пару́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.

1. Перашкодзіць далейшай плыні, ходу чаго‑н.; перапыніць. Парушыць маўчанне. Парушыць спакой. □ Гэтая акалічнасць парушыла ранейшыя сяброўскія адносіны паміж хлопчыкамі. Кавалёў. [Васіль Маркавіч] быў задаволены пачаткам экскурсіі, хоць здарэнне з качкай трохі і парушыла яго планы. Скрыпка. // перан. Падарваць, пахіснуць. Максім бачыў, што шчырую веру Алеся ў гэтага чалавека нельга нічым парушыць. Машара.

2. Не захаваць чаго‑н., пераступіць што‑н. Парушыць парадак. Парушыць дысцыпліну. □ Мікола сам зразумеў, што не пасцярогся ў сварцы з солтысам, у гарачцы парушыў правілы канспірацыі. Сабаленка. А калі б я парушыў прысягу, Гнеў сяброў хай мяне не міне, Хай ад рук партызанаў я лягу, Пакарайце за здраду мяне. Астрэйка. Людзі ведалі — Парфенчык заўсёды ў лесе — і раніцою, і ўвечары — і баяліся парушыць правілы лесакарыстання. Шчарбатаў.

3. і каго. Скрануць, разварушыць. Вось вырваў [Мядзведзь] пень, асінак пару, Мурашнік пад ялінай раскапаў, Узлез на ліпу, пчол парушыў, Задзёр карову у лагу... Корбан. Ніхто іх не трывожыў — Кранаць буслоў няможна, Бо гавораць людзі — Бусел злосны будзе, Як гняздо хто разварушыць Ці яйкі парушыць. Блатун. // Разбурыць, пахіснуць. — Ясна адно, што добра твая жонка зрабіла, што парушыла гэтае пекла, якое, мусіць, было ў вашай сям’і. Чорны.

парушы́ць, ‑рушу́, ‑ру́шыш, ‑ру́шыць; незак.

Тое, што і церушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суці́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

1. Прывесці ў стан спакою, рассеяць хваляванне і пад.; супакоіць. Валя раз не сцярпела. Дала .. [Пецю] па твары і плакала ўвесь урок. Яе ніхто тады не мог суцішыць: у яе разбалелася галава. Пташнікаў. // Прымусіць або ўгаварыць каго‑н. перастаць крычаць, шумець і пад.; заставіць весці сябе ціха. Грамыка суцішыў моладзь і аб’явіў пачатак канцэрта. Дуброўскі. Настаўніца суцішыла дзяцей і .. пачала правяраць іх веды. Васілевіч. // Разм. Вымусіць спыніць якія‑н. дзеянні, учынкі; уціхамірыць каго‑н. Не хапіла ў паноў ні акоў, ні гранат, Каб суцішыць навек неўгамонны народ. Бажко. Нішто не магло суцішыць раз’юшанай лютасці лясных быкоў. В. Вольскі.

2. Паменшыць, змякчыць, зрабіць менш адчувальным. Суцішыць голад. □ Хочацца есці, піць і... спаць. Калі не спаць, дык прылегчы адпачыць, каб суцішыць боль у нагах, якія сталі пудовымі — не пацягнуць. С. Александровіч. // Аслабіць або прыглушыць якое‑н. пачуццё. І цяжка мне суцішыць і стрымаць Пачуцці, расчуленне, хваляванне! Дзяргай.

3. Затрымаць, прыцішыць (чый‑н. ход, рух і пад.). Каля дома Андрэя Сташэвіча .. [Халуста] суцішыў хаду. Чарнышэвіч. Лодка хоць і суцішыла ход, але плыла ў адным напрамку. Пестрак. Расшпіліў [Віця] паліто і зноў пабег. Вось і ўтаптаная сцежка, што вядзе да вакзала. На хвіліну суцішыў бег, каб супакоіцца. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ткаць1 ’вырабляць тканіну’ (ТСБМ, Нас., Ласт., ТС, Бяльк., Касп., Сержп. Прымхі, Федар. 4): ткаць ряшоты (Рам. 4); ткаць кросны перан. ’плесці павуціну’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), тка́ці, тка́ты (тка́тэ) ’ткаць’ (Сл. Брэс.; кам., Сл. ПЗБ), ст.-бел. ткати (1598 г., КГС). Укр. тка́ти ’тс’, рус. ткать ’тс’, польск. tkać, н.-луж. tkaś ’вязаць’, в.-луж. tkać, палаб. tåkăt, чэш. tkát, славац. tkať, славен. tkáti, серб.-харв. тка̏ти, макед. ткае, балг. тъка́, дыял. тка́я ’тс’, ст.-слав. тъкати ’тс’. З прасл. *tъkati ’ткаць’, роднаснага да *tykati ’тыкаць’, *tъknǫti ’ткнуць’, а таксама да лат. tukstêt ’стукаць’, taucêt ’таўчы ў ступе’, ст.-в.-ням. dūhen ’прыціскаць’, ст.-англ. ðýn, ðýan ’ціснуць, штурхаць’, ст.-ірл. tool ’парожні’, грэч. τύκος ’каменячосы молат’, τυκίζω ’абчосваю, чашу’ (Фасмер, 4, 64; Брукнер, 571; ЕСУМ, 5, 582). Трубачоў (Ремесл. терм., 117; Труды, 2, 44) сцвярджае другасны характар слова паводле словаўтварэння і семантыкі, параўн. ткаць2, гл. Фурлан (Бязлай, 4, 185) мяркуе пра зыходнае значэнне ’вязаць, шыць’, Борысь (633) — пра ’соваць, прасоўваць (ніткі праз аснову)’ і першасную форму *tъkti, суадносную з *tykati (гл. тыкаць), гл. таксама Шустар-Шэўц, 1507. Акрамя таго, звязваюць (Махэк₂, 644) з грэч. τεύχω ’будую; вырабляю; раблю’, і.-е. *teu̯kh‑, а таксама (Голуб-Копечны, 385; Скок, 3, 477) з прасл. *tesati ’часаць’, і.-е. *tesk‑.

Ткаць2 ’соваць, піхаць’, перан. ’папіхаць, папракаць’ (Нас.), ’торкаць, саджаць’, ’даваць’ (Юрч. Фраз. 1): між дзвярэй пальцы не ткай (брасл., Рабк.), сюды ж тка́цца ’штурхацца’ (Нас.), ткану́ць ’уваткнуць’ (люб., Ск. нар. мовы), ткнуць ’пакласці, уторкнуць’ (ТСБМ, Касп., Барад.), ’тыкнуць, піхнуць, сунуць’ (Нас.), ’крануць’ (Ласт.), ткну́ті ’торкнуць, падаць рэзка’ (Сл. ПЗБ, Вруб.). Параўн. укр. ткну́ти ’тыкнуць’, рус. ткнутъ ’тс’, польск. tkać ’соваць, упіхваць, утыкаць’, tknąć ’ударыць, штурхнуць, дакрануцца’, н.-луж. tkaś ’утыкаць, папіхаць’, чэш. tknout ’дакранацца’, славац. tkať ’тс’, серб.-харв. та̀кнути ’дакрануцца’, ст.-слав. тъкати ’кранаць, штурхаць, стукаць’, тъкнѫти ’крануць, штурхнуць, стукнуць’. Прасл. *tъkati ’кранаць, штурхаць, піхаць, соваць’, *tъknǫti ’дакрануцца, піхнуць, стукнуць; усунуць, увапхнуць’; этымалагічна звязанае з папярэднім словам, гл. тыкаць. Гл. таксама Шустар-Шэўц, 1507–1508; Борысь, 633.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

у¹, прыназ.

I. з В і М.

1. Ужыв. пры абазначэнні месца, напрамку куды-н. ці знаходжання дзе-н. каго-, чаго-н.

Пакласці рэчы ў куфар.

Адзенне вісіць у шафе.

Падаць заяву ў інстытут.

2. Ужыв. пры абазначэнні з’яў, якія ўяўляюць сабой галіну дзейнасці, стан чаго-н.

Збірацца ў паход.

Быў у паходзе.

Паглыбіцца ў роздум.

3. Ужыв. для ўказання на выгляд, форму чаго-н.

Расцерці ў парашок.

Лякарства ў парашках.

Цукар у кавалках.

Пальцы ў чарніле.

4. Ужыв. пры ўказанні на знешні выгляд каго-, чаго-н., на абалонку, на адзенне.

Купацца ў плаўках.

Загарнуць у абрус.

Цукеркі ў абгортцы.

Апрануцца ў новае паліто.

5. Ужыв. для ўказання колькасці якіх-н. адзінак, з якіх што-н. складаецца.

Даўжынёй у тры метры.

П’еса ў трох дзеях.

6. Ужыв. пры абазначэнні моманту ці тэрміну.

У ноч з пятніцы на суботу.

У наступным годзе.

7. Ужыв. пры абазначэнні прадметаў, з’яў, у адносінах да якіх што-н. адбываецца, назіраецца.

Недахопы ў рабоце.

Розніца ў гадах.

II. з В.

1. Ужыв. пры абазначэнні суадносін лікаў.

У два разы больш.

2. Дзеля, для, у якасці чаго-н.

Не ў крыўду кажучы.

Сказаць у насмешку.

3. Ужыв. пры абазначэнні поўнага падабенства, тоеснасці з кім-н.

Уся ў бацьку.

III. з М. Ужыв. пры абазначэнні адлегласці ад чаго-н.

У трох кіламетрах ад горада працякае рэчка.

IV. з Р.

1. Ужыв. пры ўказанні на асоб, у асяроддзі якіх або ў межах дзейнасці, валодання, разумення якіх ці ў межах прыналежнасці якім што-н. адбываецца, маецца.

Шыць кажух у краўца.

Гасціць у родных.

Як у вас холадна!

У яго спрыт у рабоце.

Глядзі ў мяне! (выраз пагрозы; разм.).

2. Указвае на крыніцу атрымання, паходжання чаго-н.

Даведацца ў знаёмага.

Купіць карову ў суседа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ігла́, іго́лка (ТСБМ), го́лка (стаўб., Нар. лексіка, 157). Рус. игла́, иго́лка, укр. ігла́, го́лка, польск. igła, в.-луж. jehła, н.-луж. gła, палаб. jågla, чэш. jehla, славац. ihla, славен. ígla, серб.-харв. ѝгла, балг. игла́, макед. игла, ц.-слав., ст.-рус. игла, ст.-бел. игла — усе са значэннем ’прылада для шыцця’. З іншай семантыкай рус. смал. иго́лка ’кінжал’, польск. igła ’шпілька’, славен. igla ’шворан, прут’, балг. игла́ ’пруток’. Найбольш верагодна сувязь прасл. *jьgъla з *jьgo ’ярмо’ (гл. іга1). Махэк₂ (220–221) рэканструюе *jugulā ад і.-е. *jugo‑m, абапіраючыся на значэнне славац. дыял. jehlice ’палка, якая прасоўваецца праз канцы ярма для замацавання яго на шыі жывёлы’, параўн. грэч. ζεύγλη ’рэмень вакол шыі жывёлы як частка ярма’, лац. iugulae ’пояс Арыёна’. Адсюль першапачатковае значэнне ’змацавальная жэрдка, планка, перакладзіна’, Трубачоў, Эт. сл., 8, 213–214. Старыя семантычныя сувязі захавала не толькі славац. лексема, арэал распаўсюджання старажытнага значэння больш шырокі, параўн. рус. дыял. игла́ ’рухомая на восі сярэдняя частка спражкі, якая прасоўваецца ў дзірку рэменя (у вупражы, поясе і г. д.)’, ’частка воза’, вельмі часта з рознымі варыяцыямі ’перакладзіна, якой змацоўваюцца дошкі, бярвенні плыта, драўляныя сцены і г. д.’, славен. ígla ’клін праз ярмо’, ígelj, ȋgelje ’частка ярма’ (Безлай, 1, 208), ст.-рус. игла ’бервяно, брус, жэрдка для змацавання драўляных сцен’ (XVII ст.). Гэты ж семантычны цэнтр асноўны для вытворнага *jьgъlca (гл. ігліца). І.‑е. сувязі менш ясныя ці зусім няпэўныя. Параўноўваюць са ст.-прус. ayculo ’ігла’ < *aigulā (Міклашыч, 95; Слаўскі, 1, 443–445; Тапароў, А–Д, 59, сюды ж літ. aĩgara, aĩgaras ’саломінка’, áigyti ’калоць’, ’басці’) і грэч. αἰχμή ’вастрыё’, ἀῖκλοι ’вастрыё кап’я’ (БЕР, 2, 56; Фасмер, 2, 115, з заўвагай аб немагчымасці аддзяліць гэтыя паралелі ад балт. слоў са значэннем ’ражон, пожаг’: літ. iẽšmas, ст.-прус. aysmis). Далей, кімр. gwnīoшыць’, ірл. conōigim ’шыю’ (Цупіца, KZ, 37, 392; Мікала, RS, 1, 5–6). Сувязь з лац. aeger ’хворы, які пакутуе’, польск. jędza ’ведзьма, фурыя’ (Бернекер, 1, 423; Брукнер, 189), відаць, памылковая. Няпэўнае супастаўленне са ст.-ісл. igull, ням. Igell ’вожык’, слав. *ežь (Младэнаў, 196). Іншыя версіі: сувязь з грэч. ὀβολός ’манета’ (Мейе, BSL, 24, 1924, 137), супастаўленне з грэч. βέλος ’страла, кап’ё’, βελόνη ’вастрыё, ігла’, літ. geluonìs ’джала’ (Педарсан, KZ, 39, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́та1, ла́тка ’лапік’ (Нас., Гарэц., Яруш., ДАБМ, к. 324, Касп., Сцяшк., Зн., Мал., ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Ян., КЭС, лаг.), ла́ціна, латачка, латочка (ДАБМ, Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), ’старая адзежына’, ’недарэзкі, акраўкі’, ’бялізна’, ’пляма іншай афарбоўкі ў жывёліны’ (Сл. паўн.-зах.), ’пустое, голае месца, на якім нічога не расце’ (Жд. 1, Шатал., Сл. паўн.-зах.), ’прагаліна’ (Мат. Гом.), ’невялікі зямельны надзел’ (Выг.), ’кішэня’ (Ян.). Укр. лата, латка, харк. лат, рус. бран., смал., кур., арл., тамб. лата, ст.-польск. łata, польск. łatka, чэш., славац. lata ’лапік’, серб.-харв. ла̀тица, ла̏тица, latȉca ’трохкутны кавалак тканіны, цвікля’, макед. алтица ’латка, клін з сукна’, алтица ’цвікля’, балг. латица, рум. altită ’падшыўка’, ’вышываная ўстаўка ў кашулі’. Прасл. ȍlta ’кавалак тканіны, скуры’ з суф. ‑ta (Слаўскі, 5, 34–37; Слаўскі, SP, 2, 41) генетычна звязана з і.-е *ēlē ’шыла’: *elh‑шыць, прашываць, прышываць’, параўн. ст.-в.-ням. ála, ст.-інд. ā́ra ’шыла’ (Ваян, BSL, 44, 2, с. 143–144). Іншыя версіі малаімаверныя (гл. Фасмер, 2, 464; Скок, 2, 274 і інш.).

Ла́та2, ла́ты, ла́тэ ’паплеціна, жэрдкі, на якія насцілаецца страха’ (Нас., ТСБМ, Янк. I, Мядзв., Шн. 3, Мат. Гродз., Яруш., Шушк., Бес., Касп., Бяльк., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), паст. ’жэрдка, якою прымацоўваюць салому зверху на страсе’, пін. ла́тіна ’тс’, віл. ’бервяно, якім змацоўваюць плыт’ (Сл. паўн.-зах.), паўд.-усх. ’прыклад стрэльбы’ (КЭС), ст.-бел. лата, латва ’лата’ (XVI ст.), ла́ціна ’жэрдка’ (Нас., Касп., Шат.; беш., Нар. сл.). Запазычана са ст.-польск. łata, якое з с.-в.-ням. latte, late ’доўгая вуглаватая лацвіна’ (Кюнэ, Poln., 73; Слаўскі, 5, 38; Фасмер, 2, 464 і інш.). Сюды ж ла́ціць (гл.).

Ла́та3 ’сярэдняя перасоўная аднасценная сетка з заходам’ (Крыв.), ’невад без матні’ (Помн. этнагр., 66), ’сеткавае палатно невада, якое ў час руху прымае выгляд жолаба’ (брэсц., гродз., Браім), лельч. ’круглы сак з дубовых дубцоў’ (ЛАПП). Ст.-польск. łatnica ’сетка для лоўлі рыбы’, в.-луж. łata ’вялікая сетка, невад’. Да прасл. lat‑(iti) ’схапіць’ (Брукнер, 307). Параўн. серб.-харв. ла̏тити ’тс’. Гл. таксама ла́тацца.

Лата́ ’жулік’ (Бяльк.), польск., каш. łata ’абадранец, нягоднік, хуліган, гультай’, ляш. łata, чэш. lataпольск.). Слаўскі (5, 37) суадносіць польск. лексему з łata ’лапік’ (гл. ла́та1) > ’палапленае адзенне’, якое перайшло на асобу ў такім адзенні. Націск на канцы слова пад уплывам лексем ⁺латай (параўн. латайстваваць), ⁺латуй (лацу́й).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак. і незак.

1. зак. Пачаць рух, крануцца з месца. Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня. Дуброўскі. / Пра рух лёду на рацэ ў пачатак крыгалому. Месцамі вада ўжо выйшла наверх, лёд асеў, гатовы ламацца і рушыць. Чорны. / Пра рух сонца пры вызначэнні часу. Сонца рушыла з паўдня, і Віцьку з Сярожам трэба было падавацца ў дарогу. Паўлаў. // у безас. ужыв. — Адась! — гукнула .. [маці], адумаўшыся, але раптам схамянулася: — гэта ж з паўдня ўніз рушыла! Чорны. // Накіравацца, адправіцца куды‑н., да каго‑, чаго‑н. Дзядзька Папас рушыў да кузні, дзе ладзілі плугі і бароны. Лынькоў. Лейтэнант і другі пагранічнік рушылі дарожкай у бок зарасніку. Колас. Нешта прыгадаўшы, .. [вайсковец] усміхнуўся сабе і рушыў цераз вуліцу, парыпваючы ботамі і рамянямі. Ракітны. «Пабудзем дзянёк у старога, — піша Максім, — і рушым на Нёман, у пушчу, да нас, лесавікоў». Брыль. // перан. Атрымаць далейшае развіццё. — Няўжо .. [Мікульскі] не ўбачыў, што за гэтыя пяць год кожны калгас моцна рушыў наперад... Марціновіч.

2. незак. Тое, што і рухацца (у 1 знач.). Цераз .. поле мы рушым немаведама куды. Чорны. Маладыя, пушыстыя лісцейкі грушы, А за імі на скалах дубоў галізна. Ў беласнежным прыбоі, у квецені рушыць Маладая вясна. Караткевіч.

3. зак. і незак., каго-што. Прымусіць (прымушаць) рухацца, прывесці (прыводзіць) у рух. Хмыль пастаяў з лейцамі ў руках, рушыў каня з месца. М. Стральцоў. Малое кола круціцца як след, а вялікага не рушыць. Зарэцкі. Вось малады дубок, як ні руш — не зрушыш, глыбока ў родную глебу паўрастала карэнне. Лужанін. // Адправіць, накіраваць каго‑, што‑н. куды‑н. Фельдмаршал фон Клюге рушыў супраць бужскай цытадэлі цэлы армейскі корпус генерала Шрота. «Звязда».

4. незак., што. Разбураць, развальваць на часткі. А з якою сілай воды Б’юць у бераг, рушаць камень. Кірэенка.

5. перан.; што. Разладжваць, парушаць. — Вы збіраецеся за яго замуж? — Які там замуж? Можа б і прыйшоў, каб я захацела. Але не вольны ён, сямейны, а рушыць сям’ю не хачу. Навуменка. Гаспадыню .. [Мірон Сцяпанавіч] слухаў цярпліва, пакутаваў ад нуды і, не жадаючы рушыць таго свету, што ўстаяўся ў яе галаве, са скрухай уздыхаў. Ракітны.

6. незак. (звычайна з адмоўем). Разм. Чапаць, закранаць. І мы, пяцёра студэнтаў, пайшлі ў тавар з намерам пагаварыць з цыганамі начыстату. — Рамана не рушце, — прыгразілі мы. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схапі́цца, схаплюся, схопішся, схопіцца; зак.

1. за каго-што. Узяць што‑н., узяцца за каго‑, што‑н. хуткім, рэзкім рухам (рук). Рукі ў Анісіма ліхаманкава схапіліся за стрэльбу. Сачанка. Агрыпіна войкнула і схапілася за твар рукамі, закрыла вочы. Пестрак. // Учапіцца за каго‑, што‑н., імкнучыся ўтрымацца. Я схапіўся за тату, і мы, падаючы і падымаючыся, пачалі прабірацца дамоў. Бяганская. [Жанчына] таксама, каб утрымацца на нагах, сутаргава схапілася за яго [Сіўцова] рукаў. Васілевіч. // перан.; за што. Ахвотна згадзіцца на што‑н., шукаючы падтрымкі; выкарыстаць што‑н. Хлопцы схапіліся за яго [Хведара] прапанову. Машара. Як за нейкі паратунак, я схапілася за вясёлыя жарты сяржанта і азірнулася яшчэ раз. Савіцкі.

2. Уступіць у бой, барацьбу, бойку. Ганна горача развіталася з ім ды на дарогу папрасіла ў яго: — Мікола, бацька мой... Там, дзе мы схапіліся першы раз з палякамі... Там Петруся забілі... Нікановіч. // Пачаць дурэць, бароцца. Праўда, калі-нікалі хацелася з хлапчукамі, як бывала, наганяць галубоў або схапіцца са сваімі аднагодкамі і падужацца ўволю. Гроднеў. / Пра жывёл. На двары сабака з кошкай схопяцца, а гэта ж — ой, як цікава. Гарбук. // Пачаць спрэчку, сварку. Зноў схапіліся два «старыя прыяцелі». Ніхто ім не пярэчыў. Пасля гаварылі праўленцы. Пташнікаў. А на другім канцы стала ў гэты час жонка Антося схапілася грызціся з Купрыяніхай, якая ўвесь час сачыла за гутаркаю Антося і ўпікала, што яе муж трымае сябе вельмі брыдка. Чарот. // Разм. Распачаць заўзятую гульню ў што‑н. Схапіцца ў шахматы.

3. Разм. Раптам успомніць пра што‑н.; спахапіцца. Аж раптам чую: «Хведар, а валы твае дзе?» Схапіўся — няма. Кірэйчык.

4. за што, з інф. Спехам або раптоўна пачаць што‑н. рабіць, прыняцца за якую‑н. справу. Не ведаць, за што схапіцца. □ На гэты раз Кравец чамусьці Схапіўся камізэлькі шыць. Корбан.

5. Разм. Хуткім рухам устаць, ускочыць. Як схопіцца .. [дзед Анісім], як пагоніцца за хлопцамі, як пачне латашыць кульбаю! Колас. Косця схапіўся з ложка і пабег мыцца. Адамчык.

6. Заняцца полымем. У адным канцы схапілася полымем хата. Васілевіч.

7. Спец. Зрабіцца цвёрдым, застыць. Шафёры выскаквалі з кабін, крычалі адзін на аднаго, заглядвалі ў кузавы, роспачліва ўзмахвалі рукамі: баяліся, каб не схапіўся бетон. Місько. // Зацягнуцца лядком. Пад нагамі дзе-нідзе праломваўся тоненькі, што ледзь паспеў схапіцца, лядок. Лобан.

•••

Схапіцца за галаву — жахнуцца; прыйсці ў адчай. [Косцік] разгарнуў кошыкам калючыя лапкі, зірнуў і за галаву схапіўся. Матачкі! Уся зямля ўкрыта [грыбамі], хоць касою касі! С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уI предлог с род.

1. (около, возле) каля́, ля (каго, чаго); (при) пры (чым); (за) за (кім, чым);

останови́ться у две́ри спыні́цца каля́ (ля) дзвярэ́й;

уса́дьба у доро́ги сядзі́ба каля́ (ля) даро́гі (пры даро́зе);

стоя́ть у станка́ стая́ць пры станку́ (за станко́м, каля станка́);

сиде́ть у руля́ сядзе́ць за рулём;

у телефо́на пры тэлефо́не (каля́ тэлефо́на);

у роя́ля за рая́лем;

2. (при указании на лицо или предмет, к которым что-л. относится, в пределах которых что-л. происходит) у, ў (каго, чаго); при этом у употребляется в начале предложения, после знаков препинания и после согласных; ў — после гласных, если слово, оканчивающееся на гласный, не отделено от предлога знаком препинания;

жить у това́рища жыць у тава́рыша;

шить пальто́ у портно́го шыць паліто́ ў краўца́;

у нас сего́дня гость у нас сёння госць;

у меня́ нет вре́мени у мяне́ няма́ ча́су;

у него́ три сына у яго́ тры сыны́; кроме того, иногда переводится также иными предлогами или конструкциями без предлогов, в частности: а) (в знач. «вместе», «при») пры (кім, чым);

жить у роди́телей жыць у бацько́ў (пры бацька́х); б) (в знач. принадлежности, когда указывается на то, чему свойственно что-л. или к чему приделано что-л.) на (чым), у (чым); а также переводится конструкциями с род. падежом без предлога и конструкциями с глаголом мець;

лист у кле́вера тройча́тый ліст у канюшы́ны (на канюшы́не) трайча́сты;

у магази́на есть вы́веска на магазі́не ёсць шы́льда;

дверь у шка́фа заперта́ дзве́ры ў ша́фе замкнёны;

но́жки у стола́ неро́вные но́жкі стала́ (у стале́) няро́ўныя; в) (со словом «меня» при выражении угрозы) у каго́, а также без предлога с дат.;

бу́дешь ты у меня́ знать! бу́дзеш ты ў мяне́ (мне) ве́даць!;

смотри́ ты у меня́! глядзі́ ты мне (у мяне́)!;

посме́й то́лько у меня́! паспрабу́й то́лькі мне (у мяне́)!;

быть у вла́сти стая́ць на чале́ ўла́ды, трыма́ць ула́ду.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у I (перед словами, начинающимися на ў — ва, ува) предлог

1. с род., в разн. знач. у;

у генера́ла сівы́я валасы́ — у генера́ла седы́е во́лосы;

у яго́ балі́ць галава́ — у него́ боли́т голова́;

прасі́ць кні́гу ў ву́чня — проси́ть кни́гу у ученика́;

шыць паліто́ ў краўца́ — шить пальто́ у портно́го;

жыць у тава́рыша — жить у това́рища;

вучы́цца ў старэ́йшых — учи́ться у ста́рших;

у канюшы́ны трайча́сты ліст — у кле́вера тройча́тый лист;

2. с вин., в разн. знач. в, во;

уе́хаць у лес — въе́хать в лес;

запіса́ць у сшы́так — записа́ть в тетра́дь;

зайсці́ ў шко́лу — зайти́ в шко́лу;

даро́га ў го́рад — доро́га в го́род;

паглядзе́ць ва ўсе бакі́ — посмотре́ть во все сто́роны;

пайсці́ ў актры́сы — пойти́ в актри́сы;

паступі́ць у інстыту́т — поступи́ть в институ́т;

пусці́цца ў ско́кі — пусти́ться в пляс;

ве́рыць у перамо́гу — ве́рить в побе́ду;

гуля́ць у ша́шкі — игра́ть в ша́шки;

глядзе́ць у акно́ — смотре́ть в окно́;

адзе́ты ў фо́рму — оде́тый в фо́рму;

запрэ́гчы ў са́ні — запря́чь в са́ни;

пафарбава́ць у зялёны ко́лер — покра́сить в зелёный цвет;

ператво́рым зямлю́ ў квітне́ючы сад — преобрази́м зе́млю в цвету́щий сад;

кла́сці се́на ў ко́пы — скла́дывать се́но в ко́пны;

паста́віць у су́вязь — поста́вить в связь;

уве́сь у дзе́да — весь в де́душку;

у мі́рны час — в ми́рное вре́мя;

у сераду́ — в сре́ду;

адзі́н раз у год — оди́н раз в год;

пло́шча ў два гекта́ры — пло́щадь в два гекта́ра;

у два разы́ больш — в два ра́за бо́льше;

у пе́ршую чаргу́ — в пе́рвую о́чередь;

сказа́ць у апраўда́нне — сказа́ть в оправда́ние;

прыйшлі́ ў го́сці — пришли́ в го́сти;

ко́ўдра ў кле́тку — одея́ло в кле́тку;

3. с вин. (для указания направленности действия на предмет) в, во; (с глаголами страля́ць и т.п. — ещё) по (кому, чему);

сту́каць у акно́ — стуча́ть в окно́;

страля́ць у праці́ўніка — стреля́ть в проти́вника (по проти́внику);

4. с вин. (вплоть до, достигая чего-л.) до (чего); по (что);

намяло́ сне́гу ў по́яс — намело́ сне́гу до по́яса (по по́яс);

трава́ ў кале́на — трава́ по коле́но (по коле́ни);

5. с вин. (при указании времени — в значении: в определённые дни, часы и т.п.) по (чему);

у свя́ты — по пра́здникам;

у выхадны́я дні — по выходны́м дням;

6. с вин. (идти с целью собрать, заготовить что-л.) за (чем); по (что);

пайсці́ ў грыбы́ — пойти́ за гриба́ми (по грибы́);

7. с предл., в разн. знач. в, во;

у ле́се — в лесу́;

сняжы́нкі кружы́ліся ў паве́тры — снежи́нки кружи́лись в во́здухе;

прачыта́ць у газе́це — прочита́ть в газе́те;

боль у нага́х — боль в нога́х;

трыма́ць у па́мяці — держа́ть в па́мяти;

стая́ць у дзвяра́х — стоя́ть в дверя́х;

быць у па́ртыі — быть в па́ртии;

са́мая шчаслі́вая ў све́це — са́мая счастли́вая в ми́ре;

гэ́та было́ ў чэ́рвеніэ́то бы́ло в ию́не;

у маладо́сці — в мо́лодости;

пе́ршы раз у жыцці́ — пе́рвый раз в жи́зни;

сла́ва расла́ ў пахо́дах — сла́ва росла́ в похо́дах;

у ху́ткім ча́се — в ско́ром вре́мени;

расказа́ў усё ў двух сло́вах — рассказа́л всё в двух слова́х;

спыні́цца ў нерашу́часці — останови́ться в нереши́тельности;

жыць у зго́дзе — жить в согла́сии;

е́хаць у са́няхе́хать в саня́х;

усе́ былі́ ў збо́ры — все бы́ли в сбо́ре;

разбіра́цца ў фа́ктах — разбира́ться в фа́ктах;

шыро́кі ў пляча́х — широ́кий в плеча́х;

ро́зніца ў гада́х — ра́зница в года́х;

спецыялі́ст у гэ́тай спра́ве — специали́ст в э́том де́ле;

нясто́мны ў по́шуках — неутоми́мый в по́исках;

быў у валёнках — был в ва́ленках;

жанчы́на ў бе́лым хала́це — же́нщина в бе́лом хала́те;

гру́дзі ў медаля́х — грудь в меда́лях;

во́кны ў ваго́нахо́кна в ваго́нах;

ва ўся́кім вы́падку — во вся́ком слу́чае;

8. с предл. (в направлении, следуя направлению) по (чему);

у кіру́нку да го́рада — по направле́нию к го́роду;

ва ўсіх напра́мках — по всем направле́ниям

у II межд. (при выражении угрозы, укоризны, негодования) у;

у! банды́т — у! банди́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)