відаво́чна,
1. пабочн. Напэўна, відаць; мабыць, мусіць. Голас, у якім чулася шчырая жаласць і спачуванне, відавочна, належаў пажылой жанчыне. Васілевіч. Зараз Антона Пятровіча па вечарах Віктар амаль не бачыў: відавочна, у таго была тэрміновая работа на базе. Даніленка.
2. прысл. Яўна, прыкметна; адкрыта. Кадэты відавочна цягнулі за цара, але, не зважаючы на гэта, адносіны паміж самаўладствам і думаю пагоршваліся. Колас.
3. безас. у знач. вык. Ясна, бясспрэчна. [Кандраценка:] — Зусім відавочна стала, што гораду патрэбен галоўны архітэктар. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. забраў, ‑ла, ‑ло; зак.
Разм.
1. Брыдучы, зайсці далёка. [Тварыцкі] не даглядзеў чараду, і адна карова забрыла ў лес. Чорны. — Добрую сухастоіну знайсці нялёгка: аж пад Пугачову грыву забрылі. М. Стральцоў.
2. Брыдучы, зайсці куды‑н. выпадкова, мімаходам. Ніхто не заглядвае, мабыць, сюды, Не кратае хмызу, зарослых дарожак, Хіба забрыдзе калі лось малады, Зашоргае лісцем асыпаным вожык. Ляпёшкін. З хаты Тарэнта бачыць увесь свой хутар, кожнага чалавека, які забрыдзе на яго зямлю. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрабіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. Прабіцца, прарвацца праз што‑н. з сілай — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Мабыць, па гэтай шашы ў мірныя дні і машын хадзіла вельмі мала, бо праз каменне бруку сям-там папрабіваліся чэзлыя зялёныя парасткі. Сабаленка.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Выступіць на паверхню — пра ўсё, многае. Пачырванеў.. [брыгадзір], аж кроплі поту на носе папрабіваліся. Шынклер.
3. Накалоцца на што‑н. вострае — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́хкаць, ‑ае; незак.
Разм.
1. Стукаць. Тахкае і прарэзліва шуміць за Грынямі на рацэ калгасная лесапілка. Пташнікаў. / Пра часткі механізмаў, што працуюць. Непадалёк .. аднастайна тахкаў рухавічок перасовачнай электрастанцыі. Броўка. / Пра аўтаматычную зброю. Тахкае кулямёт.
2. Рытмічна пульсаваць, моцна біцца, стукаць (пра сэрца). Моцна-моцна тахкае .. сэрца, нібы хочучы вырвацца, паляцець з грудзей. Лынькоў. Сэрца ў .. [Цімоха] тахкала так моцна, што, мабыць, пачуў і .. [Сымон]. Навуменка. // безас. Пра пачуццё шуму, удараў (у галаве, вушах і пад.). Тахкае і баліць у галаве. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бінда́лікі 1 ’найніжэйшы гатунак карунак’ (Шн.). Мабыць, з польск. bindalik ’шалік, пояс, стужка і г. д.’ (а гэта да ням. Bändel, с.-лац. bendellum, гл. Варш. сл., 1, 156; Брукнер, 27). Параўн. яшчэ Шалудзька, Нім., 21 (які прыводзіць бярындаўскае бѣндаликъ < польск. bindalik).
Бінда́лікі 2 ’думкі; патаемныя жаданні’ (Бяльк.). Магчыма, як метафара, звязана з біндалікі 1 (гл.): ’карункі’ → ’заблытаныя, хітрыя думкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабі́нец ’царкоўны цвінтар’, ’бабінец’ (БРС, Нас., Гарэц., Бесар.). Укр. баби́нець ’бабінец, месца, дзе збіраюцца старыя жанчыны’ (рус. бабине́ц, мабыць, запазычана з укр. мовы, але адкуль такі націск?). Вытворнае ад ба́ба 1 (суфікс ‑иньць). Першапачаткова — ’месца, дзе збіраюцца бабы’. Параўн. таксама польск. babiniec, чэш. babinec. Можна ставіць пытанне і аб запазычанні з зах.-слав. моў, дзе суфікс ‑inьcь у nom. loci вельмі прадуктыўны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́рбар ’варвар’, ба́рбарскі ’варварскі’. Укр. (ст.) барбарскый. Запазычанне (мабыць, праз польск. barbar ’варвар’; да польск. слова гл. Брукнер, 15) з лац. barbarus (< грэч. βάρβαρος), якое распаўсюджана і ў зах.-еўрап. мовах (ням. Barbar і г. д.). Да гісторыі слова гл. Клюге, 51 і асабліва падрабязна MESz, 1, 247–248. Таксама з польск. мовы ўзята барбары́нства ’варварства’, барбары́нскі (Нас.). Гл. Кюнэ, Poln., 43.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ава́лак ’прылада, якой прасуюць («качаюць») бялізну’ (Янк.) да valъ, valiti ’качаць’. Тады а пратэтычнае. Лексема валак утворана, як рускае валёк, толькі іншага акцэнтуацыйнага тыпу. Параўн. літ. volė̃ ’прылада, якой прасуюць бялізну’, лат. vale ’тс’, якія да літ. vélti, лат. vel̄t ’качаць’. Зыходныя славянскія і балтыйскія словы генетычна суадносяцца, а вытворныя ад іх (авалак, валёк, volė̃, vale) узніклі, мабыць, незалежна адзін ад аднаго.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кра́сціся 1, крадзецца; незак.
Зал. да красці (у 1 знач.).
кра́сціся 2, крадуся, крадзешся, крадзецца; пр. краўся, кралася; незак.
Употай прабірацца куды‑н., стараючыся быць незаўважаным. Ціха, асцярожна краўся ўраднік са стражнікам да вёскі Галадранкі. Колас. Саша крадзецца на пальчыках, стараючыся ступаць як мага цішэй. Шамякін. // Асцярожна падбірацца да здабычы (пра драпежнікаў). У малінніку піснула спалоханая птушка: мабыць, пачула, што па паркане, асцярожна перабіраючы лапамі, крадзецца кот. Навуменка. / у перан. ужыв. Мы выходзілі дружна насустрач пагрозе, Што патаемнымі сцежкамі кралася ў дом. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́доI безл., в знач. сказ. трэ́ба, разг. трэ; (нужно) патрэ́бна; (следует) нале́жыць, ва́рта;
◊
(ведь) на́до же! (і) трэ́ба ж!;
как на́до як трэ́ба, як след;
как не на́до лу́чше як найле́пш;
на́до быть в знач. вводн. сл. ма́быць, му́сіць;
на́до быть, бу́дет дождь ма́быць (му́сіць), бу́дзе дождж;
на́до ду́мать (полага́ть) трэ́ба ду́маць (меркава́ць);
так ему́ и на́до так яму́ і трэ́ба;
то́лько того́ и на́до то́лькі то́е і трэ́ба;
что на́до (в знач. сказ.: очень хороший) хоць куды́, як ма́е быць; (прекрасный, отменный) цудо́ўны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)