Тыпагра́фія ‘друкарня’ (ТСБМ), ст.-бел. типография ‘тс’ (1633 г., ПГС). Хутчэй за ўсё, у названым значэнні запазычана праз рус. типогра́фия ‘тс’ ці непасрэдна з ням. Typographie або франц. typographie ‘тс’ (з грэч. τύπος ‘адбітак’ і γραφω ‘пішу’), гл. Арол, 4, 72; параўн. польск. typografja ‘майстэрства друку’ (Варш. сл.). Віткоўскі (Зб. Русаку, 241) для рускай мовы дапускае польскае пасрэдніцтва, відаць, праз старабеларускую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́кам, прысл.

1. Плячом уперад, павярнуўшыся напалавіну. Айцец Амброзіо сядзеў у сваім маленькім кабінеціку ля пісьмовага стала, бокам да дзвярэй. Маўр. Гаспадыня.. бокам усунулася ў пакой. Бядуля.

2. Разм. Не прама, крыва. Ды граблі-пальцы, як чужыя.. Пяро трымаюць бокам, крыва І водзяць ручку баязліва. Колас.

3. Разм. Кружным шляхам, у абход. І тады зрабілася ясна — хмара пройдзе бокам. Карпаў. // перан. Не непасрэдна, праз пабочных асоб. [Андрэй] бокам дачуўся, што бацька жыве, як і раней. Галавач. — Праўда, і грошы не малыя: тысяч з восем набярэцца, — паведамляе першы, спадзеючыся хоць бокам дазнацца, як паставіцца да такой сумы галоўбух. Скрыган.

•••

То бокам то скокам — як выпадзе, як давядзецца, пераадольваючы цяжкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падра́д ​1, ‑у, М ‑дзе, м.

Абавязацельства выканаць якую‑н. работу за пэўную плату, а таксама работа, што выконваецца паводле такога абавязацельства. Прадпрыемец быў — гарадскі памешчык. У вайну ён узяў падрад на шынельнае сукно і нажыўся. Чорны. Салдаты ад нуды бадзяліся па вуліцах, зарланілі песні, пілі гарэлку, бралі падрады на работу. Хомчанка. Такіх падрадаў, як трапіў гэты, на станцыі, Антон яшчэ ніколі не меў. Ракітны.

падра́д ​2, прысл.

Непасрэдна адзін за другім, без перапынку; запар. Дожджык імжыць вось ужо больш тыдня падрад. Галавач. Людміла падумала, што і Іван Іванавіч, мусіць, спіць. Падрад тры аперацыі. Арабей. // (звычайна з займ. «усё», «усе»). Без выключэння, без разбору. Прэміраваць усіх падрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папярэ́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які быў раней чаго‑н., знаходзіўся непасрэдна перад чым‑н. Гэтыя дні самастойнага жыцця надалі.. [людзям] вопыту больш за ўсе папярэднія гады. Маўр. У паветры яшчэ стаяла рэха папярэдняга ўдару, а ўжо раздаваўся новы. Васілёнак. // у знач. наз. папярэ́дняе, ‑яга, н. [Дзімін:] — З Кашыным пагутарым на бюро, дарэчы, і пра папярэдняе напомнім. Карпаў.

2. Які папярэднічае чаму‑н. асноўнаму, галоўнаму, які бывае перад чым‑н. Першыя пяць дзён былі прысвечаны папярэднім гульням у дзвюх падгрупах. «Звязда». // Такі, які можа быць зменены, перагледжаны; неканчатковы. Папярэднія падлікі. □ Паходня падзяліўся з Янукевічам сваімі папярэднімі планамі. Хадкевіч.

3. Такі, які робіцца, праводзіцца загадзя. Папярэдні продаж білетаў. Стол папярэдніх заказаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апры́ндзіцца ’здохнуць’ (Жд.). Магчыма, экспрэсіўны варыянт апрэгчыся, прычым паяўленне ‑н‑ можа тлумачыцца і наяўнасцю гіпатэтычнага польскага адпаведніка з насавым галосным. Параўн. яшчэ літ. aprìmti ’супакоіцца’, лат. aprèmdêt, aprèmdinat ’супакоіць, ахаладзіць’; гэты ж дзеяслоў выступае ў форме aprindinât. З другога боку, ці не трэба тут параўнаць з рус. прунда ’чалавек, які хварэе нетрыманнем мачы’, пры прудить(ся) ’мачыцца ў пасцель’, тады апрындзіцца непасрэдна можна звязаць з апрудзіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абца́с, абсац (Гарэц., Др.-Падб., Сцяц., Яруш.). Запазычанне праз польск. obcas з ням. Absatz (Кюнэ, Poln., 82). У працэсе запазычання ў польскай мове адбылася дистантная метатэза — нерэгулярная з’ява, якая выклікана камбінаторнымі цяжкасцямі, не тыповымі для славянскай структуры слова (Absatz > obsac > obcas). Магчыма, што слова было непасрэдна запазычана ў беларускую мову, улічваючы распаўсюджанасць нямецкага рамяства ў гарадах Беларусі. Гл. Вольскі, Узв. 3, 9–10, 97.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўця́к 1 ’жоўты пясок’ (ТСБМ). Ад прыметніка жоўты (гл.) быў утвораны адцягнены назоўнік на ‑ь (žьltь > жоўць), адкуль з суфіксам ‑ак назва носьбіта адзнакі (параўн. жвірак ’від глебы’).

*Жаўця́к 2, жовтя́к, жовте́к ’грыб махавік, Xerocomus’ (камян., драг., Жыв. сл., 189, 190). Утварэнне, як і жаўцяк 1, магчыма, пад уздзеяннем мадэлі назваў грыбоў сіня́к, пазня́к, якія ўтвараліся непасрэдна ад прыметніка з мяккай асновай (гл. Сцяц., Афікс. наз., 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рцыя ’пэўная колькасць чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’луста хлеба’ (Нас.), ’чарка’ (Дразд.; Нас.; пін., Сл. ПЗБ), ’частка’ (Ласт.), по́рца ’тс’ (Федар.; Шат.), ’шклянка; невялікая шклянка на гарэлку’ (бяроз., Сл. ПЗБ; палес., З нар. сл.). Параўн. рус. порция ’пэўная колькасць, доза’, ’чарка гарэлкі’. Лацінізм, ад лац. portio ’частка’, у Ластоўскага (Ласт., 513) адзначаецца як запазычанне з франц. Імаверна, звязана з аптэкарскай тэрміналогіяй, адсюль магло засвоіцца непасрэдна з лаціны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тост ’застольная здравіца, прапанова выпіць у гонар каго-небудзь’. Запазычана праз рускую мову з ням. Toast ці франц. toste альбо непасрэдна з англ. toast ’тс’, што з лац. panis tostus ’падсмажаны хлеб’, скібку якога разам са шклянкай (вады) у Англіі ставілі перад выступоўцам або перад тым, хто будзе абвяшчаць здравіцу (Фасмер, 4, 88; ЕСУМ, 5, 609; Чарных, 2, 253). Сюды ж то́сцер, то́стэр ’прыстасаванне для падсмажвання хлеба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ко ‘толькі’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Арэальна і фармальна суадносіцца з літ. tìk ‘тс’, няясным па паходжанні, гл. Смачынскі, 676; заканчэнне, магчыма, пад уплывам польск. tylko ‘тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 153), параўн. ты́ко пташе́чого молока́ ныма́ ‘ўсяго ўволю’ (маларыт., Бел. дыял. 1, 93). Параўн., аднак, славен. tik ‘непасрэдна, усутыч’, што да *tykati (Фурлан у Бязлай, 4, 180), гл. тыкаць 1. Параўн. тулько 1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)