публі́чны, -ая, -ае.

1. Які ажыццяўляецца ў прысутнасці публікі, адкрыты.

Публічнае выступленне.

Публічна (прысл.) заявіць.

2. Прызначаны для шырокага наведвання, агляду і пад.

Публічная бібліятэка.

Публічная выстаўка.

Публічны дом — памяшканне, дзе прастытуткі прымаюць наведвальнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяля́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Хлеў для цялят.

Пабудаваць ц.

2. Той, хто даглядае цялят.

3. Таварны вагон, прызначаны для перавозкі жывёлы (разм.).

|| ж. цяля́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кадзіро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для кадзіравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

педыкю́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для педыкюру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзіма́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для ўдзімання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баявы́, -а́я, -о́е.

1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вядзеннем бою; прызначаны для бою.

Баявое заданне.

Б. патрон.

2. Гатовы да барацьбы, загартаваны ў баях.

Баявая група.

3. Смелы, энергічны, рашучы.

Б. хлопец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

далуча́льны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для далучэння.

Д. провад.

2. У граматыцы: які з’яўляецца дапаўненнем, дадаткам да чаго-н. або які служыць для далучэння ці заснаваны на спосабе далучэння.

Далучальныя адносіны.

Д. злучнік.

Д. сказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выязны́, ‑ая, ‑ое.

1. Звязаны з выездам куды‑н. Выязная сесія суда.

2. Прызначаны для выезду. Выязныя вароты.

3. Прызначаны для язды. Выязны конь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэлега́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Выбраны або прызначаны прадстаўнік якой-н. арганізацыі, установы, калектыву на сход, канферэнцыю, з’езд і пад.

|| ж. дэлега́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дэлега́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

корманарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для нарыхтоўкі кармоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)