засушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць сухім; высушыць. Засушыць кляновы ліст. Засушыць рыбіну.

2. перан. Разм. Пазбавіць жывасці, яркасці, выразнасці. Засушыць спектакль. □ Кірыла сумна ўсміхнуўся: ён не вельмі багаты на метафары і параўнанні. Заўсёды пакутліва шукаць іх, каб былі трапныя, арыгінальныя. Ён вінаваціць газету — яна засушыла. Шамякін.

3. перан. Разм. Прыпыніць, спыніць, развіццё чаго‑н. Засушыць ён можа справу, — І цябе й тваю заяву — Пад сукно. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развянча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Пазбавіць ранейшай славы, усеагульнага прызнання, паказаўшы адмоўныя бакі каго‑, чаго‑н. Развянчаць культ асобы. □ Партыя .. рашуча развянчала суб’ектывізм, які падмяняў навуковы падыход да вырашэння буйных задач неабгрунтаванымі імправізацыямі. «Звязда». — Трэба ўзброіць гарадскую арганізацыю, развянчаць «тэарэтыка» Замерштэйна. Пестрак.

2. Разм. Скасаваць, аб’явіць несапраўдным чый‑н. шлюб, узяты па царкоўнаму абраду. — Татачка, мой родны, Мяне развянчайце, Ручкі мае развяжыце, Слоўца маё адкажыце! З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́па ‘ марудна, павольна (пра рост)’ (шчуч., свісл., Сл. ПЗБ), ту́по ‘вельмі павольна (пра хадзьбу)’ (Клім.). Параўн. славац. tupo ‘абыякава’, ‘тужліва, сумна’, ‘нудна’. Паводле Махэка₂ (661), апошняе ўзыходзіць да прасл. *tǫpiti, самастойнага дзеяслова, не звязанага з прыметнікам *tǫpъ ‘тупы’, параўн. чэш. tupitпазбавіць хуткасці’, польск. tępić ‘знішчаць, вынішчаць’; раней — ‘прыніжаць, дыскрэдытаваць’, што знаходзіць адпаведнікі ў тупі́ті ‘тупіць, вынішчаць’ (Вруб.), ст.-бел. тупети ‘слабець’, тупитися ‘тс’ (ГСБМ, дзе звязваецца з тупый ‘тупы’). Борысь (631) значэнне ‘нішчыць, пераследаваць’ выводзіць з больш ранняга ‘пазбаўляць вастрыні, рабіць тупым (напрыклад, рэжучыя прылады)’. Кралік (634) дзеяслоў «з духоўнай сферы» славац. tupiť ‘прыгнятаць, зневажаць’ выводзіць з ‘наступаць, прыціскаць’, адкуль otupný ‘аднастайны, нудны’. Сюды ж, відаць, тупава́ты (пра гліну) ‘гліна нязначнай вязкасці’ (Нар. словатв.), ‘глухаваты’: тупава́ты на ву́шы (луцэ., Сл. ПЗБ), тупова́ты ‘разумова абмежаваны, някемлівы’ (ТС), дзе прысутнічае сема ‘слабы, непаўнавартасны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адмо́віць, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; заг. адмоў; зак.

1. Не задаволіць чыёй‑н. просьбы, патрабавання; не згадзіцца даць што‑н., каму‑н. У Валодзі многа, вельмі многа сяброў-прыяцеляў, якім ён дапамагае, і яны яму ні ў чым не адмовяць. Вішнеўскі. // Абмежаваць у чым‑н., пазбавіць чаго‑н. Адмовіць сабе ва ўсім неабходным.

2. Не даць згоды на шлюб. Вера прыйшла.. з намерам адмовіць сватам, як раіла маці, з павагаю, не трацячы сваёй годнасці. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Зняць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх; здзець з сябе ўсё, многае; адазваць адкуль-н. усіх, многіх.

П. дзверы з завесаў.

П. шапкі.

П. дывізіі з фронту.

2. што. Адмяніць усё, многае, адмовіцца ад усяго, многага.

П. судзімасць.

П. прапановы.

3. што. Садраць, зняць з якой-н. паверхні ўсё, многае.

П. бінты з ран.

4. каго-што. Пазбавіць усіх, многіх магчымасці дзейнічаць, вызваліць ад чаго-н. усіх, многіх.

П. баксёраў са спаборніцтваў.

П. з работы.

5. што. Скапіраваць усё, многае.

П. копіі з дакументаў.

6. Тое, што і паздымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

порази́ть сов.

1. (нанести удар) паразі́ць; уда́рыць; (попасть) папа́сці (у што), тра́піць (у што); пацэ́ліць;

порази́ть пу́лей паразі́ць ку́ляй;

порази́ть на́смерть паразі́ць насме́рць;

порази́ть гро́мом уда́рыць гро́мам;

порази́ть цель паразі́ць цэль [тра́піць (папа́сці) у цэль];

2. (победить) паразі́ць, перамагчы́; (разбить) разбі́ць;

порази́ть врага́ перамагчы́ во́рага;

порази́ть неприя́тельские войска́ разбі́ць варо́жыя во́йскі;

3. мед. пашко́дзіць; (разбить) разбі́ць; (лишить зрения, слуха и т. п.) пазба́віць зро́ку (слы́ху і да таго́ падо́бнае), зрабі́ць сляпы́м (глухі́м і да таго́ падо́бнае); кроме этого переводится другими конструкциями: его́ порази́ла слепота́ ён стра́ціў зрок (асле́п, пераста́ў ба́чыць);

его́ порази́л парали́ч яго́ разбі́ў пара́ліч;

4. перен. (произвести сильное впечатление) ура́зіць; (удивить) здзіві́ць;

э́то изве́стие меня́ порази́ло гэ́та ве́стка мяне́ здзіві́ла;

э́то порази́ло воображе́ние гэ́та ўра́зіла ўяўле́нне;

порази́ть до глубины́ души́ ура́зіць да глыбіні́ душы́;

5. юр. пазба́віць (каго, чаго);

порази́ть в права́х пазба́віць право́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Апавіць, абвязаць, абматаць што‑н. вяроўкай, дротам і пад. [Ніне] здавалася, што калючы дрот аблытаў, апутаў, як павуцінне, увесь горад. Мележ.

2. перан. Пазбавіць каго‑н. свабоды дзеянняў; падпарадкаваць сабе. Лазун хацеў бы валодаць усёй вёскай, трымаць яе ў сваіх руках, аблытаць павуцінай даўгоў, зрабіць залежнай ад сябе. Хромчанка.

3. перан. Збіць з толку, увесці ў зман. [Мелех:] Аблыталі мяне ліхія людзі, і я вялік грэх мог на душу ўзяць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

1. Па-разбойніцку напаўшы, сілай адабраць у каго‑н. што‑н. Нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі і абрабавалі арцельную гаспадарку. Жычка. Сам злодзей, Мартыневіч мог украсці толькі нешта дробнае, але каб так абрабаваць чалавека, то не. Чарнышэвіч. // Непамернымі падаткамі, паборамі або карыстаючыся ашуканствам, абабраць каго‑н.

2. перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць. Для беларусаў і ўкраінцаў рыхтаваў [Пілсудскі] легіёны асаднікаў і заключаў змовы з езуітамі. Трэба ж абрабаваць зямлю і душу. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., каго-што.

1. Прасейваючы, аддзяліць. Насыпала [маці] свежае жытняй мукі, Пазаддзе адсеяла І асцюкі І доўга пасля, не шкадуючы сілы, Крамянае цеста Мясіла, мясіла. Грахоўскі. // перан. Пазбавіць сваю памяць, свае ўяўленні ад другараднага, неістотнага.

2. перан. У выніку адбору вывесці каго‑н. з ліку, складу чаго‑н., адлічыць.

3. Пасеяць нанава на месцы вымаклага, неўзышоўшага.

4. Закончыць сяўбу. Язэпка ведаў, што як пачынаецца вясна, войт не дасць перадышкі, пакуль не адсеюць усе панскія палеткі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Пазбавіць волі, незалежнасць закабаліць. Ніколі, мой народзе, ты не схіляў галавы перад тым, хто калі-небудзь імкнуўся заняволіць цябе. Купала. І асабліва людзі беларускага Палесся выявілі свой гераічны патрыятызм цяпер, у час Вялікай Айчыннай вайны, калі самы найзлейшы на ўсе вякі, самы крывавы і паганы вораг уварваўся на беларускую зямлю, каб прысвоіць яе сабе, навекі яе заняволіць і ўздзець на наш народ ланцугі рабства. Чорны. // Падпарадкаваць сваёй уладзе, паставіць у залежнае становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)