мя́са, -а, н.
1. Туша ці частка тушы забітых жывёл, птушак, што ідуць у ежу.
Свежае м.
Варанае м.
2. Мяккая частка пладоў, ягад; мякаць (разм.).
◊
Выдраць (вырваць) з мясам (разм.) — пра гузік, аплік: адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры.
Гарматнае мяса — пра салдат, якіх пасылаюць на смерць.
|| прым. мясны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Мясная жывёла (якая гадуецца на мяса). Есці мясное (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чарапа́ха, -і, ДМ -па́се, мн. -і, -па́х, ж.
1. Жывёліна атрада паўзуноў, пакрытая касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што могуць разам з галавой і хвастом уцягвацца ў панцыр.
Марская ч.
2. зб. Рагавыя пласцінкі панцыра гэтай жывёлы, а таксама вырабы з такіх пласцінак.
|| памянш. чарапа́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
|| прым. чарапа́хавы, -ая, -ае і чарапа́шы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ліне́іць ’праводзіць паралельныя лініі на чым-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк.). Разам з рус. наўг., пск., кур. линеить ’тс’ утварае бел.-рус. ізалексу. Да лінія (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́сці́ць ‘прасейваць’ (ТС). Гл. трысціць 2.
Трасці́ць ‘злучаць разам дзве або некалькі нітак’ (ТСБМ), ‘звіваць дзве ніткі ў адну’ (Сл. ПЗБ). Гл. трысці́ць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́мерхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абл. Выгаладацца. [Алена Андрэю:] — Чаму ты не ясі? — Яшчэ не вымерхаўся. Чарнышэвіч. — Пачакай крыху, паспееш, вымерхалася вельмі; вось увойдуць у хату мама і будзем разам вячэраць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бэ́бахі, ‑аў; адз. няма.
Разм.
1. Вантробы, кішкі. Бэбахі выпусціць.
2. Груб. Зношаныя рэчы, лахманы. Юста рассцілае нейкія бэбахі на тапчане, куды і пераходзіць Ганна разам з народжаным сынам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зва́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Склока, сварка. На што ж на зямлі Сваркі і звадкі, боль і гора, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор? Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падплёт, ‑у, М ‑плёце, м.
Двайное перапляценне на падэшве лапцяў. На лапцях матляліся канцамі стаптаныя акраўкі з падплёту, злёгку шлёгалі раз за разам то па нагах, то па пяску. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́прадкі, ‑дак; адз. няма.
Разм. Вячоркі, на якіх прадуць. На канікулы .. [сябры] разам ездзілі да бацькоў у Рудзенск і ў доўгія зімовыя вечары заглядалі часта на попрадкі да вясковых дзяўчат. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссялі́цца, ссялюся, сселішся, сселіцца; зак.
Пасяліцца разам, перасяліцца з розных мясцін. Да калектывізацыі на гэтым востраве было нават некалькі хутаркоў, якія пазней ссяліліся ў цэнтр калгаса імя Карла Маркса. Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)