выкрута́сы, ‑аў; адз. няма.
Разм. Мудрагелістыя, вычварныя рухі, лініі. Язда з выкрутасамі. Карнізы з выкрутасамі. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю, робячы розныя выкрутасы то ўлева, то ўправа... Чарот. Двары абгароджаны штакетам, а дзе і добрай габляванай шалёўкай, нават з выкрутасамі над веснічкамі і варотамі. Сабаленка. // Мудрагелістыя моўныя звароты, словазлучэнні. Слоўныя выкрутасы. // перан. Хітрыкі, выкруты. [Следчы:] — Ну вось і добра, што прызналіся без выкрутасаў. Пальчэўскі.
•••
Вырабляць выкрутасы гл. вырабляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Перарывіста, нудна выць (пра сабак, ваўкоў і інш.). Завываюць ваўкі над курганамі. Купала. // Утвараць гукі, падобныя да выцця (пра з’явы прыроды). Сыпаў снег, завываў і скуголіў вецер, ірвучы саламяныя стрэхі. Гурскі. // Перарывіста, працяжна гучаць (пра маторы, сірэну і пад.). Завывалі сірэны. □ Недзе далёка ўсё яшчэ гудзеў, завываў самалёт. Новікаў.
2. перан. Тужліва пець, галасіць. [Чалавек] моцна біў у бубен, спяваў, завываў, балбатаў і скакаў, як звар’яцелы. Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́ма, прысл.
1. Дзіка, роспачна (крычаць, галасіць, раўці і пад.). — Давай грошы! Аддай мае грошы! — нема крычаў Яўхім. Колас. [Дзядзька Вінцук:] — Хворыя паўскоквалі з ложкаў і нема крычалі. Машара. Пакараў даў газ, прытрымаў тармазы, і рухавік нема завыў, а потым з неймавернай сілай ірванулася пад самалёт роўным шэрым палатном узлётная паласа. Алешка.
2. Моўчкі, без слоў. Людзі стаялі і нема дзівіліся на цяжкую салдацкую працу. Лынькоў. [Цётка Марыля] не галасіла, як старая маці, а енчыла нема, без слоў. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дацягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак.
1. што. Працягнуць (у 1—3 знач.) да якой-н. мяжы.
Д. руку да паліцы.
Д. провад да вёскі.
Д. песню да канца.
2. каго-што да чаго. Цягнучы, даставіць куды-н., да чаго-н.
Д. бервяно да берага.
3. што і без дап. 3 цяжкасцю дасягнуць, даставіць да якога-н. месца (разм.).
Самалёт ледзь дацягнуў да аэрадрома.
4. што да чаго. Зацягнуць выкананне, прамарудзіць з якой-н. справай (разм.).
Д. здачу залікаў да восені.
5. Пражыць у якім-н. стане да пэўнага часу, падзеі (разм.).
Хворы дацягнуў да вясны.
Д. да зарплаты.
|| незак. даця́гваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), ад каго-чаго. Аддзяліцца, адпасці.
Гузік адарваўся.
Дошка адарвалася.
2. ад каго-чаго. Аддзяліцца, адысці.
Самалёт адарваўся ад зямлі.
Не а. ад такой прыгажосці.
3. ад чаго. Аддаліўшыся, страціць сувязь з іншымі.
Абоз адарваўся ад атрада.
А. ад кампаніі.
4. ад каго. Пра войскі: аддаліўшыся, страціць сутыкненне з праціўнікам.
А. ад праціўніка.
5. ад чаго. Перастаць часова займацца чым-н. па якой-н. прычыне.
Не а. ад цікавай кнігі.
|| незак. адрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; наз. адры́ў, -ры́ву, м. (да 2—5 знач.).
Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
груз, ‑у, м.
1. Цяжар, вага. Самалёт падскочыў, вызваліўшыся ад грузу скінутых бомбаў. Шамякін. // Цяжкі прадмет. Начапіць груз на леску. // перан.; чаго. Тое, што гняце, мучыць. І людзі выпростваюць плечы, Скідаюць нявольніцтва груз. Астрэйка.
2. Тавары, паклажа, прызначаныя для перавозкі. Сям-там на пуцях стаялі.. платформы з лесам ды з іншымі грузамі. Лынькоў. Неўзабаве ўвесь нарыхтаваны груз быў перанесены на сані. М. Ткачоў.
•••
Мёртвы груз — пра матэрыяльныя каштоўнасці, якія ляжаць без выкарыстоўвання. Золата мёртвым грузам ляжыць у зямлі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіча́к, ‑а, м.
1. Верхняя завостраная частка чаго‑н. Абгніла абалонь, і толькі смаловы стрыжанок вострым спічаком кранаўся зямлі. Кірэйчык. Ярка-бронзавае сонца тырчала на спічаку яліны. Лобан.
2. Вузкая высокая надбудова пірамідальнай або канічнай формы на будынку; шпіль. Як толькі на аэрадроме прызямліўся самалёт і я ўбачыў спічак старой каплічкі, .. у мяне тарганулася сэрца. Скрыган.
3. Тое, што і спіца (у 3 знач.). Узняўся з лаўкі гаспадар, утыркнуў спічак у высокую лапцеву пяту і стаў. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таргану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Рэзкім рухам крануцца з месца. Самалёт таргануўся і яшчэ больш заваліўся ўлева — шасі загразла. Хомчанка. Гулка страляючы круглымі колцамі шызага дыму, трактар шалёна зароў, таргануўся, як у ліхаманцы, наструніўся і асеў назад. Б. Стральцоў. // Зрабіць сутаргавы рух. — Даша! — У Загурскага раз-другі тарганулася шчака. — Ты жартуеш, Даша? Асіпенка. У маці нервова таргануліся вусны, яна памкнулася была сказаць ужо нешта злоснае... «ЛіМ». — Дачка... — Ігнатавы губы горка таргануліся. — П-памірае!.. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эскадры́лля, ‑і, ж.
1. Падраздзяленне ваеннай авіяцыі, якое складаецца з некалькіх звенняў самалётаў. Партызанам нічога не заставалася, як рушыць у паход без батарэй, бо адпомсціць за збіты самалёт сюды, як пасля выявілася, ляцела цэлая эскадрылля цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў. Ваданосаў.
2. Група лётчыкаў, якія ўваходзяць у склад такога падраздзялення. [Камандзір] загадаў першай эскадрыллі адразу пасля пастраення ісці ў баракамеру. Алешка.
3. перан. Разм. Пра вялікую колькасць птушак, рыб і пад. Ля берага ў праменні сонца грэюцца эскадрыллі маленькіх рыбак. Карпюк.
[Фр. escadrille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зні́зіцца сов.
1. (спуститься ниже) сни́зиться;
самалёт ~зіўся — самолёт сни́зился;
2. (уменьшиться) сни́зиться, пони́зиться; упа́сть;
тэмперату́ра ~зілася — температу́ра сни́зилась (пони́зилась, упа́ла);
3. (ослабиться, ухудшиться) пони́зиться;
4. (принизиться) умали́ться, сни́зиться;
значэ́нне яго́ рабо́ты не ~зілася — значе́ние его́ рабо́ты не умали́лось
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)