вы́галадацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Захацець есці, прагаладацца. [Хлопцы] так выгаладаліся, што як бач апаражнілі міску салодкай кашы і да крошкі з’елі духмяны, прыпраўлены кменам хлеб. Корзун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмалаці́цца, ‑лоціцца; зак.

1. Зрабіцца, стаць абмалочаным; вымалаціцца. Сам сабою хлеб не пасеецца, не сажнецца, не абмалоціцца.

2. Разм. Усё змалаціць, кончыць малацьбу. Калгас своечасова абмалаціўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падзолу. // Разм. Які падобны на падзол. На стале лусту хлеба паклаў. Хлеб, як скіба падзольная, Чэрствы і шэры. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карава́й м.

1. бо́хан, -на м., буха́нка, -кі ж.;

2. (свадебный хлеб) карава́й, -ва́я м.;

сва́дебный карава́й вясе́льны карава́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прах́оны (прахо́ный) ’рэдкі (пра хлеб)’ (Бяльк.), сюды ж прахо́на ’рэдкавата, нягуста’ (Гарэц.), рус. дыял. прахо́ный ’рэдкі, нягусты (каша, цеста); наздраваты (пра хлеб)’. Паводле Малько (Бел.-рус. ізал., 65), да ц.-слав. прах ’пыл’, параўн. рус. праховый ’рэдкі, нягусты’. Магчыма і іншае тлумачэнне: ад *прахо(д)ны, параўн. прахо́н ’вольны доступ, праход, шчыліна’ (Нас., Гарэц.), што да ход, хадзіць, адносна фанетыкі параўн. ахалона ’ахаладжэнне’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грузаві́к, ‑а, м.

Разм. Грузавы аўтамабіль. Удзень і ўночы стэпам пылілі грузавікі, везлі на элеватар у мяхах і проста ў кузавах золата — у поце запрацаваны хлеб. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмя́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў цвёрдасць, пругкасць. Абмяклы ад вільгаці хлеб.

2. перан. Які стаў вялым, расслабленым. Пілот-механік, знаёмы Алегу, абмяклы, ляжаў на падлозе. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаваро́днік, ‑а, м.

Абл. Плоскі круглы хлеб, спечаны на скаварадзе; праснак. Аржаны скавароднік. □ У кутку на доўгай лаве сядзела старая жанчына і жавала кавалак падгарэлага скавародніка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бутэрбро́д. Рус. бутербро́д, укр. бутербро́д. Запазычанне з ням. Butterbrod (Butterbrot) ’хлеб з маслам’. Брандт, РФВ, 18, 33; Фасмер, 1, 252; Шанскі, 1, Б, 238.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раго́йш, раго́йж ’пірог-скавароднік’ (ЛА, 4; Сл. ПЗБ). З літоўскага ragaĩšisхлеб, пірог, выпечаныя з пшанічнай ці ячневай мукі грубага змолу’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)