ушчэ́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ушчаміць.
2. у знач. прым. Абражаны, зняважаны. Ушчэмленае самалюбства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цырава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад цыраваць.
2. у знач. прым. Залатаны цыраваннем. Цыраваныя панчохі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штрыхава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад штрыхаваць.
2. у знач. прым. Пакрыты штрыхамі. Штрыхаваная кераміка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арганізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад арганізаваць.
2. у знач. прым. Падпарадкаваны пэўнаму плану, парадку, упарадкаваны. Партызанскі рух меў арганізаваны характар. Арганізаванае змаганне.
3. у знач. прым. Аб’яднаны, згуртаваны для якой‑н. мэты, які ўваходзіць у склад якога‑н. аб’яднання, арганізацыі. [Сцёпка:] — Я ўжо думаю паступіць у камсамол, каб быць арганізаваным і весці барацьбу з буржуазіяй за наша сялянскае жыццё. Колас.
4. у знач. прым. Які вызначаецца сабранасцю, самадысцыплінай, уменнем дзейнічаць дакладна і планамерна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закры́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закрыць.
2. у знач. прым. Які мае дах, сцены; крыты. Закрыты вазок. □ Малако прывезлі ў закрытай зялёнай машыне. Пальчэўскі.
3. у знач. прым. Не для ўсіх даступны. Закрыты партыйны сход. Закрыты конкурс.
4. у знач. прым. Скрыты, не яўны; унутраны. Закрытая форма туберкулёзу.
•••
Закрытае галасаванне гл. галасаванне.
Закрытае мора гл. мора.
Закрытае пісьмо гл. пісьмо.
Закрытая навучальная ўстанова гл. установа.
Закрыты склад гл. склад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забы́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад забыць.
2. у знач. прым. Які не захаваўся ў памяці. Калісь вясной — такой забытай, даўняй — Надсеклі клён, каб сок салодкі даў ён. Чарнушэвіч.
3. у знач. прым. Пакінуты без увагі; закінуты. Цяпер .. [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая. Колас.
4. у знач. прым. Незнарок, па няўважлівасці пакінуты дзе‑н. Па падлозе рассыпаны былі падраныя паперы, а на стале ляжаў грудок кніг — можа забытых, а можа наўмысля пакінутых тут. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассе́яны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад рассеяць.
2. у знач. прым. Раскіданы на вялікай прасторы. Рассеянае насельніцтва. □ Збіраліся салдаты з рассеяных часцей. Чорны.
3. у знач. прым. Аслаблены ў выніку распаўсюджання ў розных напрамках. Вялікая люстра пад столлю запалілася мяккім рассеяным святлом. Васілёнак.
4. у знач. прым. Такі, у якога рассейваецца ўвага; няўважлівы. — Са мной гэта часта здараецца, ды — нічога, я чуў, што і прафесары бываюць рассеяныя. «Полымя». // Які выказвае няўважлівасць. Рассеяны погляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лаба́ч ’чалавек з вялікім ілбом’ (БРС), лоба́ч ’здаравяка’ (ТС), ’кукса; карова без рог’ (Сцяшк.) суадносіцца з прым. лабаты (гл.). У выніку пераносу значэння паводле падабенства палес. лаба́ч ’невялікі шчупачок’ (Крыв.) утворана пры дапамозе суф. ‑ач, які ўказвае на характэрную знешнюю прыкмету (Сцяцко, Афікс. наз., 95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́крыцца ’завівацца’ (Касп.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 183) бачыць дзве магчымасці тлумачэння паходжання слова: са слав. *sukriti sę, звязанага з прым. *sukrъ(jь) і, далей, з *sučiti, *sъkati (гл. сукаць) або ад літ. sukrùs ’вяртлявы, жвавы’, sùkras ’тс’, лат. sukrs ’жвавы, энергічны’. Гл. таксама сукро.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
збі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад збіць.
2. у знач. прым. Пашкоджаны, сапсаваны ўдарамі. Збітая падкова. Збіты буфер. // Разм. Стаптаны (пра абутак). Збітыя боты. Збітыя абцасы. // Са здзёртай скурай. Збітае калена.
3. перан.; у знач. прым. Усім вядомы, зацяганы. Збіты выраз. Збітыя параўнанні. Збітая тэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)