Ныра́ць ’даваць нырца’ (Яруш., ТСБМ), зак. тр. нырну́ць (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), укр. ниряти, нирнути, рус. нырять, нырнуть, серб.-харв. по́‑нирати ’знікаць, цячы пад зямлёй’, балг. ни́рна ’даваць нырца’. Выводзіцца з прасл. *nyr‑, падоўжанай асновы на базе *nъr‑, што ўзнікла аслабленнем ступені *nor‑, параўн. тураўск. нора́ць ’тс’; іншыя варыянты асновы дэманструюць розныя ступені чаргавання: *nьr‑, *ner‑, *nir‑, *nar‑, *nur‑ (Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227), паводле Фасмера (3, 92), дастаткова старажытныя, гл. нуры́ць ’падаць тварам на зямлю’, пану́ры, славац. ponárať ’заглыбляцца’, славен. pondreti ’нырнуць, схавацца’ і пад. Прасл. *nerti, nьrǫ, ст.-слав. изнрѣти, изньрѭ ’вынырнуць’ параўноўваюць з літ. nérti, nertù ’утапіць, заглыбіць’, лат. nirt, nirstu і г. д.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сулі́ць ’прапаноўваць, даваць, абяцаць’ (Нас., Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сержп., Тур., ЛА, 3, Сл. ПЗБ, Шатал., ТС; бых., ЖНС; мсцісл., З нар. сл.; чавус., Нар. сл.), ’жадаць’ (Ян.), сюлі́ць ’прапаноўваць, даваць’ (астрав., паст., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. сули́ти, рус. сули́тъ, польск. дыял. sulić ’тс’. Відавочна, звязана са стараж.-рус. сулѣи ’лепшы’, ц.-слав. соулии, ст.-слав. соулѣи ’тс’, супастаўляльнымі з літ. šulnas ’выключны, цудоўны’, ст.-інд. śurah ’моцны, смелы’, грэч. χῦρος ’сіла, моц’ (Фасмер, 3, 801; ЕСУМ, 5, 472). Форма з пачатковым сю‑ (śu‑), відаць, пад уплывам літ. siū́liti ’прапаноўваць’, якое, у сваю чаргу, лічыцца запазычаннем з беларускай, гл. Смачынскі, 552. Гл. таксама пасуліць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
просвеща́ть несов. дава́ць асве́ту (каму), адуко́ўваць; (развивать сознание) прасвятля́ць, развіва́ць свядо́масць (усведамле́нне, разуме́нне); (обучать) навуча́ць, вучы́ць;
просвеща́ть созна́ние прасвятля́ць (развіва́ць) свядо́масць;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Выда́тны (БРС, Яруш., Гарэц.), выда́тна ’вельмі добра’. Да даць, даваць, параўн. выдавацца ’вылучацца, адрознівацца’ (КЭС, лаг.), здатны, прыдатны і інш., польск. wydatny, рус. выдающийся. Адносіцца да т. зв. еўрапеізмаў — семантычных калек з узораў тыпу ням. aus‑gezeichnet, франц. ex‑cellent, параўн. Трубачоў, Этимология 1971, 384.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пу́трыць ’біць, даваць прачуханку’ (віц., Нар. сл.); сюды, відаць, putryć: Swiatyj Alaksiej lemiaszy putryć, Błahawieszczeniezorywąjeć (леп., Федар. 8), якое памылкова тлумачыцца як ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’ (там жа, 307), параўн. укр. пу́трити ’валіць (пра дым); лаяць, распякаць’, рус. пу́трить ’лаяць, выгаворваць’. Няясна; магчыма, звязана з путра/ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
муці́ць, мучу́, му́ціш, му́ціць; незак.
1. што. Рабіць мутным.
М. ваду.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго-што. Не даваць спакою, трывожыць.
Душу муціць неспакой.
3. пераважна безас., каго-што. Быць у стане млосці.
Яго муціла ад лякарства.
|| зак. замуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.) і памуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.).
Ён вады не замуціць нікому (перан.: пра вельмі сціплага, ціхага чалавека).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
гры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; грыз, -зла; -зі́; незак.
1. каго-што. Кусаць зубамі што-н. цвёрдае.
Г. морквіну.
Г. костку.
2. перан., каго (што). Пастаянна папракаць, прыдзірацца, сварыцца.
3. перан. Не даваць спакою, мучыць.
Мяне грызе пакутлівая думка.
|| зак. разгры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; разгры́з, -зла; -зі́; -ы́зены (да 1 знач.).
|| аднакр. грызану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́; -ну́ць; -ні́.
|| наз. грызе́нне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
га́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
Прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку. Сініцкі гаварыў і гаварыў пра дысертацыю, але Кухарчык не мог ніяк зразумець, ці ён яе хваліць, ці ганіць. Сабаленка. // Асуджаць, абгаворваць. Заўсёды мімаволі з’яўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае завочна ганіць іншых. Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
інтэрв’ю́, нескл., н.
Прызначаная для друку, радыё, тэлебачання гутарка якога‑н. грамадскага, палітычнага ці іншага дзеяча з карэспандэнтам па пытаннях, якія маюць грамадскі інтарэс. Даваць інтэрв’ю. Браць інтэрв’ю для газеты. □ Карэспандэнтка прыходзіла да .. [Барыса] і брала інтэрв’ю для нейкай газеты. Васілевіч. // Газетны артыкул, які выкладае змест такой гутаркі.
[Англ. interview — сустрэча, спатканне.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пладзі́ць, пладжу, плодзіш, плодзіць; незак., каго-што.
1. Размнажаць, разводзіць. // Разм. Нараджаць (вялікае патомства). Пладзіць дзяцей. // Прыносіць ураджай, даваць плады, насенне. Няма яе [вады] — зямля пладзіць не здольна, Нібы губляе ад жыцця ключы. Чарнушэвіч.
2. перан. Садзейнічаць з’яўленню чаго‑н., параджаць. [Міхал:] — Хопіць пладзіць адукаваных няўмек з прэтэнзіямі. Карпаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)