ко́лючы, -ая, -ае.

1. Такі, якім можна ўкалоць, пракалоць што-н.

Колючая зброя.

2. Які стварае адчуванне ўколу (уколаў).

К. боль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́рам, -у, м.

1. Скаромная (мясная або малочная) ежа.

Чым такі с., ды лепш нішчымніца (прыказка).

2. Тое, што і мясаед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфу́з, -у, м. (разм.).

Стан няёмкасці, збянтэжанасці; няёмкае, часам смешнае становішча.

Вось такі к. здарыўся.

|| прым. канфу́зны, -ая, -ае.

К. выпадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незлічо́ны, -ая, -ае.

Такі, які цяжка або немагчыма палічыць; непамерны па колькасці.

Незлічоныя галасы птушак.

Незлічонае багацце.

|| наз. незлічо́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нячу́тны, -ая, -ае.

Такі, што не робіць шуму; якога не чуваць зусім, вельмі ціхі.

Прайсці нячутнымі крокамі.

|| наз. нячу́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сякі, звычайна ў спалучэннях сякі́такі́, такі́-сякі́ ’абы-які’ (Нас., Сл. ПЗБ), ’нядобры’ (Сержп. Прымхі, Пятк. 2). Гл. сяк1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уні́жаны, -ая, -ае.

Такі, якога ўнізілі, які зведаў на сабе ўніжэнне або выражае ўніжэнне.

У. чалавек.

У. выгляд.

|| наз. уні́жанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упа́дачны, -ая, -ае.

Такі, які бывае пры ўпадку ў грамадскім, культурным жыцці, пасіўна-безнадзейны.

Упадачная гаспадарка.

У. настрой.

|| наз. упа́дачнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́хтык, прысл. (разм.).

Правільна, якраз, дакладна (таксама, такі самы).

Зраблю р. так, як ты сказаў.

Сын — р. бацьказнач. прым., нязм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Цярпліва перанесці, утрымацца ад праяўлення чаго-н.

Такі боль, што не ў.

Не ўтрываў, каб не запярэчыць.