыянт брэ́дзіцца < брэ́дзіць ’хлусіць, узводзіць паклёп; трызніць’ (гл.). Параўн. рус. дыял. прибре́диться ’прымроіцца; здацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)