Ру́сы ’светла-карычневы з шараватым ці жаўтаватым адценнем (пра валасы)’ (ТСБМ). Укр. ру́сий ’русы’, рус. ру́сый ’тс’, польск. rusy, чэш. rusý ’светлавалосы, цялеснага колеру’, славац. rusý ’тс’, славен. rȗs ’чырвоны, жоўты’, серб.-харв. ру̏с ’тс’, балг., макед. рус ’светлавалосы’. З прасл. *rusъ, *rudsъ, роднаснага да руда, руды, рыжы (гл.). Індаеўрапейскія паралелі — літ. raũsvas ’чырванаваты’, rùsvas ’цёмна-карычневы’, rusė́ti ’тлець’, ruslės ’прысак’, лат. rusls ’карычневы’, rûsa ’іржа’, лац. russus ’чырвоны, рыжы’ і інш. (Фасмер, 3, 521–522; Бязлай, 3, 208; ESJSt, 13, 781).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сары́ч ’драпежная птушка сямейства ястрабіных; тое, што і канюк’ (ТСБМ). Праз рус. сары́ч ’тс’ з цюркскіх моў; параўн. паўн.-цюрк. saryča ’парода паляўнічых сакалоў’, тур. saryǯa ’жаўтаваты’, saryǯyk ’нейкая птушка’ (Радлаў, 4, 325). Назва птушкі ўтворана ад назвы колеру, параўн. уйг. saryɣжоўты’, тур. sary ’тс’, чагат. sar ’шуленак, каршун’, манг. sar, калм. sar (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 152; Праабражэнскі, 2, 253). Версія аб роднаснасці са ст.-інд. sā́ram ’драўніна, стрыжань дрэва’, арм. uruk ’пракажоны’ абвяргаецца Фасмерам (3, 564).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пясо́к, -ску́ м., в разн. знач. песо́к;

жо́ўты п. — жёлтый песо́к;

п. у ны́ркахмед. песо́к в по́чках;

цу́кар-п. — са́харный песо́к;

будава́ць на пя́ску — стро́ить на песке́;

п. сы́плецца — (з каго) песо́к сы́плется (из кого);

як пяску́ марско́га — как песку́ морско́го

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пясо́к, ‑ску, м.

1. Горная парода, якая складаецца з асобных вельмі дробных часцінак кварцу або іншых цвёрдых мінералаў. Жоўты пясок.

2. пераважна мн. (пяскі́, ‑оў). Вялікія масівы, прасторы такой пароды. Пяскі пустыні. // Пра глебу з вялікай колькасцю такой пароды. Пачынаецца пясок, на ім без краю хвойны лес. Чорны. — На нашых пясках не скора разбагацееш, — дапамагаў гараваць старшыні Антось Жыгалка. Дуброўскі.

•••

Цукровы пясок — цукар у дробных крупінках, крышталіках у адрозненне ад рафінаду.

Пабудаваць на пяску гл. пабудаваць.

Пясок сыплецца з каго — пра вельмі старога, нядужага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́стачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да хустка; невялікая хустка. І калі заўважаў.. [Алёшка] знаёмую стракатую хустачку, жоўты паўкажуш[а]к з вышытымі ўзорамі, ён нібы незнарок з’яўляўся ў шырокім вестыбюлі. Лынькоў. Хустачка ў Яніны ад хады ссунулася на патыліцу. Мурашка.

2. Невялікі кусок тканіны квадратнай формы для выцірання носа, твару, вачэй. [Шырокі] энергічна махаў рукамі, соп, жаліўся на гарачыню, знімаў сваю белую шапку з двума значкамі і хустачкаю абціраў коратка астрыжаную галаву. Колас. [Прамоўца] абцёр лоб хустачкаю і адышоў на сваё месца. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рамо́нак ’расліна з кветкамі з белымі пялёсткамі і жоўтай сярэдзінай’, ’кветка гэтай расліны’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ). Гл. рамо́н ’расліна Matricaria chamomilla L.’ і шматлікія трансфармацыі: рамо́нька, раму́ль, рымо́нак (Сл. ПЗБ), руме́нка (Стан.), ромо́н, ро́ма́н, ромо́нок, рамёнок (ТС), румя́нок, румне́нок (Сл. Брэс.). Параўн. укр. рома́н, роме́н, румʼя́нок ’рамонак’, рус. дыял. раме́н, роме́н, рома́нник ’тс’, польск. rumianek ’тс’ (але romanek ’малачай’), чэш. rmen ’рамонак’, славац. ruman, rumanček ’тс’, славен. rmȃn, roman ’тысячалістнік, Achillea millefolium L.’, серб. ра̏менак, ра̀ман ’рамонак’, харв. román, ráman, балг. рамо́н, макед. рамон. Прынятая этымалогія ад лац. Anthemis rōmāna, Chamaemēlum rōmānum з непасрэднай перадачай у кожнай з моў другой часткі лацінскай назвы без адэкватнай перадачы значэння ’рымская трава’, параўн. да гэтага ням. römische Kamille, што даслоўна ’рымскі рамонак’. Зыходнай назвай для семантычнай кандэнсацыі магла быць назва тыпу рус. романова трава ці няправільнае рамонова трава ’рамонак’, што фіксуецца ў рускіх аптэкарскіх даведніках (з 1782 г.). Іншыя змяненні ў карнявой марфеме могуць быць выкліканы падабенствам з румяны, што ў шэрагу славянскіх моў азначае ’жоўты’, напрыклад, славен. rumenжоўты’, альбо звужэннем о, як польск. rumianek. Гл. Фасмер, 3, 500 (мяркуе пра польскае пасярэдніцтва для ўсходнеславянскіх назваў), БЕР, 6, 178; Бязлай, 3, 187.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асвяціўшыся, набыць залацісты колер, адценне. З-пад ног узняўся, затрапятаў на вачах жаўрук, засвяціўся раптам на чырвоных промнях сонца, азалаціўся Мыслівец. // Набыць жоўты, залацісты колер; пажоўкнуць. Надышла восень і парк азалаціўся.

2. перан. Нажыцца, разбагацець. Хто мае здольнасць, сілы, рукі І гаспадарскія навукі, Той азалоціцца, мужчынкі! Прыдбае хлеба і скацінкі І будзе жыць ён сабе панам І складваць грошы чыстаганам. Колас. [Ціток:] — Каб нам з вамі.. дзесятую долю таго, што агроб наш Іван, то мы б з вамі, пане мой, азалаціліся б. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыўзня́ць, ‑німу, ‑німеш, ‑німе; зак., каго-што.

1. Не вельмі высока, трохі ўзняць, падняць. Васіль Васільевіч прыўзняў дошку ў падлозе, дастаў пакунак, абгорнуты паперай. П. Ткачоў. Жоўты, васковы твар Алёшы быў нерухомы. Анатоль Пятровіч адной рукой прыўзняў хлопца за плечы, а другой паднёс яму вады. Нядзведскі. Хлопцы прыўзнялі галовы з зямлі і пачалі пазіраць на танкі. Паслядовіч.

2. перан. Ажывіць, палепшыць. Выпітая, хоць і ў сціплай дозе, чарка прыўзняла настрой. Машара. Нялёгкая справа — прыўзняць жывую гутарку да высокага гучання паэмы. «Полымя».

•••

Прыўзняць заслону — зрабіць вядомым што‑н. тайнае, скрытае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́жа, ‑ы, ж.

Дэкаратыўная расліна сямейства ружакветных з шырокапялёсткавымі, звычайна пахучымі кветкамі рознай афарбоўкі і са сцяблом, пакрытым калючкамі, а таксама кветка гэтай расліны. У агародчыку перад кожным домам раслі вяргіня, ружа, бэз, мята. Мурашка. Па сваёй каханай сумаваў я дужа, Наламаў букет ёй Самых яркіх ружаў. Свірка.

•••

Ружа вятроў — дыяграма паўтаральнасці вятроў розных напрамкаў у пэўнай мясцовасці, складзеная на аснове шматгадовых сярэдніх паказчыкаў метэаралагічных станцый за месяц, сезон або год.

Чайная ружа — а) ружа, кветкі якой маюць бледна-жоўты колер; б) сорт ружы розных колераў і адценняў з моцным пахам чаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́лава (БРС, Яруш., Грыг., Нас., Касп., Шат.). Рус. о́лово ’волава’, ст.-рус., ст.-слав. олово ’свінец’, укр. о́лово, польск. ołów, чэш., славац. olovo, балг. о́лово, серб.-харв. о̏лово, славен. olȏv, ólovo (Далабко, ZfslPh, 3, 131), в.-луж. wołoj, н.-луж. wółoj ’свінец’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. alvás ’свінец’ лат. al̂va, al̂vs ’волава’, ст.-прус. alwis ’свінец’. Далей гэта слова збліжаюць з назвамі колераў: ст.-в.-ням. ëloжоўты’, лац. albus ’белы’, грэч. ἀλφός (Траўтман, 7; Фартунатаў, AfslPh, 4, 580; Персан, 300). Іншыя гіпотэзы і літаратуру гл. Фасмер, 3, 135; Махэк₂, 413.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)