Гіжа́ць ’быць надта ўзбуджаным’ (Сцяшк.). Гэты дзеяслоў звязаны з назвай насякомага гіж (гл.). Такая сувязь зразумелая і звычайная. Параўн. у польск. мове giez ’авадзень’, gzić się ’скакаць, бегаць, сваволіць і да т. п.’ (гл. гэта слова ў Слаўскага, I, 387). Сюды ж і гіжува́ць ’бегаць ад укусаў сляпнёў, аваднёў і мух’ (Бяльк.).

Ґіжа́ць ’кішэць’ (Сцяц.), ґіжэ́ць ’кішэць, звінець, гудзець, гаманіць, крычаць’ (Сл. паўн.-зах.). Здаецца, гэтыя словы ўзніклі азванчэннем зычных з кішэць (гл.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 224), бел. дыял. гіжа́ць з’яўляцца ітэратывам-дуратывам на ‑jati ад дзеяслова *gъziti (з падаўжэннем ъ > у).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́шні, лі́шній, лі́шненькій ’які перавышае ўстаноўленую норму, колькасць’, ’празмерны’, ’непатрэбны’, ’дадатковы’ (Бяльк., Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), лі́шне, лі́шня, лі́шнёнадта, празмерна’ (Шат., Сл. ПЗБ, ТСБМ), лі́шняго ’больш за норму’ (Янк. 1). Укр. ли́шній, ли́шний, рус. ли́шний, ст.-рус. лишьнии; польск. liszhy, liszni (запазычаныя з бел. мовы), н.-луж. устар. lišny празмерны’, серб.-харв. устар. najlišno ’найбольш’, балг. лишен ’непатрэбны’, прасл. lišьnъ ’які застаецца’, празмерны’, ’непатрэбны’ (Слаўскі, 4, 293–294). Да lixъ > лі́ха (гл.). Сюды ж лі́шніца ’лішак; большае, чым можна’, ’дастатак’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., Яўс., ТС, Шат.; пух., Жд. 2; лях., карэліц., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́лат, ‑а, М ‑лаце, м.

1. Казачны герой незвычайнай сілы, удаласці і мужнасці; асілак. // Чалавек вялікага росту і сілы; велікан, гігант. [Багданёнак] быў волат гадоў трыццаці. Чарнышэвіч. Волатам выглядае цельшынскі дзед Мікіта. Пшыркоў. // перан. Што‑н. надта вялікіх памераў. На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў. В. Вольскі.

2. перан. Чалавек выдатных здольнасцей, геній; тытан. У гэтай сялянскай хаце адбылася першая сустрэча волатаў нашай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праца; пр. прапёр, ‑перла; заг. прапры; зак.

Разм.

1. каго-што. Пранесці, працягнуць што‑н. цяжкае, вялікае. Праперці мех бульбы.

2. што. Прайсці хутка, праехаць значную адлегласць. Праперці пешшу дзесяць кіламетраў.

3. каго. Груб. Выгнаць, прагнаць адкуль‑н. Яму [Бабру] прыйшлося надта крута: Яго з работы Леў прапёр. Валасевіч. // Гонячыся за кім‑н., прагнаць яго куды‑н. Насця Сурага выламала з плота доўгі прут і праперла Маню аж за сяло. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вон,

1. прысл. Прэч, на двор. Выгнаць з хаты вон.

2. выкл. Ужываецца ў значэнні загаду выйсці. Вон адсюль! — Вон, каб мае вочы вас не бачылі!.. Ракітны.

•••

Вон з вачэй — прэч.

Дух вон з каго гл. дух.

(Хоць) душа вон гл. душа.

З рук вон — а) дрэнны; вельмі дрэнны. Ледзь Морж прыпоўз назад і — плюх! — у мора. Адлежваўся, бядак, нямала дзён. Каханне атрымалася — з рук вон. Корбан; б) вельмі, надта. Абстаноўка, шчыра кажучы, з рук вон дрэнная. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад драць.

2. у знач. прым. Разадраны на кавалкі. [Шпалеры] звісаюць дзе-нідзе дранымі шматкамі. М. Стральцоў.

3. у знач. прым. Зношаны да дзірак, падраны. Дранае адзенне. □ Возчык — стараваты напалоханы дзядзька ў драным кажуху — боязна прыткнуўся ў перадку. Быкаў.

4. у знач. прым. Здробнены на тарцы. Курловіч еў .. [бліны] з лоем і хваліў за смак, прызнаваўся, што надта любіць увосень бліны з дранай неляжалай бульбы і пшанічнай мукі. Дуброўскі. / Пра стравы. Драныя аладкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спапялі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Спаліць датла, ператварыць у попел. Хадзіў агонь на двор з двара, Жалобна ветры вылі. Славуты домік песняра Фашысты спапялілі. А. Александровіч. Усё пярун тут спапяліў. Тут балявала смерць па-царску. Дайнека. / у перан. ужыв. Вочы .. [Сёмкі] гатовы, здаецца, спапяліць усё перад сабой. Лынькоў.

2. перан. Растраціць у барацьбе з чым‑н. (жыццё, сілы і пад.). А ці не надта замнога для лёсу аднаго пакалення каханняў, надзей, запаветных імкненняў спапяліў ваенны пажар? Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

далёкі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на вялікай адлегласці або які мае вялікую працягласць.

Далёкая планета.

Д. стрэл.

Далёкая дарога.

На далёкіх подступах (таксама перан.). Далёкая старонка без ветру сушыць (прыказка).

2. Аддзелены ад сучаснага вялікім прамежкам часу.

Далёкае мінулае.

3. Які не мае блізкіх кроўных сувязей.

Д. родзіч.

4. перан. Які мае мала агульнага з кім-, чым-н.

Мы з ім далёкія людзі.

Д. ад навукі чалавек.

5. ад чаго. Які не мае намеру рабіць што-н., думаць пра што-н.

Я д. ад думкі абражаць вас.

6. (толькі з адмоўем). Разумны, кемлівы (разм.).

Дзяўчына не надта далёкая.

|| наз. далёкасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́ўны, -ая, -ае.

1. Гладкі, прамы, які не мае ўзвышэнняў, патаўшчэнняў, выгібаў.

Роўная мясцовасць.

Дарога ідзе роўна (прысл.). Роўнае вудзільна.

2. Аднолькавы, надта падобны, такі ж (па велічыні, значэнні, якасці).

Роўныя сілы.

На роўных пачатках.

Быць роўным каму-н. Гаварыць як з роўным (наз.). Як роўныя (на роўных правах, падставах, у роўных адносінах).

3. Раўнамерны, спакойны.

Р. пульс.

Роўна (прысл.) дыхаць.

Р. голас.

4. Пастаянна аднолькавы і спакойны, ураўнаважаны.

Роўнае жыццё.

Р. характар.

5. Цалкам аднолькавы па велічыні.

Роўныя долі.

6. Які знаходзіцца на адной лініі з кім-, чым-н. (па вышыні, глыбіні і пад.).

Кукуруза вырасла роўная з чалавекам.

Роўны лік — лік круглымі лічбамі, без дробаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бузава́ць ’біць, лупцаваць’ (Бяльк.), буза́ніць ’біць’. Рус. бузова́ть ’тс’, укр. бузува́ти ’тс’; ’рабіць вымову’. Запазычанне з польск. buzować ’тс’ (параўн. і buza ’лаянка, вымова’). Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 47; Шанскі, 1, Б, 216. Польскае слова ўзята з італ. far buzzo ’злавацца’ (Брукнер, 51). Вельмі няпэўная сувязь усёй групы слоў з бузіна́ і да т. п., як і сувязь (Мацэнаўэр, Cizí sl., 127) з літ. baũsti ’прымушаць, караць’ (Фасмер, 1, 233; яшчэ Шанскі, там жа). Надта няпэўным з’яўляецца вывядзенне ўсх.-слав. (укр.) слоў прама з італ. мовы (так Рудніцкі, 241). Аб бузава́ць ’пэцкаць і да т. п.’ гл. пад буза́2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)