дапіка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго і без дап.
Разм. Злосна папракаць. А прыходзіў хто-небудзь да Валі, старэйшыя сёстры скоса паглядалі і дапікалі яе: навошта павяла поўны пакой, глядзі, колькі пяску панеслі, вечна з табою спакою няма. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напаўго́ласа, прысл.
Не моцна, не гучна, не на поўны голас. Пець напаўголаса. □ Васіль захадзіў па пакоі ўзад і ўперад, дэкламуючы верш напаўголаса. Дуброўскі. Заранік і Наташа схіліліся над столікам і, разглядаючы альбом са здымкамі, гаварылі паміж сабой напаўголаса. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нэ́ндзны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дрэнны, мізэрны. Нэндзны ўраджай. □ Бліжэй да вёскі на шараватых агародах раскінуўся нэндзны бульбоўнік. Бядуля.
2. Поўны нэндзы (у 3 знач.); нудны. Бадай што першы раз за ўвесь гэты нэндзны вечар шчыра ўсміхнуўся Барукоў. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тэза́ўрус ‘поўны тлумачальны слоўнік’ (ТСБМ), ст.-бел. тезаврусъ ‘тс’: в книгахъ тезаврусъ, то есть скарбом называють (1595 г., ГСБМ). Запазычана з лац. thesaurus, зафіксаванага ў лацінскамоўных тэкстах ВКЛ як ‘скарб, каштоўнасць, маёмасць’ (Жлутка, 335) з с.-грэч. θησαυρος ‘скарб, каштоўнасць, сховішча’. Значэнне ‘кніга, слоўнік’, відаць, пераноснае ад ‘тое, што запісана, улічана’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грацыёзны, ‑ая, ‑ае.
Поўны грацыі (у 1 знач.); прыгожы ў позах, зграбны. Грацыёзная паходка. Грацыёзная постаць. □ Еўрапейская казуля невялікая, у метр даўжынёй, грацыёзная і быстрая ў сваіх рухах жывёла. Прырода Беларусі. // Стройны па форме, вытанчана прыгожы (пра творы мастацтва). Грацыёзны танец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасці́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Які характарызуецца дасціпнасцю, поўны дасціпнасці. Дасціпны хлопец. Дасціпны розум. □ Дасціпным словам, трапнай карыкатурай у спецыяльным сатырычным дадатку змагаецца.. [газета] з гультаямі, бракаробамі, прагульшчыкамі. «Звязда».
2. Цікаўны, дапытлівы. Ад дасціпнага вока Анежкі не схавалася, што сяброўка нечым засмучана. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задаво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад задаволіць.
2. у знач. прым. Поўны пачуцця задавальнення, задаволенасці. Вязальшчыцы з Вольчынага звяна, задаволеныя і вясёлыя, пайшлі за жняяркай. Мележ. // Які выражае задавальненне (у 2 знач.). Іван Мацвеевіч усміхнуўся задаволенай усмешкай. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зласлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Поўны злосці, варожасці. — І зласлівая ты, цётка! Ніяк таго пеўня не забудзеш. Лынькоў. Адзінства славянскіх народаў і народаў Прыбалтыкі — гэта несакрушальная скала, аб якую разаб’юцца зласлівыя хвалі нямецкага мілітарызму. «Звязда». // Які выражае злосць. Зласлівы погляд. Зласлівая ўсмешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ўна,
1. Прысл. да поўны (у 1, 2 і 3 знач.).
2. у знач. вык. Разм. Вельмі многа каго‑, чаго‑н. Агледзела [Марылька] воз, а там усялякага дабра поўна. Якімовіч. Адчынены вокны, і відаць, што ў хаце-чытальні поўна народу. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́свіра, ‑ы, ж.
Белая круглая булачка з крутога прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца ў абрадах праваслаўнага набажэнства. Пісарскі трыумф поўны, а вянец гэтаму трыумфу — просвіра, якую і падносіць яму Крэшчык у канцы абедні на срэбранай талерцы па загаду а. Мікалая. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)