Ку́зька ’хлебны жук’ (ТСБМ). Рус. кузька ’назва жука’. Запазычанне з польск. kózka ’тс’ (< koza) (Фасмер, 2, 402–403).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіло́ ’кілаграм’ (Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне праз рус. кило з франц. kilo ’тс’ (ЕСУМ, 2, 444).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дратава́ць ’таптаць’ (БРС, Шат., Касп.). Запазычанне з польск. tratować ’тс’ (а гэта з ням. treten; гл. Брукнер, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дра́іць ’драіць’ (БРС). Рус. дра́ить ’тс’. Запазычанне (праз рус. мову) з гал. draaien ’круціць’. Гл. Фасмер, 1, 534.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дубэ́льты ’другія рамы’ (БРС, Сцяшк., Жд. 2). Запазычанне з польск. мовы (dubelt ’удвая’; аб паходжанні гл. пад ду́бальт).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэмабіліза́цыя ’дэмабілізацыя’ (БРС). Рус. демобилиза́ция, укр. демобіліза́ція. Запазычанне, з франц. démobilisation ’тс’. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жуто́мік ’суслік’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, запазычанне нейкай польск. формы з пачаткам žółto‑; жоўты колер можа суадносіцца з суслікам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прага́ра ’пражора’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з літ. pragaras ’тс’. Сюды ж прага́рпы ’працавіты’ (тамсама), відаць, ’прагны да работы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таза́к ’партупея; рэмень праз плячо для нашэння шаблі’ (Ласт.). Запазычанне, параўн. ст.-цюрк. tušaɣ ’путы’ (параўн. Анікін, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́цат (БРС, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Бір. Дзярж., Гарэц., КТС). Запазычанне з польск. ocet (Кюнэ, Poln., 82, 114), якое з гоц. akeit < лац. acētum ’воцат’ (Брукнер, 373). Магчыма і непасрэднае запазычанне ў слав. мовах з лац. асеtum (Фасмер, 3, 176 і наст.). У фанетычных і культурна-гістарычных адносінах магчымы абодва варыянты (Кіпарскі, Gemeinslav., 177 і наст.; Скок, 3, 540).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)